Ваджэнне Куста

Фотафакт: у Лобчы на Тройцу Куста вадзілі

173
(абноўлена 13:40 19.06.2019)
Старажытнаславянскі абрад, які штогод праводзяць у палескай вёсцы Любча, мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Старажытнаславянскі абрад "Ваджэнне Куста" звычайна ладзяць на другі дзень Тройцы. Зараз засталося ўсё менш вёсак, дзе працягваюць гэтую традыцыю – звычайна гэта пінскае Палессе і вёскі суседніх раёнаў.

Ваджэнне Куста
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кустом ці Кустай завуць маладую дзяўчыну з вянком з кляновага лісця на галаве

У мінулы панядзелак Куста вадзілі ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна. Тут абрад мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Ваджэнне Куста
© Sputnik Альфрэд Мікус
Маладыя дзяўчаты дапамагаюць "апранаць" Кусту

Кустом або Кусткай звычайна называюць маладую дзяўчыну з вянком з кляновых ветак. Яе апранаюць і водзяць па вёсцы пад пенне адымсловых кустовых песень. Дарэчы, слова "куст" на Палессі значыла "род", а куст, які расце, там называлі "корч". Такім чынам, у абрадзе злучаюцца дзве часткі роду – маладая і старая.

Ваджэнне Куста
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кусту водзяць на ўсёй вёсцы

Веткі клёна прымацоўвалі да вопраткі Куста верхавінамі ўніз, каб падкрэсліць – дзяўчына, якая выйдзе замуж, для свайго роду становіцца адламанай галінкай. Менавіта таму ўсіх, хто сустракаецца на шляху Куста, просяць яе блаславіць і зрабіць якія-небудзь падарункі.

Ваджэнне Куста
© Sputnik Альфрэд Мікус
Маладыя дзяўчаты жадаюць гаспадарам здароўя і дабрабыту, а тыя плацяць ім цукеркамі і падарункамі

Разам з той, каго ў гэтым годзе абралі Кустом, ходзяць астатнія маладыя дзяўчаты. У суправаджэнні дарослых жанчын яны жадаюць гаспадарам кожнай хаты здароўя, багатага ўраджаю і дабрабыту.

Ваджэнне Куста
© Sputnik Альфрэд Мікус
Некаторыя нават даюць грошы
Ваджэнне Куста
© Sputnik Альфрэд Мікус
Сталыя жанчыны абавязкова суправаджаюць маладых дзяўчат

Пасля заканэння традыцыйнага абходу, дзяўчаты здымаюць з Куста вянок і пакідаюць яго на захаванне ў чырвоным куце. Галінкі, якія засталіся на адзенні дзяўчыны, разбіраюць, каб потым выкарыстоўваць у якасці лекаў.

Ваджэнне Куста
© Sputnik Альфрэд Мікус
Вянок размяшчаюць у чырвоным куце
Ваджэнне Куста
© Sputnik Альфрэд Мікус
Заканчваецца абрад традыцыйным застоллем

Завяршаецца абрад шумным застоллем: дзяўчаты і жанчыны танчаць, спяваюць і ўзгадваюць добрым словам тых, хто раней захоўваў гэтую традыцыю.

173
Тэги:
Народныя традыцыі, абрады Беларусі
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (71)

Спадчына