Навагоднія прыкметы і смачныя стравы на святочную вячэру

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкНавагоднія прыкметы і смачныя стравы на святочную вячэру
Навагоднія прыкметы і смачныя стравы на святочную вячэру - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні навагодніх святаў этнограф Ларыса Мятлеўская ўспамінае, якімі прыкметамі карысталіся нашы продкі, каб будучы год быў удалы, і вучыць гатаваць смачныя мясныя стравы для святочнага стала.
У народзе было прынята любую важную справу, якую рабілі ўпершыню, абстаўляць з асаблівай урачыстасцю – і Новы год не выключэнне. У мінулым пераднавагоднія клопаты па сутнасці былі такімі ж, як і цяпер, толькі абстаўлена ўсё было іначай, ды і сам Новы год святкавалі не 1 студзеня, а на два тыдні пазней, на Васілле, і называлі свята Багатай куццёй або Шчадрацом.
Овощи и рыба на кухонном столе, архивное фото - Sputnik Беларусь
Рыбныя стравы для святочнага стала і на кожны дзень - старажытныя рэцэпты
Асабліва важны першы дзень Новага года. Нашы продкі верылі: як пачнеш год, такім ён і будзе. З гэтай нагоды ў народзе існаваў цэлы шэраг навагодніх прыкмет, у якіх праглядае мудрасць і вынаходлівасць нашых продкаў. Вядома, з цягам часу многія з традыцыйных звычаяў забыліся, зніклі, а некаторыя наадварот адрадзіліся зноў.

Навагоднія прыкметы

З чым заспеў чалавека Новы год – з тым ён застанецца да яго канца. Любыя навагоднія лішкі і нястачы, спакой і спрэчкі ды іншае паказваюць на тое, што чакае чалавека напрацягу года.
Каб быць паспяховым, энергічным у справах.
  • У самы дзень Новага года кожны з сямейнікаў стараецца першы ўстаць і прынесці вядро вады. Каму гэта ўдаецца, той увесь год будзе мець "рух" - рухавасць , жывасць, бадзёрасць, энергію.
  • У дзень Новага года некаторыя лічаць неабходным пачынаць "для прымеру" якую-небудзь працу, каб мець у ёй поспех у пачатым годзе.
Прыгажосць і здароўе.
  • На навагодняе ўмыванне ў ваду карысна класці медныя і залатыя манеты, каб цэлы год быць "чырвоным" і крэпкім, як медзь і золата; кладуць і сярэбраныя рэчы ці грошы - каб мець белы твар.
  • Некаторыя абразаюць пазногцяў, спадзеючыся, што не парэжуць ні рук ні ног напрацягу ўсяго года.
Каб не зблудзіць у лесе.
  • Увечары, на застоллі ядуць свіныя галовы. Гэта робіцца згодна з павер'ем, што каму надарыцца заблукаць у лесе, трэба толькі ўспомніць, што еў свіную галаву ў Васільеў вечар, і адразу знойдзеш дарогу.
Паляванне.
  • Стральцы ведаюць: калі на Новы год упаляваць нейкую дзічыну, то цэлы год будзе шчасціць на паляванні.
Каб не быць абрабаваным.
  • Кожны стараецца ў Шчадроўку ўкрасці што-небудзь у свайго суседа, хоць украдзенае на другі ж дзень аддаюць. Калі ж таго, хто ўкраў, ніхто не заўважыць, то ў гэты год гаспадарка ягоная можа не баяцца злодзеяў; калі ж таго, хто ўкрадзе пад Новы год, заўважаць – гаспадарку ягоную чакаюць крадзяжы, і ўкрадзенае беззваротна прападзе.
Кухня.
  • Гаспадыні страшэнна баяцца на Новы год пабіць што-небудзь: гэта значыць наклікаць на сябе бяду на ўвесь год; цэлы год усё будзе біцца, і гаспадыні будуць мець вялікія страты.
  • Хто не пячэ бліноў перад Новым годам, у таго ў гаспадарцы не будзе тлустай, сытай жывёлы.
П'янства.
  • Некаторыя на Новы год не ходзяць у карчму, каб не быць п'яніцам.

Найвялікшы клопат гаспадыні – святочная вячэра

Кавалак мяса - самая пажыўная, а таму і самая важная частка вячэры. Гатуючы мяса, трэба зыходзіць з таго, для чаго яно прызначана: на суп, соус, у якасці асноўнай стравы або як яе складнік. У ХІХ ст. кухары лічылі, што хоць адваранае мяса і мала цэніцца як страва, найбольшую частку сокаў і карысных рэчываў працягвае захоўваць у сабе, таму з'яўляецца пажыўнай і карыснай ежай.
Выбіраючы мяса, бабулі вучылі:
  1. мяса маладых жывёл больш карыснае і смачнейшае за мяса старых;
  2. мяса, якое нейкі час паляжала, лепшае ў спажыванні, чым мяса жывёл, толькі што забітых;
  3. лепшае для стрававання мяса скрэбанае і сечанае, бо лягчэй змешваецца са страўнікавым сокам;
  4. лепей засвойваецца мяса, прыгатаванае на не вельмі моцным агні.
Каб смажаніна была сакавітая, яе трэба часта паліваць, але не тлушчам, а гарачай вадой. Напрыканцы запякання смажаніну паліваюць сокам, які сабраўся за час запякання на блясе.
Біткі ў смятане
1 кг мяса ялавічыны (сцягняк), 2-3 яйкі, 2 цыбуліны, соль і перац па смаку, 1 французская булка (багет), 1 ст лыжка масла, 1 шклянка смятаны, 100 г цёртых сухароў і 100 г цвёрдага сыру, бульбы колькі спатрэбіцца.
Мяса дробна пасекчы або прапусціць праз мясарубку, змяшаць з вымачанай і адціснутай булкай, печанай цыбуляй і яйкамі, пасаліць, паперчыць і зрабіць з гэтага акруглыя біткі. Затым абсыпаць іх мукой і хутка абсмажыць іх на патэльні. Калі падрумяняцца, выкласці іх на талерцы, пасыпаць сухарамі і сырам, заліць смятанай і паставіць у печ або духоўку на 10-20 хв.
Перад тым, як паставіць талерку ў печ, можна абкласці біткі адваранай бульбай.
Шакаладныя, малінавыя, міндальныя - старажытныя рэцэпты пернікаў - Sputnik Беларусь
Шакаладныя, малінавыя, міндальныя - старажытныя рэцэпты пернікаў
Свіное філе з соусам з павідла
2 кг філе, 2-3 ст. лыжкі цёртых сухароў, соль, 1 ст. лыжка масла, 1 ст. лыжка павідла, 1 шклянка булёну, 2-3 кавалкі цукру, гваздзікі і скуркі лімона, 2-3 лыжкі сухога віна.
Філе нарэзаць кавалкамі, зварыць у салёнай вадзе, крыху астудзіць,абсыпаць цёртай на буйную тарку булкай і запячы да залацістай скарынкі на вышмараванай маслам блясе. Вялікую лыжку слівавага або вішнёвага павідла развесці булёнам ці вадой, дадаць пару кавалачкаў цукру, трохі карыцы, гваздзікі і цэдры лімона, пару лыжак віна або агрэставага соку, закіпяціць і заліць гэтым зарумяненае філе.
Стужка навiн
0