Партрэт Шарля Гюдэна

Археолагі знайшлі ў цэнтры Смаленска астанкі бліжэйшага паплечніка Напалеона

19
(абноўлена 17:31 08.07.2019)
Верагоднасць таго, што на Каралеўскім бастыёне пахаваны французскі дывізійны генерал Гюдэн, як прызнаюцца даследчыкі, вельмі высокая.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Археолагі падчас раскопак Каралеўскага бастыёна ў Смаленску знайшлі парэшткі, якія могуць належаць паплечніку Напалеона генерала Шарлю Эцьену Гюдэну, распавялі ў эфіры "Першага канала".

"Ён памёр у Смаленску на руках у Напалеона, уласна Банапарт і ёсць апошні чалавек, які бачыў яго жывым. Так што пасля Напалеона мы першыя ўбачым астанкі гэтага бліскучага генерала, чыё сэрца пахавана ў Пантэоне ў Парыжы", - распавёў французскі археолаг П'ер Маліноўскі.

Па словах арганізатара экспедыцыі, генерал Гюдэн вучыўся ў адным ваенным вучылішчы з Напалеонам, што ў далейшым саслужыла добрую службу ў яго ваеннай кар'еры. Французскі генерал прымаў удзел практычна ва ўсіх ваенных кампаніях імператара і набыў славу як чалавек, здольны выйграваць бітвы ў меншасці.

Падчас фатальнай для Францыі вайны 1812 года генерал Гюдэн ўжо пры адступленні сутыкнуўся пад Смаленскам з корпусам генерала Тучкова. У баі каля вёскі Лубін французы страцілі 8,5 тысяч чалавек, а сам генерал быў смяротна паранены. Гарматнае ядро адарвала Гюдэну адну нагу і пакалечыла другую, праз два дні ён памёр.

Гісторыкам было вядома, што французскі генерал быў пахаваны ў Лапацінскім садзе на месцы былой ваеннай крэпасці, якая называецца Каралеўскім бастыёнам. Хавалі Гюдэна без мундзіра, загарнуўшы цела ў саван, а значыць, ідэнтыфікаваць яго астанкі можна толькі пасля правядзення экспертызы ДНК. Цікавасць да знаходкі археолагаў ў Смаленску ўжо праявілі і ў Францыі.

"Праз столькі гадоў яго нарэшце знайшлі. Ён ваяваў супраць рускіх. А сёння я жанаты на рускай. У нас трое дзяцей, якія гавораць на абедзвюх мовах, і якім дарагая і французская і руская культура", - сказаў прапраўнук французскага генерала Альберык Дарлеон.

19
Тэги:
Расія, Археалогія, Смаленск

Спадчына