Археолаг працуе, архіўнае фота

Археолагі знайшлі ў Іарданіі самую старажытную шахматную фігуру

14
(абноўлена 10:18 30.11.2019)
Ладдзя датуецца прыкладна сёмым стагоддзем і з'яўляецца самай старой шахматнай фігурай, знойдзенай археолагамі.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Археолагі выявілі ў Іарданіі самую старую ў свеце шахматную фігуру, узрост якой складае каля 1,3 тысячы гадоў, паведаміў рэсурс Live Science.

Знаходку зрабіў археолаг Джон Олесан з Універсітэта Вікторыі ў Брытанскай Калумбіі, які з калегамі працаваў на раскопках старажытнай гандлёвай стаянкі.

​Фігурка ладдзі выразаная з пяшчаніку і мае два характэрных "рогі" на вяршыні. Яна датуецца прыкладна сёмым стагоддзем і з'яўляецца самай старой шахматнай фігурай, знойдзенай археолагамі.

Лічыцца, што шахматы з'явіліся ў Індыі каля 1500 гадоў таму, а затым хутка распаўсюдзіліся на захад. Ладдзю знайшлі каля некалі знакамітага гандлёвага маршруту ў паўднёвай частцы Іарданіі, які звязваў Індыю з Блізкім Усходам.

14
Тэги:
Шахматы, археалагічныя знаходкі

Спадчына