Мірскі замак

У Беларусь з Францыі вярнулі шпалеру XVII стагоддзя

23
(абноўлена 13:36 22.05.2019)
Пасля рэстаўрацыі твор мастацтва будзе захоўвацца ў Мірскім замку.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Французская шпалера XVII стагоддзя вярнулася ў Беларусі і патрапіла ў фонды Мірскага замка пры дапамозе прадстаўніцы беларускай дыяспары Анастасіі Данілавай, паведамілі ў прэс-службе беларускага пасольства ў Францыі.

Шпалера з выявай замка памерам 272х317 сантыметры выраблена ў горадзе Абюсон, які знаходзіцца ў рэгіёне Лімузэн. Раней твор мастацтва знаходзіўся ў прыватнай калекцыі, а зараз яго адправілі на рэстаўрацыю. Толькі  пасля гэтага шпалера з’явіцца ў Мірскім замку.

Спецыялісты падкрэслілі, што дадазеная шпалера ніколі раней не была на беларускай тэрыторыі, але адносіцца да эпохі, калі такія шпалеры выкарыстоўваліся ў якасці ўпрыгажэнняў замкаў і палацаў беларускай шляхты, у тым ліку і Мірскага замка.

Гэтая шпалера – ужо другая з набытых для Мірскага замка пры дапамозе Анастасіі Данілавай. Першая патрапіла ў калекцыю летась. Таксама на гэты год запланавана перадача ў Мір трох веераў XIX стагоддзя.

Чытайце таксама:

23
Тэги:
Францыя, Беларусь