Пышныя спадніцы трымаюцца на кольцах крыналінаў - у мінулым яны маглі быць рознай шырыні, аж да проста няўяўных памераў, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя папулярныя былі карыкатуры, на якіх малявалася дама, якая займае сабой усю бальную зала, а кавалер нават не можа падыйсці да яе

Мядзведзь у афіцыянтах і мода на абжорства: як балявалі на Беларусі

122
(абноўлена 10:25 28.12.2018)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра шляхецкія забаўкі і вучыць гатаваць стравы са святочнага стала знаці.

Адноўленыя ў апошнія гады палацы і замкі Беларусі ўражваюць не толькі сваёй архітэктурай, але і спробай адлюстраваць у экспазіцыйных залах тую атмасферу і раскошу, ў якой жылі беларускія магнаты. Абавязковай часткай жыцця ў тыя часы былі балі.

Рождественский бал в Мирском замке
© Sputnik / Виктор Толочко
Балі былі абавязковай часткай жыцця

На баляванне ў тыя часы збіраліся часта і нагодай маглі стаць самыя розныя падзеі: рэлігійнае свята, хрэсбіны, вяселле або хаўтуры, імяніны гаспадара і членаў яго сям’і.

Калі нагода была радаснай, удзельнікі балю абменьваліся каштоўнымі падарункамі: дарылі коней, сабак, шаблі, дываны, пярсцёнкі, табакеркі і гадзіннікі. Прытым мужчыны не саромеліся браць паднашэнні ад жанчын, каханак. Гэта называлася падарунак на "незабудзь".

У 1700 годзе мінскі ваявода Завіша пісаў: "Паўтара тыдня бесперапынна гуляў я ў Мінску на банкеціках. Аднойчы на вячэры ў нас цэлую ноч правялі ў танцах, пры добрым пітве, досыць шуму было ад тостаў за здароўе Сапегаў і іншых маіх сяброў, ад гукаў труб і стрэлаў драгунаў".

Мінскія рэканструктары танцавалі паказальныя танцы
© Sputnik / Анастасия Волчок
На баляванне збіраліся часта

Навошта патрэбныя зубадоўбы і грабкі

Асноўнай часткай кожнага балявання было застолле, якое працягвалася да глыбокай ночы. Кожны шляхціц імкнуўся пераўзыйсці суседзяў па колькасці і каштоўнасці выпітага і з’едзенага.

У XVIII стагоддзі шляхта выпрацавала багаты застольны рытуал. Калі прыносілі гарачую страву, гаспадар браў вялікі келіх, напаўняў яго, стоячы, піў "здароўе" самага знакамітага госця і перадаваў яму посуд. Той прымаў "здароўе" і адказваў сваім тостам. Так перабіралі ўсіх гасцей. За кожным тостам гучалі трубы, барабаны і гарматныя стрэлы, а ўсё застолле дружна ўставала. Дарэчы дамам і тым, хто не хацеў п’янець, дазвалялася выліць кілішак у талерку або пад стол. За кожным госцем стаялі і нават сядзелі пад сталом з бутэлькай слугі. Іх задачай было бесперапынна напаўняць кубкі віном. Існавалі абавязковыя тосты на якія прыносілі асабліва дарагое віно, якое пілося "пад прынукай" (прымусам). Пілі на "штэмпель" (каб прыпячатаць сяброўства), "адыходнае", "страмянное" і "аглаблёвае". Гаспадар задаволена лічыў, што пачастунак дасягнуў мэты, калі даведваўся ад слуг, што ніводзін з гасцей не адышоў цвярозы.

Яшчэ адна старажытная гульня - Месяц
© Sputnik / Анастасия Волчок
У праграму кожнага баля абавязкова ўваходзілі гульні

У часы Асветніцтва стравы разносілі кожнаму госцю на асобнай талерцы аднолькава апранутыя хлопцы ці дзяўчаты,  а на Брэстчыне бывалі выпадкі калі гэтую справу давяралі выдрэсіраваным мядзведзям.

Побач з талеркамі клаліся сурвэткі для выцірання рук, самшытавыя зубачысткі, якія тады называлі "зубадоўбы", а каля лыжак у XVIII стагоддзі на шляхецкіх сталах з’явіліся нажы і відэльцы  ці "грабкі". Праўда тады яны даваліся толькі знакамітым гасцям, якія сядзелі ў цэнтры стала. Перад імі клалі срэбныя сталовыя прыборы і ставілі такія ж талеркі, або модныя фарфоравыя ці фаянсавыя. Дарэчы фарфор многія з высокай шляхты доўгі час лічылі непатрэбнай раскошай, маючы ў карыстанні акрамя шкла толькі срэбраны посуд. Так, гасцюючы ў Яна Караля Радзівіла пасол кракаўскага ваяводства заўважыў нясвіжскаму феадалу, што ў Польшчы ўсе ядуць з фарфору. На што Пане Каханку запярэчыў, маўляў гэта "магнацкая штука" і тут жа выпусціў з рук срэбную талерку. Талерка, вядома засталася цэлая, а Кароль Радзівіл прамовіў: "Вось бачыш, васпан, упала і цэлая, я, пане каханку, забедны, каб мог есці на гліняных фарфурках".

Марцыпаны, фрыкасэ і аршад

Што ж на гэты посуд клалі, што еў і піў тагачасны чалавек? Абжорства лічылася ў шляхты добрым тонам. Нават праводзіліся спаборніцтвы, хто больш з’есць, але пасля такіх застолляў доўга хварэлі. Мінскі ваявода Завіша прызнаваўся ў сваім дзённіку, што сапсаваўшы пасля чарговага банкету страўнік пакутаваў пяць дзён.  Пане Каханку, аб’еўшыся ў чарговы раз вустрыц, пасылаў па доктара ў Вільню.

Адам Мальдзіс у эсэ "Як жылі нашы продкі ў  XVIII стагоддзі" піша, што ў адрозненне ад сялянскай, шляхецкая кухня больш залежыла ад прывазных тавараў і тагачаснай моды на замежныя ўзоры. З магаметанскага Усходу тут перанялі есці розныя слодычы -"марцыпаны", стравы з рысу і кукурузы. З Італіі прыйшла мода на салат і макароны, з Саксоніі і Прусіі – на бульбу, фасолю, швейцарскі сыр, з Англіі – на ром, з Расіі для шляхты завозілася ікра і некаторыя гатункі каштоўных рыб, з Рыгі везлі селядцы. У канцы XVIII ст узрос уплыў французскай кухні.  Сталі модныя "цесты, фаршыраваныя мясам і гароднінай, розныя рагу і фрыкасэ".

І тым не менш, дакументальная проза сведчыць, што беларуская шляхецкая кухня тады мела адметныя рысы. Найпершая з іх - празмерная тлустасць ежы. З маслам ужывалі нават гарэлку і чай. Наступная – захапленне ўсім салодкім, асабліва салодкім цестам, дзе дарагі цукар замяняўся мёдам і макам. Каб дасягнуць пікантнасці ў самыя розныя стравы без меры дадавалі соль, воцат, перац, гарчыцу, хрэн, мускатны арэх, імбір, шафран. Мясцовая шляхта лічыла прыправы прыкметай заможнасці і добрага тону.

У часы барока лічылася, што ежа павінна не толькі насыціць, але і ўразіць гасцей сваім смакам, колерам, формай, сумяшчэннем несумяшчальнага. Спалучалі салодкае і кіслае, салодкае і салёнае, салодкае і горкае, кіслае і салёнае. У торт саджалі жывых птушак, якія ўзляталі падчас вівату. На стол падавалі цэлых дзікоў, напоўненых унутры каўбасамі , індыкамі, курапаткамі, або доўгіх шчупакоў, засмажаных  у галаве, звараных у сярэдзіне і печаных у хвасце. Рыбу фаршыравалі свінінай, свіней – індычацінай, індыкоў – рыбай. Фігуры з птушкі "да стварэння божага не падобныя" лічыліся наймаднейшымі і густоўнымі.

Рождественский бал в Мирском замке
© Sputnik / Виктор Толочко
Баль - сапраўднае свята вытанчанасці і прыгажосці

З цягам часу кулінарныя вычварэнствы, хоць і высокамастацкія, адышлі ў нябыт, але многія з рэцэптаў тых часоў замацаваліся ў беларускай кухні ажно да пачатку ХХ стагоддзя. Пра тое сведчаць тагачасныя кулінарныя кнігі "Літоўская гаспадыня" Ганны Цюндзявіцкай і "Літоўская кухарка" Вінцэнты Завадскай. Вось вам пару рэцэптаў да свята, даступных кожнай гаспадыні.

Аршад

Напітак дадавалі да кавы і чаю, з ім гатавалі аўсяны кісель, іншыя посныя слодычы, прыпраўлялі салодкія кашы. Гэты найсмачнейшы напітак можна лёгка зрабіць і цяпер, купіўшы міндальных арэхаў у краме.

Інгрыдыенты:

  • 400 г салодкага міндалю
  • 24 арэхі горкага міндалю
  • 1,2 л вады
  • 200-250 г цукру

Як гатаваць:

Міндаль заліць варам на трыццаць хвілін, адцадзіць. Пачысціць ад скарлупак, апускаючы кожны ачышчаны арэшак у халодную ваду.

Як толькі ўвесь міндаль будзе чысты, добра расцерці яго ў фарфоравай або каменнай ступцы разам з цукрам. Уліць у арэхавую масу палову аб'ёму халоднай вады, добра размяшаць, працадзіць і адціснуць першы раз праз сурвэтку. Потым міндаль зноў добра расцерці, працадзіць і адціснуць другі раз, заліўшы астатняй вадой.  Падаць вельмі халодным.

З адціснутай першы раз арэхавай масы ў вас атрымаюцца цудоўныя міндальныя вяршкі.

Паштэцікі з цяляціны і селядца

Інгрыдыенты:

  • 400-600 г цяляціны
  • 1 селядзец
  • 1 ст лыжка масла
  • 1-2 цыбуліны
  • 2 ст лыжкі смятаны
  • 1 ст лыжка булёну
  • Соль
  • Перац
  • 2-3 ст лыжкі сухарыкаў
  • 3 жаўткі
  • 2 ст лыжкі сыру

Як гатаваць:

Кавалак печанай цяляціны дробна пасекчы з вымачаным селядцом, з якога папярэдне дастаць косткі. Змяшаць гэта з падсмажанай у масле цыбуляй, некалькімі лыжкамі смятаны, лыжкай булёну і патушыць. Калі трохі астыне, усыпаць шчопаць перцу, пару лыжак сухарыкаў, жаўткі, вымешаць, запоўніць формы, абсыпаць сырам або сухарыкамі і на 15 хвілін паставіць у духоўку.

122
Тэги:
беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (83)
По теме
Каралеўскія гусары Стэфана Баторыя акружылі шведаў у Гродне
На вайне і ў бальнай зале: высокая мода пачатку ХІХ стагоддзя
Ларыса Мятлеўская

Загадвалі жаданні і праважалі нябожчыкаў: што яшчэ рабілі беларусы праз вакно

133
(абноўлена 08:59 29.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра схаваны сімвалізм звычайнага праёма ў сцяне і вучыць мыць вокны пры дапамозе народных сродкаў.

Для нашых продкаў акно было не проста адтулінай у сцяне, якая служыла для асвятлення і вентыляцыі памяшкання – вокны атаясамліваліся з вачыма.

У народнай культуры значэнне акна суадносіцца з ідэяй пранікнення, якое можа быць не толькі міралюбівым, але і варожым. Так, напрыклад, калі ў хату праз вакно залятала птушка, гэта лічылася прадвесцем бяды, а калі яна проста стукала дзюбай у школа, гаспадарам варта было чакаць вестак.

У некаторых мясцовасцях Беларусі існавала традыцыя выносіць памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі " не праз дзверы, а праз акно. У выпадку смерці ў доме на падаконнік ставілі ваду, каб "душа абмылася", туды ж ставілі чарку з гарэлкай і хлебам для нябожчыка.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Нашы продкі лічылі вокны вачыма дома

Праз вакно адбывалася і частаванне Марозу, калі на Каляды яго клікалі есці куццю. Увогуле, ежа, якая перадавалася праз вакно заўсёды мела сакральнае значэнне. Такі абмен дарункамі і пажаданнямі адбываўся яшчэ да нядаўняга часу паміж валачобнікамі і гаспадарамі хаты.

Археолаг Эдвард Зайкоўскі лічыць, што праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам памерлых. У народзе верылі, што асабліва небяспечна пакідаць вокны адчыненымі  і не перахрышчанымі нанач, таму што тады праз іх могуць ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых.

У легендах пра камяні-краўцы падкрэсліваецца, што матэрыял для пашыву адзення перадавалі змею-краўцу праз вакно і толькі праз яго атрымлівалі гатовыя вырабы.

З акном звязана і любоўная магія. Так на Каляды пры дапамозе солі, пастаўленай наччу на падваконне дзяўчына спрабавала даведацца аб будучым лёсе.

Таксама людзі верылі, што акно здольна выконваць жаданні. Лічылася, што калі ў адкрытае акно ці фортку пастаянна вымаўляць тое, чаго вельмі хочацца, гэта абавязкова спраўдзіцца.

Праз акно маглі ажыццяўляцца і злачынныя планы таму гаспадыні імкнуліся прадухіліць уздзеянне нядобрых, зайздросных позіркаў, паставіўшы на падакноннік вазон з чырвоным мушкатам (другая назва герані ці пеларгоніі - Sputnik).

Як упрыгожвалі вокны

У старажытнасці жытло будавалі практычна без вокнаў, якія мы прывыклі бачыць цяпер. Яны выглядалі, як невялікія адтуліны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якія закрывалі драўлянай засаўкай, а пазней шклом. Гэтыя адтуліны называлі "валакавое акно" і нават цяпер уважлівы вандроўнік заўважыць гэтыя старажытныя акенцы ў сценах клецяў, хлявоў і нават сенцах. Калі нарэшце сталі рабіць вокны, а па сведчанні навукоўцаў, гэта адбылося даволі позна, іх з’яўленне суправаджалася пэўным дыскамфортам ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Гэта трывога выяўлялася у падсвядомым і можа таму ў народным сонніку пазначана, што бачыць у сне акно да чакання:

  • Бачыць расчыненае акно – падарунак будзе, прыбытак;
  • Акно з пабітымі шыбамі – страты, беднасць; з чыстымі і цэлымі – шчасце, жыццё.

Колькасць вокнаў залежыла ад планіроўкі хаты. Звычайна рабілі два вакна ў падоўжанай сцяне, што выходзіла на двор, і адно ў тарцовай – на галоўным фасадзе. Такое размяшчэнне вокнаў спрыяла стварэнню ў хаце покуці або "чырвонага кута", у якім размяшчаліся абразы.

Да ўсяго ў народзе быў пашыраны звычай мець у хаце менавіта тры акны ў гонар святой Тройцы. Чацвёртае акно у глухой сцяне паміж печчу і галоўным фасадам рабілі толькі ў асобных мясцовасцях. Часта на кухні вакно ўстаўлялі насупраць вусця печы, што было зручна для гаспадыні, якая пачынала завіхацца каля яе з першымі промнямі сонца.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Тры вакны ў хаце рабілі ў гонар Святой Троіцы

Цікава, што ў некаторых мясцовасцях існавала правіла пытаць дазвол на павялічэнне колькасці вокнаў больш за тры не толькі ў святара, але і у вясковага сходу. У другой палове ХІХ стагоддзя , калі пачала мяняцца планіроўка жылля і хату пачалі падзяляць на залу і спальню, у тарцовай сцяне, што выходзіла на вуліцу, рабілі па два вакна. 

Увогуле, месца вакна на фасадзе і яго форма адыгрывала значную ролю ў стварэнні мастацкага аблічча будынка. Аканіцы, надаконныя і падваконныя ліштвы – традыцыйныя элементы аздаблення хаты, якія адрозніваліся ў адпаведнасці з этнаграфічным рэгіёнам Беларусі. Зараз традыцыя ўпрыгажэння вокнаў рознымі элементамі не так распаўсюджана, але і дагэтуль можна напаткаць цікавыя варыянты.

Рама звычайна мела ад 3 да 6 шыб, а пачынаючы з ХVІ-ХVІІ стагодзя ў шляхецкіх сядзібах – да 30 і болей. Да ХІХ стагоддзя замест шкла часта выкарыстоўвалі спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пухіры жывёл, палатно. Зімой вокны мелі дубальты (падвойныя рамы, - Sputnik), а знадворку, калі не было аканіц, іх прыкрывалі саламянымі матамі, каб лепш захоўвалася цяпло ў хаце. Такімі матамі ўцяплялі і дзверы.

Драўляныя створкі або аканіцы звонку зачынялі кожны вечар, але з цягам часу яны страцілі сваю ўтылітарную функцыю. Разам з ліштвамі аканіцы сталі дэкаратыўнымі элементамі ў абрамленні вакна.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
У кожным рэгіёне Беларусі былі свае традыцыі ўпрыгажэння вокнаў

Асабліва ўпрыгожваліся ліштвы, на якіх можна было сустрэць разнастайныя ўзоры. Часта гэта кветкі і мудрагелістыя завіткі, але можна сустрэць і выявы зорак і сонца, птушак і цмокаў і іншае.

Такая аздоба адрозніваецца ў кожным этнарэгіёне Беларусі і, як і нацыянальны строй, з’яўляецца іх своеасаблівым пашпартам, унікальнай адметнасцю. 

Як памыць вокны народнымі сродкамі

Гаспадыні дбайна сачылі за чысцінёй шыб у вокнах. Іх чыстка была абавязковай перад Вялікаднем. Прытрымліваюцца такой традыцыі і многія сучасныя гаспадыні.

Вядома, што цяпер у краме можна набыць разнастайныя сродкі для чысткі шкла, хтосці ў ваду дадае гарэлку або кроплі аміяку і націрае шыбы да бляску старымі газетамі, вокны чысцяць нават ільняным алеем і крапівой.

У кнізе "Літоўская гаспадыня" Ганны Цюндзявіцкай, якая сабрала вопыт гаспадарчай дзейнасці сялян на пачатку ХІХ стагоддзя, ёсць цэлы шэраг парадаў для захавання вокнаў чыстымі і светлымі.

Каб шыбы не трацілі празрыстасці, нельга мыць іх вадой, асабліва раніцай ці ўдзень, бо сонечныя прамяні уздзейнічаюць на вільготнае шкло, псуюць яго і змяняюць колер.

Варта рабіць гэта ўвечары, а зранку яшчэ раз выцерці шыбы сухой анучай. Для лепшага выніку суконку трэба пасыпаць дробным мелам і выцерці шкло насуха.Перад выкарыстаннем мел трэба прасеяць, каб ён не пакідаў драпіны на шкле.

Чытайце таксама:

133
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (83)
Мед

Беларускія народныя рэцэпты ад прастуды

69
(абноўлена 13:30 28.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца цікавымі рэцэптамі і нагадвае, што з цяжкімі захворваннямі лепш не эксперыментаваць і звяртацца да доктара.

Нашы продкі для барацьбы з хваробамі выкарыстоўвалі тое, што было пад рукой. Для барацьбы з вясновымі прастудамі быў свой топ-3, у які ўваходзілі лазня, зёлкі і парады дасведчаных народных лекараў.

Спосабы лячэння некаторых хвароб нашымі продкамі апісаў у кнізе "Рэчыцкае Палессе" этнограф Часлаў Пяткевіч яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя. Магчыма часам камічныя рэцэпты маюць рацыянальнае зерне і могуць пашырыць досвед сучасніка, які цікавіцца народнай медыцынай.

Вядома ж, у век росквіту навуковай медыцыны варта заўсёды раіцца з доктарам, якому давяраеш і пры моцным захворванні звяртацца па дапамогу ў паліклініку, але азнаёміцца з вопытам продкаў будзе таксама карысна і цікава.

Пад прастуднымі захворваннямі у народнай медыцыне разглядалі такія хваробы, як грып, вострыя рэспіраторныя захворванні, ангіну, бранхіт, ларынгіт, пнеўманію, рэўматызм, фарынгіт і іншыя. Лічылася, што ў аснове гэтых хвароб ляжыць пераахалоджванне арганізму, якога і варта пазбягаць.

Пры першых знаках прастуды - павышэнні тэмпературы, галаўной болі, насмарке, кашалі, ламоце -  народныя лекары раілі выпіць паўшклянкі вады, ў якой трэба было размяшаць пяць кропляў ёду. Калі ногі мокрыя, іх неабходна было нацерці гарэлкай і надзець сухія шкарпэткі. Добра было паставіць на грудзі і спіну некалькі сухіх банак, выпіць дзве-тры шклянкі  гарачай гарбаты з імбірам і мёдам.

Каб зрабіць карысную гарбату правільна, трэба чвэрць шклянкі ачышчанага і нацёртага на тарцы імбіра заліць медам і ваць некалькі хвілін, не даводзячы на кіпення, бо гэта шкодзіць карысным уласцівасцям мёда. У кубак з кіпенем трэба дадаць палову чайнай лыжкі атрыманай сумесі і піць цёплым.

Имбирь
© CC0 / Pixabay/Couleur
Імбір - лепшы сродак для імунітэта

Калі імбіра не было, то пілі любую патагонную гарбату з ліповага цвету, бузіны, маліны. Затым народныя лекары раілі закутацца ў коўды і класціся спаць. Звычайна пасля такіх працэдур прастура сыходзіла.

Калі не, то на наступны дзень раілі нічога не есці, а толькі піць журавінавы морс або ваду, падкіслёную лімонам. На ноч цела націралі спіртавой настойкай ядлоўцу або бярозавых пупышак, калі такой не было, абціраліся карачай вадой з воцатам.

Перад сном можна было выпіць поўшклянкі хатняга віна з чорнай смародзіны, разведзенага  паловай шклянкі гарачай вады. Праз гадзіну хворы пачынаў пацець і тады трэба было памяняць бялізну, якую ўвогуле падчас прастуды мяняць трэба часта.

Далей варта было ізноў выпіць віно, а раніцай лёгка паснедаць і зноў выпіць таго ж віна, але без вады.

Калі прастуда суправаджалася моцным кашлем, для яго гатавалі настойку з палыну і гарэлкі: 20 грамаў палыну настойвалі ў 500 грамах гарэлкі як мага больш. Ужывалі такую мікстуру тры разы на дзень на адной лыжцы, але дзецям такія лекі не давалі.

Для лепшага выхаду макроты лічылася карысным ужываць сіроп брусніц, змешаны з цукрам ці мёдам.

Сезон брусники только начался, но она уже на прилавках
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Кожная гаспадыня мела ў хаце запас брусніц

Добрым сродкам ад кашлю лічылася морква і рэдзька. Каб прыгатаваць лекавую сумесь палову сока морквы ці рэдзькі трэба было змяшаць з малаком і прымаць пяць-шэсць разоў на дзень.

Палескія народныя лекары пры прастудных захворваннях раілі ўжываць экстракт з маладых сасновых парасткаў і часта нюхаць шкіпінар.

Вось які рэцэпт лячэння хворага горла прыводзіцца ў кнізе чэслава Пяяткевіча: "Мёд добра перапалі разжараным гваздом, развядзі гарэлкаю дай палашчы тры разы ў дзень. Прыкладай к горлу цёрты хрэн або вужовае лініло з цестам. Таксама палошчуць горла адварам шалфея, а калі т.зв. завалкі (ангіна), то робяць кампрэсы з моцна нагрэтага аўса ці ячменю".

А так на Палессі лячыліся ад кашлю: "Напар ліповага цвету, напійся з мёдам да на печы добра спацей, то і пройдзе. Адвар каліны(цвету)  і маліны (ягад і карэння) таксама ўжываюць каб выклікаць паценне. Пры вельмі цяжкім кашалі хвораму прыкладваюць гарачыя цагліны ці камяні, загорнутыя ў анучы. Пры катары выкарыстоўваюць тыя ж самыя сродкі.што і пры кашалі, і ў дадатак раюць умывацца вельмі халоднаю вадою, асабліва мыць за вушамі і ўцягваць ваду ў нос". 

Липовый цвет
© Photo : pixabay.com
Гарбата з ліпавага цвеіу не толькі смачная, але і карысная

Часта ўвесну, калі дзьмуць халодныя вятры, узнікала такая хвароба як ячмень. Згодна з дадзенымі Чэслава Пяткевіча, "пры кожнай хваробе вачэй, а перш за ўсё пры запаленні павекаў, што называецца ячменем, выкарыстоўваюць прамыванне халоднай вадою і сырадоем. Кожны, хто спаткае хворага, дае яму хвігу, кажучы:

- У цябе ячмень усходзіць!

- Усходзіць, да не ўродзіць, - павінен быў адказаць хворы ".

Хваравітым людзям народныя лекары раілі ужываць бярозавы і кляновы сокі з невялікай колькасцю мукі ці крухмалу.

А вось як прастудныя захворванні лячылі паэтычным народным словам: "На Сіянскім моры едзе Марыя залатым мастом; залаты мост разбівала, на мора брасала, явара зварачала. З явара выйшла сем дзевак. Ох. Мора, мора валнавалася! Там сем дзевак чыталі, пісалі, прастуду ўгаворвалі, вадзяную. Ветраную, прастудзёную. Угаваралі з ручак, з ножак, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з сярэдзінкі , із галавы, із вушэй, із ачэй.

Вы, угоднікі гасподнія, прыступайце, мне, рабе божай Настассі (імя знахаркі), прастуду ўгавараць памагайце, на Сіянскае мора ссылайце, дзе вецер не вее, сонца не грэе,, там прастудзе прабываць, каб яна там піла, ела, спала, у целе прыбывала".

69
Тэги:
Народныя традыцыі, Беларусь, Ларыса Мятлеўская
Маскоўскае метро перайменавала дзве станцыі з-за каронавіруса

Рэжым самаізаляцыі ўводзяць у Маскве з 30 сакавіка

3
(абноўлена 21:36 29.03.2020)
У бліжэйшыя дні ў расійскай сталіцы увядуць спэцпропускі для перамяшчэння па горадзе, парадак іх выдачы ўсталюе ўрад Масквы.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. Дамашні рэжым самаізаляцыі ўводзіцца для ўсіх жыхароў Масквы незалежна ад узросту з 30 сакавіка, адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна.

Што можна і чаго нельга

Вызначана, што пакінуць кватэру можна ў наступных сітуацыях:

  • зварот па экстраную (неадкладную) медыцынскую дапамогу і іншая прамая пагроза жыццю і здароўю,
  • паездкі на працу, калі вы абавязаны хадзіць на працу,
  • за пакупкамі ў бліжэйшы магазін ці аптэку,
  • выгул хатніх жывёл на адлегласці не больш за 100 метраў ад месца пражывання (знаходжання),
  • вынас бытавога смецця.

Пры гэтым абмежаванняў на паездкі ў Маскву або з яе не ўводзіцца: "Аднак нельга без важкай прычыны перасоўвацца па горадзе", - падкрэсліваецца ў паведамленні. Абмежаванне руху асабістага і службовага, спецыяльнага і грамадскага аўтатранспарту таксама пакуль што не прадугледжана.

Кантроль за выкананнем дамашняга рэжыму

Разумная сістэма кантролю за тым, як выконваецца дамашні рэжым і ўстаноўленыя правілы, запрацуе ў Маскве ў бліжэйшы тыдзень.

"Паступова, але няўхільна мы будзем рабіць больш жорсткімі неабходны ў гэтай сітуацыі кантроль", - гаворыцца ў паведамленні.

У бліжэйшыя дні, пасля таго як будуць праведзеныя тэхнічныя і арганізацыйныя мерапрыемствы, у расійскай сталіцы увядуць спэцпропускі для перамяшчэння па горадзе, парадак іх выдачы ўсталюе ўрад Масквы. Аб іх увядзенні паведамяць дадаткова.

Дапамога гараджанам

Бясплатныя антывірусныя прэпараты будуць атрымліваць сталічныя медыкі і іншыя спецыялісты. Тыя, у каго каронавірус у лёгкай форме, будуць праходзіць лячэнне дома пад наглядам лекараў, неабходныя лекі яны таксама атрымаюць бясплатна, іх дастаўкай зоймуцца хуткая дапамога, супрацоўнікі паліклінік і валанцёры.

На дзевяць дзён будзе прадоўжаны тэрмін дзеяння праязных білетаў для тых, хто будзе выконваць дамашні рэжым і з 28 сакавіка па 5 красавіка не здзейсніць ні адной паездкі ў грамадскім транспарце. "Раней прыпыненыя студэнцкія і школьныя праязныя будуць падоўжаныя на месяц ці больш з дня заканчэння рэжыму павышанай гатоўнасці", - гаворыцца ў паведамленні.

Беспрацоўным уводзіцца кампенсацыя ў памеры 19,5 тысячы рублёў. Удакладняецца, што яе выплата будзе прызначаная аўтаматычна, без заяваў.

Узровень захворвання на COVID-19 у РФ

За апошнія суткі ў Маскве зарэгістравана 197 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 27 - у Падмаскоўі, паведаміў у нядзелю раніцай аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем новай каронавіруснай інфекцыі. У Расіі за апошнія суткі зарэгістравана 270 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ў 26 рэгіёнах.

Усяго ў Расіі на 29 сакавіка зарэгiстравана 1 534 выпадкі каронавірусной інфекцыі.

3
Тэги:
каронавірус, Масква, Расія
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя