Праект рэстаўрацыі Гродзенскага замка аўтарства Уладзіміра Бачкова

Замест пакоя, дзе памёр Стэфан Баторый, у Старым замку будзе прыбіральня

93
(абноўлена 10:55 15.11.2018)
Такія метамарфозы адбудуцца на гродзенскім аб’екце, калі будуць выдзеленыя грошы на распрацоўку архітэктурнага і будаўнічага аб’ектаў па другой чарзе рэканструкцыі.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Згодна з праектам рэканструкцыі Старога замка ў Гродне на месцы пакоя, у якім памёр кароль Стэфан Баторый, плануецца размясціць прыбіральню. Аб гэтым на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" напісаў гісторык Мікалай Волкаў, які з’яўляецца ініцыятарам дыскусіі аб правільнасці рэстаўрацыі гістарычнага аб’екта.

Па словах Волкава, у бліжэйшы час на распрацоўку архітэктурнага і будаўнічага праектаў па другой чарзе рэканструкцыі замка плануюць выдзеліць грошы.

"Менавіта гэта прымусіла мяне заняцца пытаннем архітэктуры палаца, на якое раней я звяртаў мала ўвагі. Зараз можна паспрабаваць нешта змяніць. Калі ж "Гроднаграмадзянпраект" змарнуе сотні тысяч долараў на праектаванне фантазій Бачкова, павярнуць іх ужо будзе вельмі цяжка. Таму трэба змагацца зараз", - падкрэсліў спецыяліст.

Напярэдадні гісторык звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства культуры, Палату прадстаўнікоў, Гродзенскі абвыканкам, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і Гроднаграмадзянпраект з лістом, у якім пералічаны ўсе недакладнасці рэканструкцыі палаца.

Згодна з планам архітэктара Уладзіміра Бачкова, няправільна вызначана планіроўка памяшканняў першага і другога паверхаў. Не адпавядаюць гістарычным крыніцам від і размяшчэнне галоўнай лесвіцы, атык над палацам і паверх на паддашшы, тэраса ўздоўж палаца. Замест залы "з 12 вокнамі" праектуецца адкрытая тэраса на вежы ля палаца, а у пакоі, дзе памёр Стэфан Баторый, плануецца размясціць прыбіральню для турыстаў.

"Рэалізацыя першай чаргі рэканструкцыі Старога замка ў Гродне (брама і сярэдняя вежа) паказала, што праект Уладзіміра Бачкова, паводле якога выконваюцца працы, не адпавядае гістарычным крыніцам, і каштоўны для нашай краіны помнік пераўтвараецца ў псеўдагістарычную фантазію", - падкрэсліў гісторык.

Адказаў на яго ліст пакуль не было.

Гісторыя пытання

Дыскусіі грамадскасці наконт рэканструкцыі Старога замка ў Гродне доўжацца ўжо не адзін месяц. Беларускія гісторыкі падкрэсліваюць – праект архітэктара Уладзіміра Бачкова не адпавядае гістарычным крыніцам і з’яўляецца фантазіяй аднаго чалавека.

Мікалай Волкаў раней тлумачыў, што навуковае абгрунтаванне праекта рэстаўрацыі Уладзіміра Бачкова зроблена ў 1990 годзе. Большая часта яго праекта скапіявана з даследванняў польскага навукоўца міжваеннага часу Яраслава Вайцэхоўскага, у даследваннях якога ёсць памылкі.

Гэтым летам Гродзенскі аблвыканкам ініцыяваў абмеркаванне праекта, на якім прысутнічалі ўсе зацікаўленыя бакі. Прадстаўнікі ўладаў падчас размовы падкрэслілі, што ўсе працы на замку з самага пачатку ішлі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У сваю чаргу Уладзімір Бачкоў заявіў, што ў яго няма ні сіл, ні жадання, ні часу змагацца з навукоўцамі, бо ён даў абгрунтаваныя адказы на ўсё сумневы спецыялістаў.

Бачкоў падкрэсліў, што Мінкульт пільна сочыць за працамі на замку і адпаведна з заўвагамі праектныя рашэнні змяняюцца.

93
Тэги:
Мікалай Волкаў, Стары замак, Гродна
Тэмы:
Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне: аднаўленне ці знішчэнне? (13)
Кола часу – 2020

Унікальныя матацыклы паказалі на фестывалі ў Мірскім замку фота

30
(абноўлена 12:05 03.08.2020)
Госці фестывалю рэтрамотатэхнікі "Кола часу" змаглі ўбачыць сапраўды неверагодныя экспанаты. Патрапіў на свята і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

У мінулыя выхадныя ў Мірскім замку прайшоў фестываль рэтрамотатэхнікі "Кола часу", на якім удзельнікі прадставілі каля сотні самых розных мадэляў. Галоўнае патрабаванне да экспанатаў – узрост больш за 30 гадоў.

Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020

Свята ў гэтым годзе прайшло ў восьмы раз. Сярод усіх мадэляў асаблівую ўвагу надалі матацыклам "Мінск", таму што ў гэтым годзе Мотавелазавод святкуе сваё 75-годдзе.

Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020

Аматары рэтратэхнікі маглі не толькі дакрануцца да ўнікальных матацыклаў, але і паспрабаваць сябе ў якасці вадзіцеляў.

Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020

Акрамя Міра ўдзельнікі фестываля наведалі замкі ў Любчы і Навагрудку.

30
Тэги:
Матацыклы і мапеды, Мірскі замак
Агуркі, архіўнае фота

Нават верабей варыць піва, або Чым займаюцца ў жніўні сапраўдныя гаспадары

124
(абноўлена 11:34 30.07.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае, чым займаліся ў жніўні нашы продкі, і прапануе некалькі рэцэптаў хатніх нарыхтовак з агуркоў.

У народзе кажуць, што "ў жніўні кожная хата багата", а ўраджаі настолькі добрыя, што "нават верабей піва варыць". Добрыя гаспадары ў гэтую пару і сапраўды маюць добры ўраджай — зямля дзякуе чалавеку за вясновую працу на ёй. Застаецца толькі не марнаваць час і збіраць дары прыроды, бо "хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае".

Нарыхтоўка прыпасаў на зіму — спрадвечны клопат гаспадароў. Нягледзячы на тое, што зараз гандль прапануе досыць шырокі асартымент кансерваў з садавіны і гародніны, многія спрактыкаваныя гаспадыні аддаюць перавагу хатнім нарыхтоўкам.  Самыя ўдалыя рэцэпты перадаюцца з пакалення ў пакаленне і нават дзеляцца з суседкамі.

Старадаўнія рэцэпты ды і ўвогуле ўся кухня мінулага вельмі экалагічная, грунтуецца на выкарыстанні натуральных прадуктаў ды і спосабы прыгатавання вельмі простыя. Сёння гэты накірунак вельмі модны — прыгатаванне ежы сваімі рукамі з натуральных прадуктаў.

Жнівень — агурочная пара

З сакавітых, смачных агуркоў можна прыгатаваць шмат нарыхтовак па старадаўнім рэцэптам з беларускіх кулінарных кніг Ганны Цюндзявіцкай і Вінцэнты Завадскай.

Салёныя агуркі беларусы любяць!
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Салёныя агуркі беларусы любяць!

Адзінымі кансервантамі раней былі толькі соль і воцат. Стравы салілі памяркоўна, ўжываючы для лепшага смаку вялікую колькасць спецый. Часам спосабы прыгатавання падаюцца без дазіровак, паколькі гаспадыні адштурхоўваліся ад колькасці асноўнага прадукта. Натуральна, што каменны і керамічны посуд, якім карысталіся тагачасныя гаспадыні, лёгка замяніць на сучасны шкляны. Пузыр таксама цяпер ніхто не ўжывае, замест яго выкарыстоўваюць капронавыя крышкі.

Для прыгатавання ўсіх гэтых рэцэптаў, солі бяруць чвэрць фунта на фунт вады. Фунт — гэта 409,5 гр. Можна таксама выкарыстоўваць самаробны яблычны воцат.

Агуркі гарчычныя на зімовую салату да кавалка мяса

Інгрыдыенты:

  • Агуркі
  • Соль
  • Воцат
  • Белы і чорны перац
  • Англійскі (духмяны) перац
  • Гваздзіка
  • Хрэн
  • 2-3 цыбуліны
  • 2 зубкі часнаку
  • 50 гр чорнай гарчыцы

Як гатаваць:

Абабраныя зялёныя свежыя агуркі нарэзаць уздоўж на чатыры або больш частак, лыжачкай вынять зярняткі, крыху пасаліць і пакінуць на 24 гадзіны. Вынуць, пацерці асцярожна ў сурвэтцы, пакласці ў гліняную, паліваную ёмістасць, закіпяціць столькі воцату, каб пакрыў агуркі, заліць кіпячым воцатам і пакінуць на 2 дні. Зліць з іх гэты воцат і заліць кіпячым, зноў даць пастаяць 2 дні і зноў зліць.

Чорны перац
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Чорны перац

Узяць трохі белага і чорнага перцу, столькі ж гваздзікі і трохі больш англійскага перцу, усё гэта досыць груба стаўчы. Пасля гэтага трэба пасячы ці пацерці на бурачную цёрку трохі хрэну, пару цыбулін, зубок-два часнаку і 50 гр чорнай гарчыцы. Агуркі, вынятыя з воцату, абкачаць у сумясі прыпраў, скласці іх у каменны ці паліваны гаршчок або шкляны слоік з герметычнай накрыўкай, пасыпаючы вышэй згаданым хрэнам, цыбуляй і часнаком, заліць моцным кіпячым, калі ёсць,можна вінным, воцатам, добра закрыць і захоўваць у холадзе.

Агуркі да смажаніны позняй восенню

Інгрыдыенты:

  • Агуркі
  • Воцат

Як гатаваць:

Ачышчаныя і накрышаныя кружочкамі агуркі заліць у керамічным посудзе не вельмі моцным воцатам. Папярэдне воцат трэба закіпяціць і астудзіць. Пакінуць так на некалькі тыдняў і назіраць, каб не зацвілі. Калі такое здарыцца, то неабходна зліць воцат і заліць гэткім жа свежым і абодва разы зверху яшчэ алеем.

Града з агуркамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Града з агуркамі

Падаючы на стол, агуркі варта ачысціць і абліць свежым воцатам і алеем.

Гарбузы для пікуляў

Інгрыдыенты:

  • Гарбуз
  • Воцат
  • Англійскі і чорны перац
  • Гваздзіка
  • Бабковы (лаўровы) ліст
  • Соль

Як гатаваць:

Узяць спелы гарбуз, абабраць і пачысціць ад семак, выразаць з яго мякаці прыгожыя фігуркі або проста пакрышыць як падабаецца.

Крышаны гарбуз
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Крышаны гарбуз

Пракіпяціць іх у добра пасоленай вадзе, сочачы, каб не разварыліся. Адкінуць на дуршлаг, астудзіць, скласці ў керамічны або шкляны посуд і заліць слабым, пракіпячоным і астуджаным, воцатам. Праз некалькі тыдняў гэты воцат належыць змяніць на моцны, астуджаны і згатаваны з духмянымі прыправамі — англійскі і чорны перац, гваздзіку, бабковы ліст.

Эксперыментуйце і смачна есці!

124
Тэги:
Рэцэпты, Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Таблетка ад страху і абярэг ад нячысцікаў: чым яшчэ праславіўся часнок
Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ
У гародзе лебяда — гаспадыні не бяда, ці як гатаваць пірог з пустазелля
Будынак Дзярждэпа ЗША

Выдумка і хлусня: у Маскве пракаментавалі даклад аб "прапагандзе" дзярждэпа ЗША

0
(абноўлена 15:02 06.08.2020)
Цэнтр глабальнага ўзаемадзеяння пры дзярждэпартаменце апублікаваў даклад аб "слупах расійскай дэзінфармацыі", неспакой дзярждэпа выклікалі матэрыялы Sputnik, РІА "Новости", RT, Першага канала, "Расія 24" і іншых.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Даклад дзярждэпартамэнта аб "расійскай прапагандзе" - гэта выдумка і хлусня ўладаў ЗША, якія могуць убіць канчатковы клін у расійска-амерыканскі дыялог на гады наперад, выключыўшы магчымасць пераадолення крызісу паміж краінамі, лічыць член камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Сяргей Жалязняк.

У дакладзе аб "слупах расійскай дэзінфармацыі" Цэнтр глабальнага ўзаемадзеяння пры дзярждэпартаменце сістэматызуе сваю канцэпцыю "расійскай прапаганды" - пад вызначэнне "прапаганды", у прыватнасці, падведзены расійскія СМІ з дзяржаўным фінансаваннем: Sputnik, РІА "Новости", RT, Першы канал, "Расія 24 " і іншыя.

Антырасійскае трызненне ў форме дакладу

"ЗША не першы раз называюць расійскія незалежныя СМІ інструментам "крамлёўскай прапаганды". Чарговы псеўданавуковы даклад аб "асновах расійскай экасістэмы дэзінфармацыі і прапаганды" дзярждэпа з'яўляецца той самай прапагандай, накіраванай супраць нашай краіны. Такія дакументы заакіянскіх апанентаў могуць дасягнуць толькі адной мэты - убіць канчатковы клін у расійска-амерыканскі дыялог па глабальных пытаннях і на гады наперад выключыць магчымасць пераадолення крызісу недаверу паміж нашымі краінамі", - сказаў Жалязняк.

"Развагі аб пералічаных у дакладзе расійскіх СМІ ў кантэксце распаўсюджвання дэзінфармацыі з'яўляюцца выдумкай і хлуснёй, якую дазваляюць сабе афіцыйныя прадстаўнікі ўладаў ЗША", - падкрэсліў парламентарый.

Ён адзначыў, што пераслед і ціск на расійскія СМІ ў ЗША і шэрагу іншых краін ужо сталі нормай. Улады ЗША, лічыць дэпутат, нясуць прамую адказнасць за парушэнне правоў журналістаў і зневажанне прынцыпаў дэмакратыі.

Жалязняк нагадаў, што ў Расіі пры гэтым працягваюць свабодна працаваць прадстаўнікі розных сусветных выданняў, якія фінансуюцца з-за мяжы, у тым ліку, наўпрост уладамі іх дзяржаў і транслююць свой погляд на падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне.

"Новая порцыя антырасійскага трызнення ў форме дакладу русафобаў з дзярждэпа наглядна дэманструе панічны страх амерыканскіх палітыкаў перад альтэрнатыўным пунктам гледжання на тое, што адбываецца ўнутры краіны і ў свеце. Акрамя таго, разадзьмуты антырасійскі прапагандысцкі апарат ЗША патрабуе нарошчвання фінансавання, якое трэба неяк апраўдаць перад амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі. Лепшы спосаб - скласці прапагандысцкую страшылку пра Расію", - лічыць дэпутат.

Каментары залішнія

Абвінавачваючы ў "прапагандзе" расійскія СМІ, якія прадстаўляюць альтэрнатыўны пункт гледжання, дзярждэп супярэчыць уласнай пазіцыі аб свабодзе СМІ і меркаванняў, заявіў сакратар СЖР Цімур Шафіраў. Ён адзначыў, што на міжнародным узроўні расійскія журналісты падаюць аўдыторыі альтэрнатыўны пункт гледжання на шэраг пытанняў.

"І дзіўна, што любая такая пазіцыя выклікае абвінавачванні ў "прапагандзе". Як мінімум, тут назіраецца прамая супярэчнасць з гэтак часта дэклараванай пазіцыяй таго ж дзярждэпа аб свабодзе СМІ, выказвання і меркаванняў", - сказаў ён.

Не выключана, што адным з ключавых момантаў, звязаных з публікацыяй дакладу дзярждэпа, з'яўляецца запыт аб выдзяленні 138 мільёнаў долараў ЗША на "супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе з боку Расіі", выказаў здагадку Шафіраў, дадаўшы, што "тут каментары залішнія".

"Абвінавачванні ў тым, што сукупнасць афіцыйных і неафіцыйных расійскіх СМІ і "платформаў" функцыянуюць выключна як сродак "зброі і дэзінфармацыі", з'яўляецца па меншай меры дзіўнымі, а па сутнасці не адпавядаюць рэаліям", - сказаў Шафіраў.

Паводле яго слоў, здагадка аб тым, што расійскія СМІ функцыянуюць выключна як сродак "міжнароднай інфармацыйнай зброі", можа "выклікаць толькі ўсмешку ў дзясяткаў тысяч нашых калегаў, у рэжыме 24/7 занятых пытаннямі асвятлення расійскай позвы, тых унутраных пытанняў, якія ў першую чаргу цікавяць нашых грамадзян".

0
Тэги:
Расія, ЗША