Гісторык: шматлікія беларускія багі – гэта фантазіі айчынных пісьменнікаў

© Sputnik / Альфред МикусРадзімічы ў Радомлі 2019
Радзімічы ў Радомлі 2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аказваецца, сапраўдныя беларускія боствы не былі прымітыўнымі, а нашы продкі – памяркоўнымі.
Гісторык і аўтар кнігі "Па слядах беларускіх багоў. Нарысы беларускай міфалогіі" Зміцер Скварчэўскі распавёў карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай пра вераванні, міфы і ахвярапрынашэнні продкаў беларусаў.
© SputnikЗміцер прапануе іншы погляд на беларускую міфалогію і выкладае яго ў сваёй кнізе
Зміцер прапануе іншы погляд на беларускую міфалогію і выкладае яго ў сваёй кнізе - Sputnik Беларусь
Зміцер прапануе іншы погляд на беларускую міфалогію і выкладае яго ў сваёй кнізе

"Ляля, Цёця і Зюзя – літаратурныя фантазіі"

Беларуская міфалогія – тэма дыскусійная па цэлым шэрагу прычын. Розныя даследчыкі па-свойму ставяцца да гэтага пытання, таму акрамя навукова абгрунтаванай пазіцыі, па словах Зміцера, тут хапае прыдумак і стэрыатыпаў.
"Некаторыя навукоўцы разглядаюць выключна кіеўскую мадэль – гэта значыць, што пантэон князя Уладзіміра выкарыстоўваецца для ўсіх усходніх славян, у тым ліку і тэрыторыі Беларусі. Праблема ў тым, што ніводны персанаж з гэтага пантэону, акрамя Пяруна, не пацвярджаецца гістарычнымі і фальклорнымі традыцыямі нашых продкаў. А без пацверджання іншымі крыніцамі, выкарыстоўваць кіеўскія рэаліі для беларускай тэрыторыі нельга", - тлумачыць Зміцер.
Тым больш, што лічыцца, што пантэон князя Уладзіміра штучны, бо ён аб’яднаў розных персанажаў з розных рэгіёнаў сваёй краіны і такім чынам стварыў агульнадзяржаўны культ.
Акрамя таго, калі паглядзець на тэрыторыю Беларусі ў X стагоддзі, яна будзе не зусім славянскай – крывічы захоўвалі балцкую культуру. А таксама тут жылі заходне- і ўсходнебалцкія плямёны. Актыўная славянізацыя поўначы пачалася толькі ў другой палове Х стагоддзя.
"Адпаведна, калі там жылі не толькі славяне, чаму яны павінны былі ўшаноўваць тых багоў, якія былі ў Кіеве", - падкрэслівае гісторык.
© Photo : Фота з асабістага архівуГісторык Зміцер Скварчэўскі
Гісторык Зміцер Скварчэўскі - Sputnik Беларусь
Гісторык Зміцер Скварчэўскі
Яшчэ адна прычына ўзнікнення спрэчак вакол беларускага пантэона – гэта мода. У XV-XVI стагоддзях абудзілася цікавасць да антычнай традыцыі, людзі пачалі актыўна шукаць свае карані, звяртацца да міфалогіі, пераймаць вопыт іншых дзяржаў. Дарэчы, менавіта тым часам належыць легенда аб паходжанні шляхты ВКЛ ад рымлянаў.
У XIX стагоддзі, калі міфалогія пачала складвацца як навука, да гэтай моды дадаліся новыя павевы – не толькі па розных крыніцах узнаўляць, але і прыдумляць міфалагічных персанажаў.
"Менавіта таму сёння мы маем вялікую колькасць персанажаў, такіх як напрыклад, Ляля, Цёця і Зюзя. Пісьменнікі выдаюць іх за багоў продкаў беларусаў, але насамрэч гэта толькі літаратурныя фантазіі", - кажа Зміцер.
Ён прапануе іншы погляд на беларускую міфалогія і выкладае яго ў новай кнізе.
"Мне бліжэй падыход, па якім шляхам супастаўлення розных імёнаў багоў у славянскай, балцкай, германскай і іншых традыцыях, можна вылучыць агульныя вобразы. Такім чынам аднаўляецца так званы індаеўрапейскі пантэон – багі, якія пэўны час прысутнічалі ва ўсіх індаеўрапейцаў", - тлумачыць даследчык.

Блізняты – за багацце, Венера – за варажбу

Да сённяшніх дзён захавалася мала крыніц, якія дазваляюць пацвердзіць, што ў продкаў беларусаў існаваў уласны пантэон. Мала, але яны ёсць і пацвярджаюць: гэты пантэон не быў прымітыўным.
© Sputnik / Альфред МикусРадзимичи в Радомле 2019
Радзимичи в Радомле 2019 - Sputnik Беларусь
Радзимичи в Радомле 2019
У беларусаў быў уласны пантэон
Першая знакавая істота – Бацька Неба. Гэты вярхоўны бог, які часта атаясамліваецца з богам Пярунам, Грымотнікам або богам навальніцы. Спачатку персанажы былі рознымі, а потым п’едэстал заняў Пярун і стаў выконаць функцыі Бацькі Неба.
Яго пара – гэта Маці Зямля, багіня ўрадлівасці і плоднасці, якая адначасова была багіняй нараджэння і смерці.
"Нашы продкі часта параўноўвалі чалавечае жыццё з сельскагаспадарчымі працэсамі. Так жа, як з’яўляецца, расце і знікае чалавек праходзяць свой шлях і ўсе сельскагаспадарчыя культуры",  - дадае Зміцер.
Знакавыя члены беларускага пантэону – нябесная сям’я – Сонца і Месяц як муж і жонка і зоркі як іх дзеці. Свяцілы выконвалі шэраг функцый па ўрадлівасці, Сонца ахоўвала зямлю ад злых духаў, таксама яны ўдзельнічалі ва ўпарадкаванні сусвету.
© Sputnik / Альфред МикусРадзимичи в Радомле 2019
Радзимичи в Радомле 2019 - Sputnik Беларусь
Радзимичи в Радомле 2019
Нябесная сям"я была апякункай сем"яў чалавечых
"Нябесная сям’я таксама была апякункай чалавечых семя’ў. На беларускіх вяселлях нават у XX стагоддзі часта гучалі звароты да сонцы і месяца, госці прасілі блаславіць маладых і дапамагчы ім у сямейным жыцці", - тлумачыць гісторык.
Адносіцца да шэрагу знакавых нябесных цел і планета Венера, якая ўвасабляла адразу два міфалагічныя аб’екты – Зарніцу і Вечарніцу. Яны сачылі за часам і апякалі варажбу. Менавіта таму лепшым часам, каб варажыць, лічылася світанне і позні вечар.
Яшчэ адзін знакавы вобраз – Зара, якая дапамагала сонцу, адмыкала сваімі залатымі ключамі нябесную браму і дапамагала людзям падчас іх вандровак, ахоўвала ад рознай нечысці.
З сацыяльнай арганізацыяй грамадства былі звязаны боствы-блізняты, імёны якіх цяжка аднавіць, але з блізнечным культам звязаны Спарыш, добра вядомы ў беларускім фальклоры. Блізняты лічыліся культурнымі героямі, які займаліся ўпарадкаваннем чалавечага свету, адказвалі за багацце, плоднасць і прыбытак. Сімвалам гэтага боства былі коні.
"Раней на даху дома размяшчалі дзве скрыжаваныя дошкі, кожная ў выглядзе галавы каня. Лічылася, што яны прыносяць у хату багацце і прыязнасць боства", - распавёў Скварчэўскі.

"Падчас эпідэміі чалавека закопвалі жыўцом"

Калі быў на беларускай тэрыторыі свой пантэон, то павінны былі быць і цырымоніі ўшанавання багоў. Тут працэдуры былі звыклымі – з выкарыстаннем агню, спевамі, малітвамі і ахвярапрынашэннямі.
Камень Дзед з ахвяраваннямі ў Музеі валуноў
Што тычыцца ахвярапрынашэнняў, то звычайна нашы продкі выкарыстоўвалі ежу, зерне, напоі, рамесныя вырабы, а таксама ахвяравалі жывёл і птушак. Чалавечыя ахвярапрынашэнні былі экстрэмальнай практыкай і выкарыстоўваліся, калі ўжо нічога не працавала, звычайна, падчас эпідэмій.
Па словах Зміцера Скварчэўскага, у якасці ахвяры абіралі ці жанчыну, якую лічылі вядзьмаркай, ці чалавека, які захварэў першым. Лічылася, што менавіта ў ім сядзіць дух хваробы і калі забіць чалавека, разам з ім загіне і зараза.
Пра тое, што на тэрыторыі Беларусі практыкавалі чалавечыя ахвярапрынашэнні, ёсць дакументы XIX стагоддзя – матэрыялы судовых пасяджэнняў.

Месяц здрадзіў Сонцу, а Маці Зямля - Пяруну

Мядовы Спас у Студзянцы - Sputnik Беларусь
Дзе беларусы шукаюць здароўе і каханне і як у гэтым дапамагаюць камяні і вада

З самымі знакавымі беларускімі багамі былі звязаныя і пэўныя міфалагічныя сюжэты. Напрыклад, міф пра нябеснае вяселле Сонца і Месяца адлюстроўваў тагачасную ідэальную мадэль сямейных адносінаў. З гэтага міфа вынікае і міф пра першую нявернасць, калі Месяц здрадзіў Сонцу з Зарніцай-Вечарніцай. Гэты міф таксама тлумачыць працэс зменаў квадраў Месяца – лічыцца, што такім чынам Сонца пакарала яго за здраду.

Тэма кахання паўстае і ў адносінах паміж Пярунам і Вялесам, якія змагаліся паміж сабой за ўвагу Маці Зямлі. У рэканструкцыі гэтага міфа таксама ёсць месца нявернасці, але тут здрадзіла боства жаночага роду і нават нарадзіла некалькіх сыноў.
Ёсць сярод беларускіх міфалагічных сюжэтаў і той, які абвяргае звыклы стэрэатып аб памяркоўнасці беларусаў. Звязаны ён з багіняй Доляй.
"У скандынаўскай і грэчаскай міфалогіі чалавек атрымліваў долю пры нараджэнні і не мог змяніць яе да канца дзён. Сустракаліся такія гісторыі і ў беларусаў. Але яшчэ больш гісторый у нашых продкаў было аб тым, як чалавек шляхам пэўных намаганняў змяніў сваю долю на лепшую", - запэўнівае Зміцер.
Такім чынам, на падставе беларускага фальклору можна не проста абвергнуць тэорыю аб прымітыўнасці беларускага пантэону, але і паставіць пад сумнеў упэўненасць у пакорлівасці і ціхмянасці беларусаў.  
Стужка навiн
0