Сядзіба Старая Беліцы ў вёсцы Полымя

Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца

139
(абноўлена 11:35 26.11.2019)
Будынак сядзібы, якая была цэнтрам культуры і развіцця сельскай гаспадаркі, сёння больш нагадвае кучу камянёў.

Паўтара стагоддзя назад вёска Полымя ў Сененскім раёне Віцебскай вобласці, якую раней называлі Беліцай, была сапраўдным культурным цэнтрам краіны. Славілася яна яшчэ і тым, што выпускала сметанковае масла, смак якога ведалі і ўхвалялі па ўсёй Расійскай імперыі.

Шляхцічы Свяцкія набылі сядзібу ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Да гэтага мястэчкам валодалі Сапегі, па запрашэнні якіх дамініканскія манахі пабудавалі ў Беліцы касцёл і манастыр. Яны таксама добра даглядалі тэрыторыю і пабудовы, але сапраўдны росківт пачаўся менавіта з прыходам Свяцкіх. Ходзілі чуткі, што разбагацелі гэтыя шляхцічы дзякуючы золату Напалеона, якое знайшлі на дне мясцовага возера.

Сядзіба Старая Беліцы ў вёсцы Полымя
© Sputnik Альфрэд Мікус
Сядзіба Старая Беліцы ў вёсцы Полымя

Акрамя таго, уладальнік сядзібы Карл Свяцкі наведваў Данію, Швецыю і Германію і прывозіў адтуль веды пра найноўшыя спосабы развіцця сельскай гаспадаркі. Менавіта так з’явіліся масла і сыр пад брэндам "Dobra Bielica, K. Swiackiego".

Як гэта не было дзіўна, але акрамя сельскай гаспадаркі Свяцкія развівалі культуру і адукацыю: у палацы пастаянна збіраліся мастакі, пісьменнікі і студэнты – танчылі, захапляліся творамі мастацтва, чыталі вершы і слухалі музыку.

Сядзіба Старая Беліцы ў вёсцы Полымя
© Sputnik Альфрэд Мікус
Сядзіба Старая Беліцы ў вёсцы Полымя

Пасля рэвалюцыі сядзібу Свяцкіх напаткаў такі ж лёс, як і шматлікія сядзібы на тэрыторыі Беларусі – падчас Другой сусветнай вайны тут быў нямецкі гарнізон, а пасля тут размясціўся сельскагаспадарчы тэхнікум.

Гаспадары з’ехалі ў Варшаву і сядзіба пакрысе пачала развальвацца.

У 1988 годзе шыкоўны будынак было вырашана рэстаўраваць, але далей даха справа не пайшла. Будаўнікі знялі яго і з’ехалі. Дапамаглі ў "рэстаўрацыі" мясцовыя жыхары – разабралі пабудову на цэглу.

Сядзіба Старая Беліцы ў вёсцы Полымя
© Sputnik Альфрэд Мікус
Сядзіба Старая Беліцы ў вёсцы Полымя

Цяпер рэшткі панскага дома знаходзяцца ў прыгожым парку. Невядомы латвійскі інвестар у 2008 годзе выказваў намер стварыць тут культурнадзелавы цэнтр з гасцініцай, кафэ, саўнай і паляўнічым домікам, але далей размоваў справа не зайшла.

Былую веліч гэтых мясцін можна адчуць нават па руінах, на якія варта паглядзець ужо зараз, бо праз некалькі год і ад іх не застанецца нічога.

139
Тэги:
архітэктура, Беларусь, Віцебская вобласць
Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (17)

Пад Маладзечна адрадзілі старажытны беларускі абрад "Лука" відэа

13
(абноўлена 12:59 05.05.2021)
Як кажуць жыхары вёскі Маркава, калі сайт знаёмстваў не дапамагае знайсці спадарожніка - дапаможа іх абрад. Прычым не толькі дзяўчатам, але і мужчынам. Глядзіце на відэа Sputnik, як праводзяць старадаўні абрад.

Калі менавіта ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна пачалі вадзіць карагоды - ніхто толкам не ведае. Але адрадзілі абрад "Лука" у аграгарадку адносна нядаўна, у пачатку 2000-х. Хоць некаторыя мясцовыя жыхары яшчэ памятаюць, як у 70-х гадах мінулага стагоддзя старажылы праводзілі абрад па ўсіх канонах.

Спачатку вадзілі карагод толькі ў вёсцы Маркава. А потым пра традыцыю даведаліся і жыхары іншых вёсак. Цяпер штогод на правядзенне культурнага звычаю прыязджаюць сотні людзей з наваколля і Маладзечна.

Як правіла, абрад здзяйсняюць у першы дзень Вялікадня. Першапачаткова месцам правядзення былі "лукі" - так называлі пойму мясцовай ракі Гарадзея. Але потым пляцоўку пераносілі не раз: то да царквы, то на рынак.

Самая старэйшая па ўзросце жанчына заводзіла карагод. А ў цэнтр ставілі траіх дзяцей. Лічылася, гэта сімвал жыцця. А дзеці потым будуць шчаслівымі. У цэнтр можна ставіць і дарослага мужчыну, калі ён хоча ажаніцца. Кажуць, пасля такога рытуалу гарантавана сустрэнеш свой лёс.

Характэрна, што песні ў крузе спявалі толькі жанчыны. Але цяпер вясковыя жыхары параіліся і вырашылі: чаму б не спяваць усім жадаючым?

Пасля карагода і застолля ўдзельнікі адпраўляюцца да вялізнага старажытнага вяза. Там пачынаюцца народныя танцы і скокі, якія могуць доўжыцца да позняга вечара.

Глядзіце таксама:

13
Тэги:
відэа, абрады Беларусі, абрады, Маладзечна

Як абрадавы карагод “Лука” у аграгарадку Маркава вадзілі - фотастужка

15
(абноўлена 15:22 05.05.2021)
  • Дзяўчынка ў Траецкай царкве аграгарадка Маркава Маладзечанскага раёна на Вялікдзень
  • Вялікдзень у Траецкай царкве аграгарадка Маркава Маладзечанскага раёна
  • Велікодная служба ў Траецкай царкве аграгарадка Маркава Маладзечанскага раёна
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
Напярэдадні Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны разгледзела прапанову аб наданні статусу нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Беларусі велікоднаму карагоду “Лука”.

Вёска Маркава ўпершыню ў друкаваных крыніцах упамінаецца ў 1415 годзе (праз 5 гадоў пасля перамогі ў Грунвальдскай бітве) і далей узгадваецца як велікакняскі двор, цэнтр павета і воласці на колішнім шляху ў Вільню.  Таму зусім не дзіўна, што тут захаваліся старажытныя традыцыі.

Карагод пачынаецца хутка пасля святочнай службы. Жыхары аграгарадка Маркава бяруцца за рукі і водзяць карагод вакол дзяцей, спяваючы народныя песні ў адрас халасцякоў.

Першапачаткова велікодны карагод ладзілі ва ўрочышчы пад назвай На Лукі на дугападобным павароце мясцовай ракі Гадзея. Менавіта адсюль і пайшла назва абраду. Але ў савецкія часы русла ракі змянілася, і карагод пачалі вадзіць каля царквы.

Раней «вадзіць Луку» дазвалялася толькі асобам жаночага полу. Сёння ў абрадзе могуць паўдзельнічаць таксама мужчыны і ўвогуле людзі любога ўзросту.

Ой, лука мая лука,

Лука мая ды зялёная.

Трава мая дай шаўковая.

Ой, цячэ Муравей, цячэ,

Ой, нясе Муравей, нясе.

А дзявочую красу

На дзяцюцкую расу.

Была ў маці дай адна дачка,

Тая была самавольніца.

Як паслала яе маці,

Ды й у вір ваду браці.

Яна вады не брала,

 Каля віру скакала.

 Дай у вір ускочыла.

Як пайшла яе маці

Каля віру шукаці.

Ой, віру мой віру,

Як жа цябе назваці?

Ці назваці цябе зяцем,

Ці назваці патапельнічкам?.

Не заві мяне зяцем,

Заві мяне патапельнічкам,

Заві ціхім Муравейнічкам.

А на нашай вуліцы

Гордапышный малойчык

Дай няма пышнейшага,

чым наш Іванька.

Ён на вуліцу не выходзіць,

На кані выязджае,

Бізуном паганяе.

У гэтай песні людзі звяртаюцца да «бабылёў» — хлопцаў, якія ніяк не могуць ажаніцца. Мужчына, якому спяваюць, павінен адарыць спявачак – “плаціць барыш”.

Пасля карагоду і вячэры   моладзь едзе да старадаўняга вяза ў суседнюю вёску, і там пачынаюцца народныя танцы.

Глядзіце таксама:

 

15
  • Дзяўчынка ў Траецкай царкве аграгарадка Маркава Маладзечанскага раёна на Вялікдзень
    © Photo : Альфред Микус

    Абрадавы карагод "Лука" пачынаецца адразу пасля святочнай службы.

  • Вялікдзень у Траецкай царкве аграгарадка Маркава Маладзечанскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Раней карагод вадзілі каля ракі Гадзея, а цяпер каля царквы.

  • Велікодная служба ў Траецкай царкве аграгарадка Маркава Маладзечанскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    На Вялікдзень у царкве збіраюцца людзі ўсіх узростаў.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрадавы карагод "Лука" на Вялікдзень у Маркава Маладзечанскага раёна.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    Раней «вадзіць Луку» дазвалялася толькі асобам жаночага полу.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёння ў абрадзе могуць паўдзельнічаць таксама мужчыны і ўвогуле людзі любога ўзросту.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    «Бабылі» частуюць спевакоў рознымі прысмакамі.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    У песнях людзі звяртаюцца да «бабылёў» — хлопцаў, якія ніяк не могуць ажаніцца.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    Якое ж свята без пачастункаў?

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    Біццё яек - шматгадовая велікодная традыцыя.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля карагоду і вячэры моладзь едзе да старадаўняга вяза ў суседнюю вёску.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    Ля старадаўняга вяза пачынаюцца народныя танцы.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    У танцах прымаюць удзел людзі розных узростаў.

  • Абрадавы карагод Лука на Вялікдзень
    © Sputnik Альфред Микус

    Вяз-старажыл лічыцца батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

МЗС Беларусі

МЗС адказла на заклік "Вялікай сямёркі" правесці новыя выбары ў Беларусі

0
(абноўлена 17:09 06.05.2021)
Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства, у сваім афіцыйным паведамленні краіны G7 выкарыстоўвалі ў дачыненні да сітуацыі ў краіне "стандартны набор заезджаных клішэ".

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Беларусь сама будзе вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў рэспублікі Анатоль Глаз.

Сустрэча G7 ў Лондане

Напярэдадні ў Лондане адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) пад старшынствам Злучанага Каралеўства. У ёй бралі ўдзел кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Японіі, у сустрэчы ўдзельнічаў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

На сустрэчы міністры прынялі камюніке, у якім, у тым ліку, заклікаюць улады Беларусі адпусціць палітвязняў і правесці новыя выбары пры міжнародным назіранні.

Набор заезджаных клішэ

"Што тычыцца абзаца, якога "удастоілася" Беларусь. Гэта стандартны набор заезджаных клішэ. Такія мантры фактычна без змен вандруюць з пляцоўкі на пляцоўку, дэманструючы, на жаль, глыбокае неразуменне і нежаданне разумець сітуацыю ў нашай краіне іх аўтарамі, антыбеларускую ангажаванасць іх ініцыятараў" , - растлумачыў Глаз.

Паводле яго слоў, у Беларусі самі будуць вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць. Для гэтага краіне не патрэбныя "ніякія заклікі, пануканні або ўказанні звонку".

Ён адзначыў, што любое ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў супярэчыць асноватворным нормам і прынцыпам міжнароднага права.

"Усе выбары ў нашай краіне праходзілі пад міжнародным назіраннем. Ну, а калі нейкія міжнародныя структуры не змаглі арганізаваць сваю працу, маючы наша запрашэнне, то не трэба спрабаваць перакласці віну", - падкрэсліў Глаз.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
ведамства, краіна, Беларусь, Выбары, МЗС