Зубр - экспанат музея Старога замка ў Гродне

Самы вядомы гарадзенскі зубр пакінуў сцены Старога замка

24
(абноўлена 11:13 22.11.2019)
Чучала зубра важыць больш за пяцьсот кілаграм - цела караля Белавежскай пушчы зроблена з гліны, каб перанесці яго, спатрэбілася восем чалавек.

ГРОДНА, 22 ліс - Sputnik, Іна Грышук. Самы вядомы і самы цяжкі экспанат музея Старога замка ў Гродне пакінуў месца сваёй экспазіцыі.

Чучала зубра вагой больш за пяцьсот кілаграм перанеслі ў будынак Новага замка ў чацвер, 21 лістапада.

Аб пераездзе пушчанскага зубра са Старога замка на новае месца паведамілі на старонцы ў Instagram Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Историко-археологический музей (@museum_grodno)

"Наш знакаміты зубр пераехаў на новае месца жыхарства - у будынак Новага замка, дзе некаторы час ён будзе знаходзіцца ў фондах да аднаўлення працы экспазіцыі прыроды", - гаворыцца ў паведамленні.

Велізарны зубр шмат гадоў размяшчаўся ў адным з залаў на першым паверсе Старога замка. Ён быў адным з самых цікавых, самых вялікіх і самых запамінальных экспанатаў.

Характэрна, што пудзіла караля беларускіх лясоў зроблена яшчэ па старой тэхналогіі, калі для надання формы цела выкарыстоўваліся не сучасныя лёгкія матэрыялы, а гліна. Менавіта таму экспанат з'яўляецца не толькі самым вялікім і аб'ёмным, але і самым цяжкім. Каб перанесці яго з аднаго будынка ў іншае, прыйшлося задзейнічаць восем чалавек.

Чытайце таксама:

24
Тэги:
Новы замак, Стары замак, Гродна

Спадчына