Адзенне для беларусаў было не проста ўпрыгажэннем, а абярэгам і абаронай

Беларускае адзенне: што насілі нашы продкі і пры чым тут магія

754
(абноўлена 17:04 27.08.2019)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, чаму нашы продкі забаранялі мужчынам насіць жаночыя хусткі і што значыць, калі дзяўчыне прыснілася новая сукенка.

Прыказка "Свая адзежка бліжэй да цела" вядомая многім. Так кажуць у дачыненні да чагосці звыклага, добра знаёмага. Бадай што кожны ў сваім гардэробе мае любімую рэч, у якой не толькі зручна, але неяк па-асабліваму шанцуе.

Нашы продкі лічылі адзенне не проста ўпрыгажэннем. Яны верылі, што адзенне неадлучна звязанае з яго носьбітам і здольнае не толькі бараніць яго ад знешніх неспрыяльных умоў, але і ўступаць з ім у пэўныя звышнатуральныя сувязі. Так маніпуляцыі з кашуляй, штанамі і іншымі прадметамі адзення маглі магічна ўплываць на стан асобы.

Да ўсяго ж, згодна з народнымі ўяўленнямі, усе прадметы, што судакраналіся паміж сабой, нават будучы раз’яднанымі, застаюцца ў магічнай сувязі. Падобная сувязь існуе і паміж чалавекам і яго адзеннем. Так сарочка, пашытая дзяўчынай для каханага, становіцца ў далейшым для яго абярэгам, а першыя кашулькі для немаўлятак шылі са старой сарочкі маці. Лічылася, што ў гэтым выпадку тканіна, што кантактавала з целам парадзіхі, здольная была захаваць дзіця ад хвароб і сурокаў.

Зажинки в Жоровке 2019
© Sputnik Альфрэд Мікус
Сталыя жанчыны часта насілі галаўныя ўборы

Роля адзення ў радзінных, вясельных і пахавальных абрадах вызначалася змяненнем статуса чалавека. Праходзячы ўсе гэтыя станы, змяняючы свае ўзроставыя, сацыяльныя характарыстыкі, чалавек павінен быў карэктаваць і свой вонкавы выгляд, што ў першую чаргу праяўлялася ў трансфармацыі комплексу адзення. Абярэгавы статус атрымвалі тыя віды адзення, што непасрэдна прыкрывалі зоны кантакту: кашуля, фартух, нагавіцы. Функцыю абярэга у адзенні меў і магічны арнамент.

Зажинки в Жоровке 2019
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожнаму ўзросту - свая адмысловая вопратка

Так званыя "стасункі з адзеннем" пачыналіся з пашыву і догляду за ім. Тут існаваў цэлы комплекс народных прыкмет:

  • Той, хто падшывае адзенне, не зняўшы яго з сябе, зашые сваю памяць. Каб такое не здарылася, трэба ўзяць што-небудзь у зубы;
  • У працэссе шыцця любага адзення, нельга нічога есці, каб вопратка доўга насілася.
  • Калі ніткі блытаюцца, то ў гэты момант дзесьці пляткараць аб швачцы.
  • Калі мыеш або шыеш бялізну, нельга есці хлеб, мак, каноплі, бо ў бялізне будуць вельмі весціся вошы.
  • Каб спраўленая абнова добра і доўга насілася, апранаць яе першы раз трэба было не ў госці, не на свята, а ў царкву і па магчымасці ў такі дзень, калі там мала народу. Нешчаслівым для апранання чыстай сарочкі лічыўся панядзелак. Калі чыстае адзенне  і асабліва бялізна (хусце) не было накладзена ў нядзелю, то трэба пачакаць аўторка.

Асабліва нашы продкі ставіліся да такіх прадметаў адзення як сарочка, штаны, фартух, галаўныя ўборы, абутак. Так, калі чалавек баяўся сурокаў, яму раілі спачатку надзець сарочку навыварат. Шапку, каб не балела галава, нельга круціць на кулаку і калі такое здарыцца, трэба пахадзіць тры дні без шапкі ці насіць другую. Той, хто хацеў, каб удзень шчасціла, павінен быў абуваць раніцай спачатку правую нагу, а потым левую.

Кобрынская свацця
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Ларыса Мятлеўская ў верхняй вопратцы "латуха"

Сучасныя жанчыны часта выкарыстоўваюць ў сваім гардэробе прадметы адзення, якія калісці былі прыналежнасцю толькі мужчынскага адзення.

А ў народзе перасцерагалі: "Няможна чалавеку адзявацца ў бабскае ўбранне, як і бабе няможна класці на сябе мужчынскія порткі ці шапку, бо нячыстая сіла возьме да й заменіць тых людзей – мужчыну зробіць бабаю ці жанчыну мужыком да й прыкажа сабе служыць. А анял тады адступіцца ад таго чалавека. Мужчыне няможна надзяваць на голаў жаночае шапкі або хусткі, бо ён будзе вельмі ўсяго палохацца, бы баба. Калі жанчына накладзе сабе на голаў мужчынскую шапку, то будзе вельмі хутка ўлюбляцца ў мужчын". (А.К. Сержпутоўскі.)

Надавалі беларусы і асаблівую ўвагу пры тлумачэнні сноў, у якіх выкарыстоўвалася пэўнае адзенне. Калі чалавек бачыў сябе ў сне ў чорным адзенні, яму прадказвалі хваробу, жалобу і смутак. Белае адзенне было сімвалам будучх добрых падзей у жыцці. А вось, што тычыцца новага і старога адзення, тут усё было наадварот: новае сімвалізавала хуткую хваробу, а старое абацяла здароўе і весялосць. Знакам усяго самага найлепшага была і добрая аўчынка, якую галоўны герой сну трымаў у руках.

Вяселле-фэст 2019
© Sputnik Альфрэд Мікус
Калі дзяўчына ўбачыць у сне вянок, яе чакае хуткае замужжа

Калі каму-небудзь прыснілася, што ён апранае андарак, трэба было чакаць гасцей, а калі спадніцу - спатканне з каханым. На хуткае атрыманне грошай паказвала вязанне панчохаў, а шапка на галаве абяцала блізкае падарожжа і запрашэнне ў госці.

Чытайце таксама:

754
Тэги:
Адзенне, Традыцыі і абрады, Беларусь, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (94)

Там, дзе мінулае жыве ў сучаснасці. Фотапраект аб палешуках

12
(абноўлена 09:58 01.07.2020)
  • Пагашчанкі - удзельніцы святкавання Шчадрэца
Палессе захоўвае ўнікальныя традыцыі, звычаі і вераванні. Чорна-белыя фатаграфіі вёскі Пагост і яе жыхароў нібы пераносяць нас у часе.

"Час падобны да дзіцяці, якое вядуць за руку: глядзіць назад ..." - словы Хуліа Картасара як нельга лепш падыходзяць для таго, каб апісаць атмасферу беларускага Палесся.

Вясна на Палессі
© Sputnik Виктор Веткин

Вёска Пагост Жыткавіцкага раёна, якая адзначае ў 2020 годзе 500 гадоў з дня першага згадвання, - унікальны астравок старажытных вераванняў і светапоглядаў. Тут да гэтага часу можна ўбачыць унікальны "Юраўскі карагод", святкаванне Калядак і Шчадрэц, а пагашчане, як і сотні гадоў таму, усё гэтак жа вераць у русалак і лесавікоў, добрых і злых чараўнікоў.

З-за геаграфічнай закрытасці і цяжкадаступнасці тэрыторыі, нягледзячы на ўсе пераўтварэнні і трансфармацыі ў грамадстве і свеце, у многіх палешукоў і дагэтуль атрымліваецца захоўваць сваю самабытнасць.

Глядзіце таксама:

12
  • Пагашчанкі - удзельніцы святкавання Шчадрэца
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Пагашчанкі - удзельніцы святкавання Шчадрэца.

  • Хлопчык са званочкам падчас святкавання Калядак
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Хлопчык са званочкам ходзіць разам з калядоўшчыкамі падчас святкавання Калядак.

  • Драўляны крыж у вёсцы Пагост
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Драўляны крыж у вёсцы. Паводле мясцовай традыцыі яго ўпрыгожваюць ручнікамі. Здалёк сілуэт крыжа нагадвае сілуэт пажылой жанчыны ў белым, "бабкі".

  • Вёска Пагост упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Вёска Пагост упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя - у летапісе Тураўскага краю як паселішча ў Мазырскім павеце Вялікага княства Літоўскага.

  • Паляшучка Галя Кузьміч разам з бабуляй Марыяй Міхайлаўнай на ганку дома
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Паляшучка Галя Кузьміч разам з бабуляй Марыяй Міхайлаўнай на ганку дома.

  • Жыхар вёскі Пагост
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Жыхар вёскі Пагост.

  • Дзяўчынкі гуляюць на беразе ракі Ствіга
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Дзяўчынкі гуляюць на беразе ракі Ствіга. Юлі Кубацэвіч 13 гадоў, Галі Кузьміч - 9 гадоў.

  • 90-гадовая жыхарка Пагоста
    © Sputnik Сергей Лескеть

    90-гадовая бабуля выйшла на вуліцу, каб убачыць калядоўшчыкаў.

  • Старажытная традыцыя Палесся трымаць дзікіх пчол у бортных калодах
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Мядовая калода на мясцовых могілках. На Палессі захавалася старажытная традыцыя трымаць дзікіх пчол у бортных калодах, якія падвешваюць на высокія дрэвы.

Тэги:
Палессе
Камар

Беларускія народныя рэцэпты: як абараніць сябе ад укусаў камароў

40
(абноўлена 10:36 24.06.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, навошта, згодна з народнымі паданнямі, камары кусаюць людзей і як ратавацца ад крывасмокаў.

Прыгожы летні вечар каля вогнішча разам з сям’ёй і сябрамі не можа сапсаваць нічога. Нічога, акрамя камароў ці астатняй жамяры.

У беларускім фальклоры немала цікавых легенд, паданняў, прыкмет, звязаных з жамярой, а ў народнай медыцыне шмат спосбаў лячэння іх укусаў.

Народнае паданне распавядае, што жамяра з’явілася ў выніку спаборніцтва паміж Богам і чортам, які пільна назіраў за богавымі дзеяннямі. Так, ствараючы птушак, Бог узяў жменю пяску, кінуў яго на вецер і сказаў: "Ляцеце, усялякія птушкі", і птушкі паляцелі і пачалі спяваць, і весела цыркаць. Чорт вырашыў, што ён таксама так можа і гэтым зраўняецца з Богам. Узяў жменю пяску, шыбануў яго ўгору і кажа: "Ляціце", а хто – забыў сказаць...

"А тут як сыпануць мошкі, камары, авады да ўсялякі гнюс, як нападуць на чорта ды давай яго рэзаць, дык ён круціўся-круціўся, бегаў-бегаў, а яны следам за ім роем. Бачыць ён, што няма чым іх суняць, разагнаўся, да боўць у ваду. Камары да мошкі туды да давай пільнаваць, покуль ён вылезе з вады. От затым і да гэтага часу камары, мошкі да ўсялякі гнюс заўсёды снуе да ўецца над вадою".

У народзе прыкмецілі, што ўлетку камары з’яўляюцца і знікаюць у пэўны час, які адпавядае ў народным календары тэрміну ад Пятра - 29 чэрвеня - да Спасу - 19 жніўня.

Вось які аповед аб гэтым  быў запісаны этнографам Чаславам Пяткевічам у Рэчыцкім Палессі: "Камары, ведамо, найгорш надаядаюць пеючы: дзядзечка, дай, дай. Ось як толькі прыйшоў святы Пятро, дак яны зараз к яму прыляцелі да й кажуць: - Святы Пятро, заплаці нам за песню!

- Ета не маё дзела, - кажа святы Пятро, - ідзіце к святому Іллі. Як жа даждаліся святога Іллі, дак прыляцелі дай сваё правяць:- Святы Ілля, заплаці нам за песню! - Ета не маё дзела, - кажа святы Ілля , - ідзіце к святомуСпасу. - Эге! - кажуць. - Покуль прыйдзе Спас, то не будзе і нас".

Навошта кусаюцца камары: народная версія

Існавала перакананне, што камару не патрэбна чалавечая кроў і ён пад прымусам здабывае яе дзеля асобай змяі, якая ўвасабляла сабой галоўнага ворага чалавечага роду. Гэта змяя быццам бы не магла сама здабыць той крыві і таму за яе тое павінны быў рабіць камар. Напіўшыся крыві ён прысядаў на імгненне, развітваўся са светам, а пасля ляцеў проста ў пашчу змяі, дзе знікаў назаўсёды.

Лічылася, што не ўсе камары кусаюць людзей, а толькі тыя, якім надакучыла жыццё, бо калі камар наесца людской крыві, то хутка здыхае.

Але ёсць і інакшыя камары, якія чалавеку не робяць шкоды. Часам увесну можна назіраць, як яны таўкуцца на значнай вышыні і ў народзе кажуць, што “камары мак таўкуць". Калі такое заўважалі, то казалі, што назаўтра будзе цёпла, а гаспадыні верылі – калі з-пад камарынай хмаркі ўзяць жменю зямлі і рассыпаць яе па градах, то гародніна будзе высока паднімацца. Карысна таксама класці такую зямлю ў гняздо квактухі, каб былі надзейныя вывадкі. Яшчэ верылі, што такія бязкрыўдныя камары нібыта душы памерлых, якія выпушчаны на прагулку і перасушку.

У барадзьбе з камарамі і мухамі чалавеку ўдзень дапамагаюць стракозы, якіх у народзе называюць "бабкамі" і за тое іх шануюць. Гаспадыні заўважалі, што вялізарная колькасць гэтых насякомых прадракае ўраджай агуркоў і іншай агародніны.

Уначы над камарамі валадараць кажаны. Лічыцца, што калісці мышы згрызлі праскурку і за тое Бог ператварыў іх ні то ў птушку, ні то ў звера. Ён зрабіў так, каб тая мыш удзень нічога не бачыла, а як добра змеркнецца лавіла камароў і мошак. "Затым то яна ўвесь дзень сядзіць схаваўшыся, а ўночы лятае панадворку, цыркаючы паціхоньку, як мыш, кеб камарнеча не баялася птушкі, бо яна быццам то мыш", - тлумачыцца ў кнізе Часлава Пяткевіча "Рэчыцкае Палессе".

Там, дзе ёсць лясы, камары з’яўляюцца сапраўдным бедствам не толькі для хатняй жывёлы, але і для дзікіх звяроў. У народзе прыкмецілі, што асабліва ад камароў пакутуюць зайцы, якія ратуючыся выскокваюць з лесу ў поле і качаюцца па траве. Паляўнічыя, карыстаючыся няўвагаю звера, забіваюць яго. Такі спосаб палявання меў спецыяльную назву: "Убіць зайца з-пад камароў".

Народныя сродкі ад камароў

Вядома ж пакутавалі ад камароў і людзі. На пачатку ХХ стагоддзя амаль адзіным паспяховым сродкам барацьбы з гэтым насякомым у памяшканнях лічыўся дым з добра высушанай дубовай губы – скрыпель - якая тлела ў вясковай хаце часам проста на глінянай падлозе або ў глінянай плошцы. Пры адсутнасці губы ўжывалі сасновыя шышкі, якія лічылі менш эфектыўнымі. Падчас абкурвання хаты частка камароў, адурманеная дымам падала на зямлю, а рэшта вылятала праз дзверы і адчыненыя вокны. Камароў, якія пры абкурванні сядзелі на столі і сценах, час ад часу зганялі палатнянай анучай ці мятлой. У гэтай супрацькамарынай аперацыі ўдзельнічала ўся сям’я. Каля хлявоў пры даенні кароў у перыяд найболшага размнажэння "камарнечы" распальвалі вогнішчы з вільготнага леташняга лісця, а паляўнічыя, што палявалі вечарамі на качараў у пералёце, ратаваліся дымам з люлек.

Акрамя абкурвання дымам, каб адагнаць мух, камароў, аваднёў, лясных кляшчоў і іншай жамяры ў некаторых мясцовасцях карысталіся тлушчам рыбы, якім перш, чым ісці ў лес ці на балота, абмазвалі ўсе адкрытыя часткі цела. Пазней, з гэтай жа мэтай у сярэдзіне ХХ стагоддзя быў вельмі папулярны адэкалон "Гвоздика".

Калі ж здаралася быць абкусаным крывасмокамі і месцы ўкусаў моцна свярбелі і прыпухалі, то знахары раілі змазаць іх уласнай слінай або чыстым шкіпінарам. Таксама націралі сырой бульбай, сокам кветак календулы, сокам лісця пятрушкі, часнаком, прыкладалі ліст трыпутніка. Калі праз дзень сверб не сунімаўся, рабілі накладкі з мокрай харчовай соды. Каб сода не высыхала, яе замацоўвалі вільготнай марляй і мянялі павязку кожныя 3 гадзіны. Але самая галоўная ўмова ў лячэнні – не часаць месцы ўкусаў.

40
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (94)
Уладзімір Пуцін падчас галасавання па пытанні адабрэння змяненняў у Канстытуцыю РФ

Крэмль: адбыўся трыумфальны рэферэндум аб даверы Пуціну

0
(абноўлена 13:41 02.07.2020)
Шэраг замежных лідараў па тэлефоне павіншавалі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з вынікамі галасавання.

МІНСК, 2 ліп - Sputnik. У Крамлі адназначна лічаць трыумфам вынікі галасавання па папраўках у канстытуцыю, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

"Адназначна, лічаць трыумфам", - сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне, ці лічаць у Крамлі трыумфам вынікі галасавання па папраўкамі.

Галасаванне па папраўкамі ў Канстытуцыю РФ праходзіла ў Расіі з 25 чэрвеня па 1 ліпеня, па выніках апрацоўкі 100% пратаколаў за прыняцце паправак прагаласавалі 77,92% расіян, супраць - 21,27%. Яўка, па дадзеных кіраўніка ЦВК Элы Памфілавай, склала парадку 65%.

Высокая яўка

Высокая цікавасць да галасавання па папраўках у канстытуцыю, паводле яго слоў, чакалася, але такую найвышэйшую яўку і падтрымку спрагназаваць было вельмі складана.

"Лёгка прагназаваўся высокі цікавасць да тэмы паправак. Уласна, гэта было абумоўлена грамадскай актыўнасцю ў працэсе фармулявання паправак, ініцыявання паправак", - сказаў Пяскоў.

"Але, вядома, такую найвышэйшую яўку і вельмі высокі ўзровень падтрымкі, які на сённяшні дзень ужо адфіксаваны, было спрагназаваць вельмі складана", - дадаў ён.

Разбору палётаў не будзе

Ні аб якім "разборы палётаў" з кіраўнікамі рэгіёнаў, якія паказалі найменшую яўку на галасаванні па папраўкамі ў канстытуцыю, не можа быць і размовы, асноўным крытэрыем для ўсіх была чысціня і транспарэнтнасць працэдуры, падкрэсліў Дзмітрый Пяскоў.

"Не, пра гэта не можа быць і гаворкі", - адказаў Пяскоў на пытанне журналістаў, ці будзе Крэмль ладзіць "разбор палётаў" рэгіёнах, якія паказалі найменшую яўку.

Ён адзначыў, што ніякай "заказны яўкі або заказнога выніку няма і не было". "Наадварот, уласна, асноўны крытэр, абавязковы для выканання для ўсіх, быў лімітавая чысціня і транспарэнтнасць галасавання", - дадаў Пяскоў.

Першыя віншаванні

Лідары Індыі, Таджыкістана, Азербайджана, Казахстана і Узбекістана павіншавалі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з паспяховым правядзеннем галасавання па канстытуцыі, заявіў прэс-сакратар расійскага лідара.

"Сёння вельмі інтэнсіўны трафік тэлефонных размоў міжнародных ў прэзідэнта. Была размова з прэм'ер-міністрам Індыі (Нарендра) Модзі... Модзі павіншаваў з вельмі паспяховым галасаваннем, якое завяршылася напярэдадні, па папраўкамі ў канстытуцыю. Таксама двухбаковыя пытанні абмеркавалі. І асобныя былі тэлефонныя размовы з прэзідэнтамі Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана, Азербайджана", - сказаў Пяскоў журналістам.

"У першую чаргу, вядома, гаворка ішла пра віншаванне Уладзіміра Пуціна са скончаным паспяховым галасаваннем", - дадаў ён.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія, Уладзімір Пуцін