Мярцвяцкая ліхтарня

Піліпаўка на парозе: прыкметы і традыцыі свята

813
(абноўлена 16:26 19.11.2019)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае гісторыю апостала Піліпа і вучыць рабіць "мяртвяцкую ліхтарню".

У народным календары з Піліпаўкай звязана шмат розных прыкмет і традыцый. Лічылася, што ў гэты люты час ваўкі і сабакі пачынаюць ладзіць вяселлі. На гэты конт казалі: "Выць, што воўк піліпаўскі", "Разгуляцца, як ваўкі на Піліпаўку", "Танцаваць, як стары воўк на Піліпаўку", "Глядзець скоса, што воўк піліпаўскі". Менавіта таму не рэкамендавалася хадзіць у лес гэтай парой, тым больш што у сялян хапала сельскагаспадарчай працы.

Да Піліпавага посту сяляне павінны былі паспець "зрабіць свежыну". Гэта значыць закалоць кабанчыка і нарабіць усялякіх мясных прысмакаў. Вось толькі пачаставацца імі можна было толькі да 28 лістапада, паколькі далей пачынаўся пост.

Жанчыны выкарыстоўвалі гэты час для прадзіва нітак з лёну і воўны. Трэба было спяшацца, бо лічылася, "што ў Піліпаўку спрадзеш, то ў Вялікі пост сатчэш".

Беларускі лён
© Sputnik Альфрэд Мікус
Беларускі лён

 

 

Стойкасць апостала Піліпа

Піліпаўка - зімовы перадкалядны пост - у праваслаўнай царкве папярэднічае Раству Хрыстову. Традыцыя гэтага поста была вядомая з раннехрысціянскіх часоў.

Выпаў снег
© Sputnik / Виктор Толочко

Доўжыцца Піліпаўскі пост 6 тыдняў з 28 лістапада па 6 студзеня ўключна: ён усталяваны царквой дзеля духоўнага прыгатавання да сустрэчы свята Раства Хрыстова.

Назва звязаная з тым, што загавіны прыпадаюць на дзень памяці апостала Піліпа, аднаго з 12 апосталаў, які паходзіў з горада Віфсаіда ў Галілеі.

 

Пасля Узнясення Хрыста на неба, Піліп разам са сваёй сястрой Марыяй шмат падарожнічалі па свеце з пропаведзямі. Былі ў Галілеі, Грэцыі, Сірыі і Малой Азіі, паўсюль здзяйсняючы вялікія цуды. Іх закідвалі камянямі, садзілі за краты, выганялі з населеных месцаў і аднойчы, за прапаведванне слова Божага ў Фрыгіі, святога апостала Піліпа схапілі і ўкрыжавалі ўніз галавой, праз што ён загінуў.

Стойкасць духа і веры гэтага святога — прыклад адпаведных паводзін падчас посту для вернікаў.

Вячоркі, "мяртвяцкія ліхтарні" і танцы да ўпаду

Перад Піліпаўкай заканчваліся вяселлі, таму спявалі:

"Была восень, цяпер зіма,

Былі хлопцы, цяпер няма".

 

Але гэта была не прычына для моладзі перастаць знаёміцца адно з адным на попрадках або вячорках, паколькі ў Мясаед на Масленіцу планаваліся бліжэйшыя вяселлі.

Звычайна дзяўчаты наймалі сабе хату на ўсю восень і зіму, да вясны у якой-небудзь удавы або адзінокай жанчыны. Плацілі ў складчыну ільном па вазе, мераю канаплянага семя або круп, а таксама бульбаю. Вячэраць прыносілі ўсё сваё, клапаціліся і аб асвятленні. У хаце збіралася не больш за 15 дзяўчат, якія заставаліся начаваць на вячорках, а не дома.

 

Падчас прадзіва дзяўчаты шчыра спявалі, паколькі паслухаць і паглядзець на іх прыходзілі звычайна хлопцы з чужых вёсак. На такіх вячорках не было сумна. На працягу зімы дзяўчаты рабілі тры-чатыры вечарынкі. Наймалі музыкаў са скрыпкай і бубнам і плацілі ім ў складчыну. Прыносілі сваю правізію і гарэлку. Пры гэтым кішэні хлопцаў распірала ад пачастункаў для дзяўчат. Бралі з сабой пернікі, арэхі, сушаныя яблыкі ды ігрушы, гарбузовыя семкі, часам цукеркі. Вечарынкі пачыналіся звычайна з раніцы і працягваліся да позняй ночы. Жадаючых паскакаць у малой хаце было зашмат, таму танцавалі па чарзе.

 

Падлеткі збіраліся асобна. Нават самыя малыя дзяўчаткі выбіралі якую-небудзь хату, дзе пад кіраўніцтвам бабулі або маці старанна вучыліся прасці. Хлопчыкі рабілі "мяртвяцкую ліхтарню" з гарбуза, каб падурыцца падчас цемных восеньскіх вечароў.

Фестываль старажытнай кельцкай культуры Самайн прайшоў у Батанічным садзе
© Sputnik Юлія Хвошч
Мяртвяцкая ліхтарня

Вось як апісваецца стварэнне гарбуза ў кнізе Чэслава Пяткевіча "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся": "У гарбузе праразаюць дзіркі нібы вочы, нос і губы з зубамі. У ніжнюю дзірку гарбуза ўстаўляюць драўлянае дэнца з запаленай васковай свечкай. Полымя свечкі слаба асвятляе ўсю тонкую шкарлупіну, і на гэтым фоне яскрава выдзяляюцца ўсе адтуліны, робячыся падобнымі да галавы мерцвяка. Шалапут носіць яе з запаленай свечкай пад крысом, каб неспадзявана паказаць спатканаму, які заўсёды мусіць сплюнуць і прабурчэць: "Згінь ты, прападзі, нячыстая сіла!" Паказваюць яе, таксама знянацку і праз вакно, сабраным у хаце на вечарынцы".

 

Пакуль гаспадыня і дзяўчаты пралі, хто-небудзь са старых апавядаў розныя гісторыі і казкі. Часам гаспадыня наўмысна запрашала казачніка, дзеля прыняцця якога яна збірала падатак з прысутных.

Народныя прыкметы: што будзе з надвор'ем

Па надвор'і, якое трымалася на працягу Піліпаўкі, прадказвалі прагноз на будучае лета.

  • Калі непагадзь суправаджае калядныя запусты (апошні дзень перад пастом), то лета будзе ўраджайным;
  • На Піліпаўку пагода хмарная або снежная — травень будзе мокры;
  • Калі струны на скрыпцы вельмі апускаюцца, то на дождж, а зімою адлега;
  • На пагоду або на мароз шкура на бубне сама напружаецца;
  • Калі на саланіне, павешанай сушыцца, паяўляюцца кроплі расы, то будзе дождж;
  • Калі кот скача на прыпек, то будзе мароз;
  • Калі свойская гусь стаіць на адной назе і дзюбу хавае пад крыло, то будзе холад;
  • Калі добра пагода будзе на  Піліпаўку, то добра будзе і на Пятроўку.
  • Калі дрова ў печы весела гараць, то будзе мароз.
813
Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, традыцыі, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Калядны пост: каталікі і праваслаўныя рыхтуюцца да Нараджэння Хрыстова (11)
Кола часу – 2020

Унікальныя матацыклы паказалі на фестывалі ў Мірскім замку фота

30
(абноўлена 12:05 03.08.2020)
Госці фестывалю рэтрамотатэхнікі "Кола часу" змаглі ўбачыць сапраўды неверагодныя экспанаты. Патрапіў на свята і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

У мінулыя выхадныя ў Мірскім замку прайшоў фестываль рэтрамотатэхнікі "Кола часу", на якім удзельнікі прадставілі каля сотні самых розных мадэляў. Галоўнае патрабаванне да экспанатаў – узрост больш за 30 гадоў.

Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020

Свята ў гэтым годзе прайшло ў восьмы раз. Сярод усіх мадэляў асаблівую ўвагу надалі матацыклам "Мінск", таму што ў гэтым годзе Мотавелазавод святкуе сваё 75-годдзе.

Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020

Аматары рэтратэхнікі маглі не толькі дакрануцца да ўнікальных матацыклаў, але і паспрабаваць сябе ў якасці вадзіцеляў.

Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020

Акрамя Міра ўдзельнікі фестываля наведалі замкі ў Любчы і Навагрудку.

30
Тэги:
Матацыклы і мапеды, Мірскі замак
Агуркі, архіўнае фота

Нават верабей варыць піва, або Чым займаюцца ў жніўні сапраўдныя гаспадары

124
(абноўлена 11:34 30.07.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае, чым займаліся ў жніўні нашы продкі, і прапануе некалькі рэцэптаў хатніх нарыхтовак з агуркоў.

У народзе кажуць, што "ў жніўні кожная хата багата", а ўраджаі настолькі добрыя, што "нават верабей піва варыць". Добрыя гаспадары ў гэтую пару і сапраўды маюць добры ўраджай — зямля дзякуе чалавеку за вясновую працу на ёй. Застаецца толькі не марнаваць час і збіраць дары прыроды, бо "хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае".

Нарыхтоўка прыпасаў на зіму — спрадвечны клопат гаспадароў. Нягледзячы на тое, што зараз гандль прапануе досыць шырокі асартымент кансерваў з садавіны і гародніны, многія спрактыкаваныя гаспадыні аддаюць перавагу хатнім нарыхтоўкам.  Самыя ўдалыя рэцэпты перадаюцца з пакалення ў пакаленне і нават дзеляцца з суседкамі.

Старадаўнія рэцэпты ды і ўвогуле ўся кухня мінулага вельмі экалагічная, грунтуецца на выкарыстанні натуральных прадуктаў ды і спосабы прыгатавання вельмі простыя. Сёння гэты накірунак вельмі модны — прыгатаванне ежы сваімі рукамі з натуральных прадуктаў.

Жнівень — агурочная пара

З сакавітых, смачных агуркоў можна прыгатаваць шмат нарыхтовак па старадаўнім рэцэптам з беларускіх кулінарных кніг Ганны Цюндзявіцкай і Вінцэнты Завадскай.

Салёныя агуркі беларусы любяць!
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Салёныя агуркі беларусы любяць!

Адзінымі кансервантамі раней былі толькі соль і воцат. Стравы салілі памяркоўна, ўжываючы для лепшага смаку вялікую колькасць спецый. Часам спосабы прыгатавання падаюцца без дазіровак, паколькі гаспадыні адштурхоўваліся ад колькасці асноўнага прадукта. Натуральна, што каменны і керамічны посуд, якім карысталіся тагачасныя гаспадыні, лёгка замяніць на сучасны шкляны. Пузыр таксама цяпер ніхто не ўжывае, замест яго выкарыстоўваюць капронавыя крышкі.

Для прыгатавання ўсіх гэтых рэцэптаў, солі бяруць чвэрць фунта на фунт вады. Фунт — гэта 409,5 гр. Можна таксама выкарыстоўваць самаробны яблычны воцат.

Агуркі гарчычныя на зімовую салату да кавалка мяса

Інгрыдыенты:

  • Агуркі
  • Соль
  • Воцат
  • Белы і чорны перац
  • Англійскі (духмяны) перац
  • Гваздзіка
  • Хрэн
  • 2-3 цыбуліны
  • 2 зубкі часнаку
  • 50 гр чорнай гарчыцы

Як гатаваць:

Абабраныя зялёныя свежыя агуркі нарэзаць уздоўж на чатыры або больш частак, лыжачкай вынять зярняткі, крыху пасаліць і пакінуць на 24 гадзіны. Вынуць, пацерці асцярожна ў сурвэтцы, пакласці ў гліняную, паліваную ёмістасць, закіпяціць столькі воцату, каб пакрыў агуркі, заліць кіпячым воцатам і пакінуць на 2 дні. Зліць з іх гэты воцат і заліць кіпячым, зноў даць пастаяць 2 дні і зноў зліць.

Чорны перац
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Чорны перац

Узяць трохі белага і чорнага перцу, столькі ж гваздзікі і трохі больш англійскага перцу, усё гэта досыць груба стаўчы. Пасля гэтага трэба пасячы ці пацерці на бурачную цёрку трохі хрэну, пару цыбулін, зубок-два часнаку і 50 гр чорнай гарчыцы. Агуркі, вынятыя з воцату, абкачаць у сумясі прыпраў, скласці іх у каменны ці паліваны гаршчок або шкляны слоік з герметычнай накрыўкай, пасыпаючы вышэй згаданым хрэнам, цыбуляй і часнаком, заліць моцным кіпячым, калі ёсць,можна вінным, воцатам, добра закрыць і захоўваць у холадзе.

Агуркі да смажаніны позняй восенню

Інгрыдыенты:

  • Агуркі
  • Воцат

Як гатаваць:

Ачышчаныя і накрышаныя кружочкамі агуркі заліць у керамічным посудзе не вельмі моцным воцатам. Папярэдне воцат трэба закіпяціць і астудзіць. Пакінуць так на некалькі тыдняў і назіраць, каб не зацвілі. Калі такое здарыцца, то неабходна зліць воцат і заліць гэткім жа свежым і абодва разы зверху яшчэ алеем.

Града з агуркамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Града з агуркамі

Падаючы на стол, агуркі варта ачысціць і абліць свежым воцатам і алеем.

Гарбузы для пікуляў

Інгрыдыенты:

  • Гарбуз
  • Воцат
  • Англійскі і чорны перац
  • Гваздзіка
  • Бабковы (лаўровы) ліст
  • Соль

Як гатаваць:

Узяць спелы гарбуз, абабраць і пачысціць ад семак, выразаць з яго мякаці прыгожыя фігуркі або проста пакрышыць як падабаецца.

Крышаны гарбуз
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Крышаны гарбуз

Пракіпяціць іх у добра пасоленай вадзе, сочачы, каб не разварыліся. Адкінуць на дуршлаг, астудзіць, скласці ў керамічны або шкляны посуд і заліць слабым, пракіпячоным і астуджаным, воцатам. Праз некалькі тыдняў гэты воцат належыць змяніць на моцны, астуджаны і згатаваны з духмянымі прыправамі — англійскі і чорны перац, гваздзіку, бабковы ліст.

Эксперыментуйце і смачна есці!

124
Тэги:
Рэцэпты, Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Таблетка ад страху і абярэг ад нячысцікаў: чым яшчэ праславіўся часнок
Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ
У гародзе лебяда — гаспадыні не бяда, ці як гатаваць пірог з пустазелля
Будынак Дзярждэпа ЗША

Выдумка і хлусня: у Маскве пракаментавалі даклад аб "прапагандзе" дзярждэпа ЗША

0
(абноўлена 15:02 06.08.2020)
Цэнтр глабальнага ўзаемадзеяння пры дзярждэпартаменце апублікаваў даклад аб "слупах расійскай дэзінфармацыі", неспакой дзярждэпа выклікалі матэрыялы Sputnik, РІА "Новости", RT, Першага канала, "Расія 24" і іншых.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Даклад дзярждэпартамэнта аб "расійскай прапагандзе" - гэта выдумка і хлусня ўладаў ЗША, якія могуць убіць канчатковы клін у расійска-амерыканскі дыялог на гады наперад, выключыўшы магчымасць пераадолення крызісу паміж краінамі, лічыць член камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Сяргей Жалязняк.

У дакладзе аб "слупах расійскай дэзінфармацыі" Цэнтр глабальнага ўзаемадзеяння пры дзярждэпартаменце сістэматызуе сваю канцэпцыю "расійскай прапаганды" - пад вызначэнне "прапаганды", у прыватнасці, падведзены расійскія СМІ з дзяржаўным фінансаваннем: Sputnik, РІА "Новости", RT, Першы канал, "Расія 24 " і іншыя.

Антырасійскае трызненне ў форме дакладу

"ЗША не першы раз называюць расійскія незалежныя СМІ інструментам "крамлёўскай прапаганды". Чарговы псеўданавуковы даклад аб "асновах расійскай экасістэмы дэзінфармацыі і прапаганды" дзярждэпа з'яўляецца той самай прапагандай, накіраванай супраць нашай краіны. Такія дакументы заакіянскіх апанентаў могуць дасягнуць толькі адной мэты - убіць канчатковы клін у расійска-амерыканскі дыялог па глабальных пытаннях і на гады наперад выключыць магчымасць пераадолення крызісу недаверу паміж нашымі краінамі", - сказаў Жалязняк.

"Развагі аб пералічаных у дакладзе расійскіх СМІ ў кантэксце распаўсюджвання дэзінфармацыі з'яўляюцца выдумкай і хлуснёй, якую дазваляюць сабе афіцыйныя прадстаўнікі ўладаў ЗША", - падкрэсліў парламентарый.

Ён адзначыў, што пераслед і ціск на расійскія СМІ ў ЗША і шэрагу іншых краін ужо сталі нормай. Улады ЗША, лічыць дэпутат, нясуць прамую адказнасць за парушэнне правоў журналістаў і зневажанне прынцыпаў дэмакратыі.

Жалязняк нагадаў, што ў Расіі пры гэтым працягваюць свабодна працаваць прадстаўнікі розных сусветных выданняў, якія фінансуюцца з-за мяжы, у тым ліку, наўпрост уладамі іх дзяржаў і транслююць свой погляд на падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне.

"Новая порцыя антырасійскага трызнення ў форме дакладу русафобаў з дзярждэпа наглядна дэманструе панічны страх амерыканскіх палітыкаў перад альтэрнатыўным пунктам гледжання на тое, што адбываецца ўнутры краіны і ў свеце. Акрамя таго, разадзьмуты антырасійскі прапагандысцкі апарат ЗША патрабуе нарошчвання фінансавання, якое трэба неяк апраўдаць перад амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі. Лепшы спосаб - скласці прапагандысцкую страшылку пра Расію", - лічыць дэпутат.

Каментары залішнія

Абвінавачваючы ў "прапагандзе" расійскія СМІ, якія прадстаўляюць альтэрнатыўны пункт гледжання, дзярждэп супярэчыць уласнай пазіцыі аб свабодзе СМІ і меркаванняў, заявіў сакратар СЖР Цімур Шафіраў. Ён адзначыў, што на міжнародным узроўні расійскія журналісты падаюць аўдыторыі альтэрнатыўны пункт гледжання на шэраг пытанняў.

"І дзіўна, што любая такая пазіцыя выклікае абвінавачванні ў "прапагандзе". Як мінімум, тут назіраецца прамая супярэчнасць з гэтак часта дэклараванай пазіцыяй таго ж дзярждэпа аб свабодзе СМІ, выказвання і меркаванняў", - сказаў ён.

Не выключана, што адным з ключавых момантаў, звязаных з публікацыяй дакладу дзярждэпа, з'яўляецца запыт аб выдзяленні 138 мільёнаў долараў ЗША на "супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе з боку Расіі", выказаў здагадку Шафіраў, дадаўшы, што "тут каментары залішнія".

"Абвінавачванні ў тым, што сукупнасць афіцыйных і неафіцыйных расійскіх СМІ і "платформаў" функцыянуюць выключна як сродак "зброі і дэзінфармацыі", з'яўляецца па меншай меры дзіўнымі, а па сутнасці не адпавядаюць рэаліям", - сказаў Шафіраў.

Паводле яго слоў, здагадка аб тым, што расійскія СМІ функцыянуюць выключна як сродак "міжнароднай інфармацыйнай зброі", можа "выклікаць толькі ўсмешку ў дзясяткаў тысяч нашых калегаў, у рэжыме 24/7 занятых пытаннямі асвятлення расійскай позвы, тых унутраных пытанняў, якія ў першую чаргу цікавяць нашых грамадзян".

0
Тэги:
Расія, ЗША