Валанцёры і археолагі падчас раскопак

На поўначы Беларусі знайшлі косткі чалавека эпохі неаліту

50
(абноўлена 10:34 06.07.2019)
Унікальнасць знаходкі, зробленай пад Лепелем, зводзіцца не толькі да яе старажытнасці, але і да таго, што косткі складзеныя асаблівым чынам, што можа паказваць на магічны абрад.

На поўначы Віцебскай вобласці экспедыцыя беларускіх археолагаў даследавала стаянку Бярэшча-1 эпохі неаліту. Навукоўцам пашчасціла знайсці не толькі косткі такіх жывёл, як лось, мядзведзь або бабёр, на якіх нашы далёкія продкі палявалі, але і сапраўдную сенсацыю - рэшткі падлетка.

Па словах загадчыка сектарам неаліту і бронзавага веку Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максіма Чарняўскага, астанкі можна датаваць трэцім тысячагоддзем да нашай эры. Пры гэтым у паўночнай частцы нашай краіны да гэтага часу такіх знаходак яшчэ не рабілі. У чым унікальнасць зробленага адкрыцця, разбіраўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Магія каменнага стагоддзя

Цікава, што астанкі падлетка былі складзеныя такім чынам, што яго чэрап ляжаў цемечкам уніз. Пры гэтым буйныя косткі былі складзеныя побач, візуальна гэта было падобна да прамавугольніка.

Специалисты говорят, что захоронение похоже на некий магический обряд
© Photo : из архива Максима Чернявского
Спецыялісты кажуць, што пахаванне падобна на нейкі магічны абрад

"Гэта не было класічным пахаваннем цела, а хутчэй наўмысным пахаваннем костак. Навукоўцы будуць яшчэ высвятляць: ці было гэта такое незвычайнае пахаванне ці меў месца магічны абрад", - растлумачыў Максім Чарняўскі.

Беларускім археолагам упершыню ўдалося знайсці астанкі эпохі неаліту ў некранутым выглядзе. У бліжэйшы час яны будуць дастаўлены ў Акадэмію навук для далейшага вывучэння.

Навукоўцы плануюць выкарыстоўваць для даследаванняў усю інфармацыю, у тым ліку і ДНК. Прасцей за ўсё генетычны матэрыял атрымаць з зубоў, і тут айчынным навукоўцам дапамогуць калегі з універсітэта ў Тарту ў Эстоніі, якім такі досвед не ў навіну.

Цікава, што падлетак з неаліту ужо меў прыкметна сцёртыя зубы ці як кажуць археолагі - сіндром трэцяй рукі. Справа ў тым, што старажытныя людзі, якія калісьці жылі на астраўках пасярод возера пад Лепелем, часцяком карысталіся зубамі як інструментам. Старажытныя людзі маглі з іх дапамогай апрацоўваць скуру і іншыя матэрыялы, каб зрабіць іх мякчэйшымі.

Ювелірныя ўпрыгажэнні

Старажытныя людзі таксама любілі сябе упрыгожваць і выкарыстоўвалі для гэтага розныя матэрыялы. Блізкасць Балтыйскага мора абумовіла папулярнасць бурштыну. Праўда, гэта камень арганічнага паходжання, а значыць, хутка руйнуецца ў кіслых глебах. Іншая справа - тарфянікі, але археалагічны помнік Бярэшча-1 да іх не адносіцца.

Археологи задаются вопросом: как янтарь столько лет мог пролежать в почве
© Photo : из архива Максима Чернявского
Археолагі задаюцца пытаннем: як бурштын столькі гадоў мог праляжаць у глебе

Таму, як прызнаецца Чарняўскі, яшчэ трэба будзе зразумець, якім чынам у зямлі захавалася бурштынавая падвеска, якая таксама датуецца трэцім тысячагоддзем да нашай эры. Дарэчы, у Беларусі акрамя гэтай падвескі былі знойдзены ўсяго чатыры месцы з падобнымі ювелірнымі ўпрыгажэннямі эпохі каменя.

Акрамя гэтага археолагі знайшлі шмат рэшткаў посуду, крэмневых і касцяных прылад працы. Усе знаходкі адносяцца да усвяцкай, паўночна-беларускай, грабенчатно-ямачнай, нарвскай і нарачанскай культур, якія была распаўсюджаныя на поўначы Беларусі.

Чытайце таксама:

50
Тэги:
археалагічныя знаходкі
Тэмы:
Беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі (39)

Спадчына