Кісель з марожанай ароніі будзе дарэчы

Посцім смачна: як прыгатаваць кісель

221
(абноўлена 16:42 01.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае як па старажытных народных рэцэптах прыгатаваць некалькі варыянтаў кісялю адмыслова да поснага стала.

Народную прымаўку "Бегчы сем вёрст, каб кісялю пахлябаць" можна трактаваць па рознаму. З аднаго боку выцякае, што кісель – страва не вельмі спажыўная: пасля яе ўжывання хутка хочацца есці зноў. Калі зірнуць на прымаўку з другога боку, больш аптымістычнага, то хтосці любіць кісялі настолькі, што гатовы сем вёрст бегчы, абы пачаставацца любімай стравай.

На Беларусі кісялі заўсёды былі абавязковай поснай стравай, любімым ласункам малых і дарослых.

Старажытныя кулінарныя кнігі вучаць, што кісель можна прыгатаваць са свежых, свежазамарожаных і сушаных пладоў і ягад, сокаў, сіропаў і бульбянага крухмалу. Узяўшы большую або меншую колькасць крухмалу, можна атрымаць рознныя па гушчыні кісялі. Звычайна гатуюць кісель сярэдняй гушчыні. На 4 стаканы такога кісялю бяруць 2 лыжкі крухмалу. Калі дадаць яшчэ 1 лыжку да гэтай колькасці вадкасці, то атрымаецца густы кісель.

 

Парады спрактыкаванай гаспадыні:

  • каб на паверхні кісялю не ўтварылася плёнка, трэба пасыпаць яго тонкім слоем цукару;
  • каб прыгатаваць кісель са свежых ягад, спачатку варта адціснуць сок, потым зварыць ягады, пасля дадаць крухмал і толькі пасля гэтага дадаць сок. Такі спосаб прыгатавання дазвале захаваць у страве больш вірамінеаў;
  • разведзены крухмал абавязкова уліваюць у гарачы сіроп адразу, а не па частках, і хутка размешваюць. Ліць лепей не ў сярэдзіну, а па краях каструлі;
  • у ягадныя кісялі можна дадавць крыху лімоннай кіслаты ці лімоннага соку, разбаўленага у халоднай гатаванай вадзе;
  • у гарачы кісель для лепшага смаку можна пакласці крыху ваніліну.

Кісель з сока каліны

Інгрыдыенты:

  • 100 мл сока каліны
  • 280 гр цукру
  • 90 гр крухмалу
  • 2 л вады

 

Як гатаваць:

Крухмал развесці ў невялікай колькасці вады, уліць у гарачы сок, разбаўлены вадой, і, мяшаючы, давесці да кіпення.

Кісель з паранай каліны

Інгрыдыенты:

  • 100 гр каліны
  • 0,5 стакана цукру
  • 2 ст лыжкі крухмалу
  • 2 шклянкі вады

Як гатаваць:

Ягады перабраць, памыць, пакласці ў каструлю, заліць гарачай вадой і парыць на пліце або ў печы 1 гадзіну. Затым каліну працерці праз сіта, уліць гарачую ваду, дадаць цукар, перамяшаць і давесці да кіпення, уліць разведзены ў шклянцы вады крухмал і даць яшчэ раз закіпець.

Аўсяны кісель

Інгрыдыенты:

  • 1 кг аўса
  • мёд або цукар па смаку
  • 1 л вады

Як гатаваць:

Авёс намачыць, закруціць у марлю і пакласці ў цёплае месца, каб ён пачаў прарастаць. Калі прарос, трэба яго высушыць і стаўчы ў ступцы, такім чынам атрымаецца солад. Яго трэба высыпаць у гліняны посуд, уліць 3-4 шклянкі цёплай вады і паставіць у цёплае месца, каб заквасіўся, на 24 гадзіны. Калі солад закісне, неабходна уліць у яго яшчэ 2-3 шклянкі вады і працадзіць праз сіта. Павінна атрымацца каля літра вадкасці. Працэджаны раствор варта пераліць у каструлю і давесці да кіпення, увесь час мяшаючы. Калі маса загусцее, яе трэба пераліць у формы і даць астыць.Есці такі кісель можна з мёдам ці варэннем.

 

А можна зрабіць з гэтага кісялю і не салодкую страву. Для гэтага трэба пакрышыць цыбулю і пасмажыць яе на алеі. Такі варыянт трэба падаваць на стол пад лусту чорнага хлеба.

221
Тэги:
Нацыянальная кухня, беларуская кухня, Кісель, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты (16)
Старадаўні беларускі народны абрад Калядныя цары

Стары Новы год: гісторыя, традыцыі і прыкметы свята

456
(абноўлена 10:48 30.12.2020)
Што гатаваць на святочны стол, чаго рабіць не варта, а таксама прыкметы і правілы Старога Новага года - у аглядзе Sputnik.

Пасля таго, як звыклы Новы год адгрымеў, а вуліцы зноў запоўніліся людзьмі, не спяшайцеся развітвацца са святочным настроем, наперадзе чакае яшчэ адно важнае зімовае свята — Стары Новы год. Адзначаецца гэтая дата ў ноч з 13 на 14 студзеня. І, як любое свята, якое прыжылося ў славян, Стары Новы год захоўвае ў сабе масу традыцый.

У Беларусі і Украіне гэтае свята вядомы як "Шчодры вечар", а ў Расіі — "Овсень". Па старым летазлічэнні гэты дзень прыпадаў на 1 студзеня і называўся Васільевым днём, так як быў днём памяці Васіля Вялікага, а напярэдадні памінальнага дня, адпаведна, 31 снежня — Васільевым вечарам.

Старинный белорусский народный обряд Колядные цари
© Sputnik / Виктор Толочко
Жыхары вёскі Семежава прымаюць удзел у старадаўнім абрадзе "Калядныя цары", падчас святкавання Старога Новага года.

Чаму называецца Стары Новы год

Ніякага асаблівага сэнсу ў назве гэтага свята не існуе. Так называецца гэты дзень толькі таму, што па юліянскім календары Новы год выпадаў з 13 на 14 студзеня. Сёння мы карыстаемся грыгарыянскім календаром, які быў уведзены ў 1918 годзе, таму свята і завецца "Стары" Новы год.

Дзе адзначаюць Стары Новы год

Раней Стары Новы год адзначалі ва ўсіх краінах Савецкага Саюза. Сёння гэтае свята існуе ў Беларусі, Расіі, Украіне, Арменіі, Грузіі, Малдове, Казахстане і Кыргызстане, а таксама ва Узбекістане і Азербайджане.

Такая традыцыя захавалася і на тэрыторыі Швейцарыі, Чарнагорыі, Македоніі і Сербіі. У апошняй, напрыклад, гэтае свята называецца Сербскі Новы год. У ноч з 13 на 14 студзеня на плошчы ў Белградзе традыцыйна даюць салют.

У Японіі Стары Новы год называецца "рысюн" — пачатак вясны, адзначаецца ён не ў сярэдзіне зімы, а 4 лютага.

Правілы свята

Да гэтага свята куплялі добрую прыгожую вопратку. Вечар 13 студзеня называўся "шчодрым", а таму і стол накрывалі адпаведны. Людзі верылі, якім будзе стол, такім будзе і год. Раніцай жанчынам неабходна было прыгатаваць кашу, зробленую з суцэльных зерняў пшаніцы. Кашу запраўлялі салам або мясам. Альбо падавалі з варэннем або мёдам. Таксама гаспадыні пяклі пірагі, бліны або варэнікі.

Святы Васіль лічыўся заступнікам свінаводаў, таму і галоўным пачастункам на святочным стале былі стравы са свініны.

Увечары народ адпраўляўся па суседзях, каб сустрэць Стары Новы год у свеце. Лічылася асабліва важным, каб першым у дом прыйшоў "патрэбны" чалавек, а такім быў малады чалавек са шматдзетнай паважанай сям'і, у якой вялікая гаспадарка. Раніцай моладзь скакала праз падпаленыя снапы сена, каб прагнаць паскуддзе.

У некаторых паселішчах на свята хадзілі калядоўшчыкі. Выканаўцаў калядных песень традыцыйна адорвалі пачастункамі.

Традыцыйныя прыкметы на Стары Новы год

Прыкметы гэтага свята былі звязаны як з надвор'ем, так і навагоднім сталом. Напрыклад, калі прыгатаваная святочная каша атрымлівалася пышнай, прыгожай і смачнай, значыць, чакаць трэба добрага года. Калі ж гаршчок у печы трэскаецца або каша выходзіла нясмачная — трэба чакаць дрэннага года.

Таксама лічылася, калі ў ноч вецер будзе дзьмуць з поўдня, то будучы год будзе шчасным і цёплым, калі ж з захаду — чакаць трэба багацця малака, а таксама рыбы, ну а калі з усходу, то ў годзе будзе добры ўраджай садавіны.

Аб ночы народ казаў: "Васільева ноч зорная — да ўраджая ягад". Калі ж надвор'е марознае, але сухое раніцай, то грыбоў у будучым годзе шмат чакаць не варта.

Прыкметы на Стары Новы год — 2018

Тыя, хто народзіцца 14 студзеня 2018 года, для поспеху і багацця павінны насіць яшмавы камень. Таксама да вечара 13 студзеня неабходна прыбраць з дому святочную елку і раздаць усе даўгі, каб не быць даўжніком увесь 2018-ы год. І, вядома, неабходна памірыцца з усімі, з кім былі ў сварцы, і дараваць ўсім, на каго трымалі крыўду.

Што павінна быць на стале на Стары Новы год

Паводле старажытных традыцый, на стале ў Васільеў вечар павінна была быць шчодрая куцця. Халвы, арэхаў, мёду і разынак не шкадавалі: чым шчадрэй будзе страва, тым насычаней і багацей новы год.

Акрамя таго, на стале абавязкова былі парася, певень або заяц. Усе тры гатункі мяса неслі ў сабе розны сэнс: свініна абяцала багацце, стравы з пеўня — свабоду, а з зайца — поспех ва ўсіх справах.

Немалаважным з'яўлялася і тое, што ўваходзіла ў начынне святочных пірагоў і, што самае галоўнае, варэнікаў на Стары Новы год. Напрыклад, грыбы ў начынні — да доўгага і шчаслівага жыцця, мяса — да дабрабыту, рыс — да багацця, капуста — да грошай, а кроп — да дужага здароўя.

Што нельга рабіць у Дзень святога Васіля

За тыдзень да Старога Новага года нельга было прыбірацца ў новую вопратку, гэта можна зрабіць толькі ў само свята. У гэты дзень нельга казаць віншаванні з адмоўнай часціцай "не" — гэта можа спудзіць жаданне і ўдачу. Таксама нельга сустракаць гэтае свята выключна ў жаночай кампаніі — так можна наклікаць нешчаслівы год.

На святочным стале не павінна быць ракаў і іншых істот, якія адступаюць назад, таму што як можна ў Новы год перанесці былыя праблемы. Таксама ў гэты дзень строга забаронена прыбіраць, таму што можна вынесці поспех і шчасце з хаты.

Рождественские гадания
© Sputnik / Александр Кондратюк
Традыцыйныя варожбы з свечкай

Варожбы на Стары Новы год

Дзяўчыны ў ноч з 13 на 14 студзеня варажылі на розных прадметах. Васільеў вечар лічылі самым удалым для прадказанняў. Людзі верылі, што ўсё нагаданае і загаданае ў гэты час спраўджваецца. Аднак Праваслаўная царква не ўхваляе варажбы.

456
Тэги:
Старый новый год, традиции, народные традиции, Беларусь
По теме
Этнограф: на стары Новы год трэба пазбавіцца ад елак

Каляды ў Лунінецкім раёне: як на Раство шанавалі традыцыі ў вёсцы Дубоўка

146
(абноўлена 13:32 12.01.2021)
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
Надвор'е было самае каляднае, быў моцны снегапад, але калядоўшчыкаў гэта не спыняла: яны спявалі песні, танцавалі, варажылі і весяліліся.

Каляды для нашых продкаў былі галоўным зімовым святам.

7 студзеня ў першы калядны дзень было прынята збірацца ўсёй сям'ёй за сталом, сытным і мясным, каб на працягу ўсяго года быць побач! А ўвечары людзі збіраліся кампаніямі і ішлі калядаваць, абавязкова аднаго з членаў групы апраналі казой.

Калядоўшчыкі хадзілі па дварах, спявалі песні, жадалі людзям дабра і здароўя, багатага ўраджаю. За гэта гаспадары дамоў шчодра абдорвалі калядоўшчыкаў рознымі смачнасцямі.

Каб абрад калядавання ў Лунінецкім раёне Беларусі не сышоў у мінулае і не згубіў свой сэнс, удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Лобчанка» з вёскі Лобча аднавілі і арганізавалі абрад «Каляда» з каляднымі песнямі на мясцовым дыялекце і атрыбутамі абраду: калядная зорка, ражаны, і вядома ж каза, дзед, цыганка. І ў гэтым годзе абрад вырашылі правесці 7 студзеня ў вёсцы Дубоўка, недалёка ад Лобчы.

Жыхары вёскі з задавальненнем і радасцю сустракалі калядоўшчыкаў, якія прыехалі на кані, і па меры сваіх магчымасцяў абдорвалі іх.

Надвор'е было самае каляднае: ішоў багаты снегапад, але калядоўшчыкаў гэта не спыняла: яны спявалі песні, танцавалі, варажылі і весяліліся.

Чытайце таксама:

146
  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    У вёску Дубоўка разам са снегападам завіталі калядоўшчыкі.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Вёска сустракала калядоўшчыкаў, якія прыехалі на кані.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Трэба захаваць дзівосны момант: жыхары вёскі вітаюць калядоўшчыкаў.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Каляды для нашых продкаў былі галоўным зімовым святам.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Увечары 7 студзеня людзі збіраліся кампаніямі і ішлі калядаваць.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Наўкол снег і вільгаць. Чаму б не сагрэцца народным сродкам?

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Калядоўшчыкі абавязкова аднаго з членаў групы апраналі казой.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Надвор'е было самае каляднае, быў моцны снегапад, але калядоўшчыкаў гэта не спыняла.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Лобчанка» з вёскі Лобча.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Каб калядаванне ў Лунінецкім раёне Беларусі не сышло у мінулае і не згубла свой сэнс, аматары фальклору аднавілі і арганізавалі абрад «Каляда» з каляднымі песнямі.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Жыхары вёскі з задавальненнем і радасцю па меры сваіх магчымасцяў абдорвалі калядоўшчыкаў.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Каб лепей гралася и спявалася!

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Калядоўшчыкі спявалі песні, танцавалі, варажылі, весяліліся і... збіралі пачастункі!

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Гаспадары дамоў шчодра абдорвалі калядоўшчыкаў рознымі смачнасцямі.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Калядоўшчыкі хадзілі па дварах, спявалі песні, жадалі людзям дабра і здароўя, багатага ўраджаю.

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Бывайце здаровы, жывіце багата!

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Да новай сустрэчы, калядная зорка!

  • Каляды ў Лунінецкім раёне
    © Sputnik Альфред Микус

    Каляда паехала... да наступнага года.

Тэги:
Беларусь, Каляды
Вакцына супраць COVID-19 Спутник V

"Спутник V" у ЕС: Венгрыя першай адобрыла прымяненне расійскай вакцыны

10
(абноўлена 16:42 21.01.2021)
Экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" у Еўрасаюзе пачнецца ў лютым. У Венгрыі прэпарат зарэгістраваны па паскоранай працэдуры пасля клінічных выпрабаванняў вакцыны.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Нацыянальны інстытут фармакалогіі і харчавання Венгрыі абвясціў аб рэгістрацыі ў краіне расійскага прэпарата. Такім чынам, Венгрыя стала першай краінай у ЕС, якая адобрыла "Спутник V" да ўжывання.

"Венгрыя - першая краіна ЕС, якая ацаніла перавагі расійскай вакцыны "Спутник V" і адобрыла яе прымяненне на сваёй тэрыторыі. Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе высокую ацэнку бяспекі і эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні больш чым 90% нашымі партнёрамі ў Венгрыі", - паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.

Вакцына была зарэгістравана па паскоранай працэдуры. Раней, у лістападзе, у краіну былі дастаўлены першыя ўзоры прэпарата для клінічных даследаванняў. На падставе іх вынікаў і ацэнкі якасці, было прынята рашэнне дапусціць вакцыну да ўжывання.

21 студзеня расійская вакцына "Спутник V" была таксама адобрана і ў ААЭ.

Раней паведамлялася, што ў лютым пачнецца экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны ў ЕС.

"Спутник V"

Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Распатрэбнагляда. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.

У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя сем прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.

19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.

На дадзены момант вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, ААЭ, Туркменістане.

Заяўкі на набыццё вакцыны "Спутник V" накіравалі больш за 50 краін Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы і СНД.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Расія, Венгрыя, Вакцынацыя
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса