Заснежаным дрэвы пад Мінскам

Прагноз на лета: якім будзе надвор'е ў наступным годзе

111
(абноўлена 15:11 27.12.2016)
Нашы продкі ўважліва сачылі за надвор'ем у першай палове года, каб даведацца, якім будзе наступнае лета.

Народ падзяляе год на дзве роўныя часткі: першая палова года пачынаецца з 1 студзеня, а другая – з 1 ліпеня. 1 студзеня адпавядае 1 ліпеня, 2 студзеня  — 2 ліпеня і гэтак далей. Заўважаючы, у які дзень, якое надвор'е было ў першай палове года, нашы продкі рабілі прагнозы пра надвор'е ў дні другой паловы года.

 

Калі 18 студзеня быў снег, то 18 ліпеня будзе дождж ці непагадзь, якая перашкаджае ўборцы сена.

Калі ўзімку мала было снегу, то ўлетку, кажуць, мала будзе дажджоў; калі ж зіма была марозная, то летам будзе засуха. У такой залежнасці дзень Каляд нібыта асабліва адпавядае дню Купалля, і між імі дні восеньскага і зімовага часу адпавядаюць дням веснавога і летняга часу.

Сельскія гаспадары штодзённа запісвалі атмасферныя перамены і потым назіранні, зробленыя ў снежні, адносілі да адпаведных дзён чэрвеня і гэтак далей. Прычым мяцеліца супастаўлялася з навальніцаю, снег з дажджом, мароз са спякотаю.

Аб тым, як паступова зіма набірае моц, на Брэшчыне кажуць: "Варвара заварыць, а Мікола пацвердыць, а Ганкі зоб’юць санкі і поедуць катацца по снегові, по ледові".

Простыя стравы беларускай кухні

Каб сагрэцца зімовым халодным днём, можна падсілкавацца бульбай па асаблівым народным рэцэпце.

Інгрыдыенты:

  • Бульба
  • Соль
  • Алей
  • Кроп

Як гатаваць:

Пачысціце бульбу і пакрышыце яе не саломкай, брусочкамі, або кубікамі, а даволі вялікімі кавалкамі, дадайце жменьку насення кропу, пасаліце і памяшайце, пагрэйце патэльню з алеем і перакладзіце туды бульбу.

Картофель по-арабски
© Sputnik Людмила Янковская
Падрыхтоўка бульбы да смажання

 

Пакуль смажыцца, пераварочвайце яе час ад часу, каб не прыстала да дна. Калі смажыце ў печы, то варта патэльню накрыць вечкам. Бульба тады не перасохне і будзе прыемна пахнуць кропам.

111
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, Прагноз надвор'я