Пасяўныя работы

Як падрыхтаваць зямлю да пасяўной: старажытны беларускі абрад

227
(абноўлена 09:16 02.05.2020)
Вясной нашы продкі пачыналі рыхтавацца да палявых работ - аглядалі азімыя палеткі і правяралі глебу. Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць народным беларускім абрадам, якія дапамогуць руплівым гаспадарам сабраць узімку добры ўраджай.

Спрадвеку нашы продкі з пашанай ставіліся да зямлі, лічачы яе сваёй карміцелькай. Мець сваю зямлю было заўсёды прэстыжна. Яна перадавалася ў спадчыну, была самай каштоўнай часткай пасагу. Ад падрыхтаванасці да сяўбы залежыў дабрабыт сям'і. Ад беларусаў-вяскоўцаў можна было пачуць: "Святая зямелька корміць нас і ўсякаго звера носіць на сваіх плячах, ніколі не наракаючы. Няма нікога і нічога багацей за зямлю".

Праца чорная — хлеб белы

Агранамічную навуку селянін спасцігаў ад сваіх бацькоў і дзядоў, сам набіраўся вопыту. У народзе казалі: "Да Благавешчання не можна араць гароду, калі яшчэ ў полі не арана, бо зямлі крыўда і хазяіну грэх; трэба ўпярод хоць адну, або дзве баразны прайці ў полі. Вясною, як з зямлі пойдзе дух, такі, што як глядзіш проці сонца, то начэ (быццам) вална коціцца, дык зямля ўжо саўсім сагрэлася і гародавіна не памерзне".

Здаўна ў полі бытавалі трохпольныя севазвароты, а калі бульба і травы пацяснілі яравыя, то паступова ўкаранілася і чатырохпольная: жыта, яравыя, бульба і кармавыя травы, папар. У ХХ стагоддзі замест папару сеялі горкі лубін, які добра ўзбагачаў глебу азотнымі ўгнаеннямі. З арганічных угнаенняў прыкладна раз у тры гады зямля атрымоўвала гной, бо яго не хапала на ўсе палеткі.

Дзе агрэх, там прапала жыта мех

Першы выезд на пашу быў абстаўлены з асаблівай урачыстасцю. Выбраўшы добры надвячорак, селянін запрагаў пару валоў або коней, а жонка на іх пырскала свянцонай вадой. Пасля гэтага гаспадар браў хлеб-соль і накіроўваўся з дому. Прайшоўшы баразны тры, ён вяртаўся дадому і больш ужо ў гэты дзень нічога не рабіў. Асноўнае ворыва было пасля.

За плугам на вёсцы хадзілі мужчыны. Выконваючы гэту адказную і цяжкую працу араты быццам зліваўся з канём і зямлёю, імкнучыся не рабіць агрэхаў на зямлі. Агрэхам называлі месца, прапушчанае сахой з-за няўважлівасці ці гультайства аратага. Існавала нават прыказка: "Дзе агрэх, там прапала жыта мех". Таму добры гаспадар іх не рабіў, а пасылаючы сына з сахой у поле, папярэджваў яго: "Ары, ды не рабі агрэхаў, бо начай нейкі найміт". Ад таго, наколькі якасна спрацуе араты, залежыў будучы ўраджай.

Араты
© Sputnik / Фридлянд
Араты

З глыбіні стагоддзяў

Нарэшце надыходзіў час сеяць. Па ўсталяванай у вяках традыцыі сяляне прытрымваліся пэўнага тэрміну і чарговасці сяўбы кожнай культуры. Напрыклад, яравую пшаніцу трэба сеяць ранняй вясной на самых лепшых, добра ўгноеных глебах. Не выпадкова калісьці перад тым, як пачаць сяўбу на прызначаным пад пасеў пшаніцы полі, моладзь праводзіла адмысловы абрад, які яшчэ ў 1895 годзе запісаў Адам Багдановіч, аўтар этнаграфічнага нарыса "Пережитки древнего миросозерцания белоруссов".

У частцы апісання веснавых абрадаў ён тлумачыць, што беларусы надзялялі вясну земляробчай атрыбутыкай:

"Она сидит на сохе, хотя это и не совсем удобный экипаж; она бороздит мать-сыру землю, сеет хлеб… скородит посеянное. Она насылает частые дождики, столь необходимые для посевов. А в золотом коне (запрэжаным у саху) нетрудно видеть одно из уподоблений солнца, приносящего весну".

Далей вучоны тлумачыў, што яму не даводзілася назіраць нейкіх асаблівых абрадаў сустрэчы вясны, але атрымалася высветліць у старой жанчыны, што ў часы ўніяцтва такія абрады праводзіліся і ў маладосці яна была іх удзельніцай. Вось як праходзіла вясноўка.

 

У адзін са святочных дней, пад вечар, моладзь збіралася на полі, азначаным пад яравыя пасевы. Раскладалі вогнішча, запрашалі дудара, якія ў тыя часы ў гэтым краі былі вельмі распаўсюджаныя, і прыступалі да абрання дзяўчыны "вясноўкі". У выбары прымалі ўдзел і хлопцы і дзяўчаты. Абавязковыя ўмовы да выбранніцы — прыгажосць і працавітасць. Яе ўпрыгожвалі вянком з веснавых кветак і зеляніны, яе садзілі на "смык" (першабытная барана), засланы зверху плавуном - вечназялёная паўзучая расліна. У барану ўпрагаліся хлопцы і вазілі вясноўку па полі вакол вогнішча, пры гэтым дзяўчаты спявалі пад акампанемент дуды песню, якая апісвала гэтыя дзеі: "…вязець вясна красныя дзянёчкі, чыстыя дажджочкі, зялёныя травы, красныя цвяточкі нам на вяночкі". Пасля гэтага каля вогнішча наладжваліся "танкі", своеасаблівыя карагоды. Моладзь круцілася вакол "вясноўкі", якая сядзела на баране. Потым пачыналіся звычайныя танцы, у якіх прымала ўдзел і "вясноўка". Далей наладжвалася агульная вячэра, на якую піва прыносілі хлопцы, а закуску, пераважна посныя стравы, нарыхтоўвалі дзяўчаты.

Адна са страў, якой маглі пачаставаць "вясноўку" - гэта "Балабушкі".

 

 

Балабушкі з ільняной заправай

Інгрыдыенты:

  • 5 бульбін
  • 0,25 шклянкі ільнянога семені
  • Соль па смаку
  • Крыху алею

Як гатаваць:

Бульбу абабраць, зварыць і адразу стаўчы, перамяшаць з прасеянай ільняной мукой, пасаліць. Нацерці алеям патэльню, сфармаваць невялікія круглыя піражкі і пакласці на патэльню, уставіць у духоўку і выпякаць пры 180 градусах да таго часу, пакуль балабушкі не пакрыюцца зверху скарынкай.

Балабушкі з агурком і цыбуляй
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Балабушкі з агурком і цыбуляй

Каб бульбянае цеста не прыставала да рук, іх змазваюць алеям. Падаюць да стала балабушкі гарачымі разам з салёнымі агуркамі. Калі няма посту, то піражкі паліваюць смятанай.

227
Тэги:
гісторыя, абрады Беларусі, Нацыянальная кухня, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (91)

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" па традыцыі прайшоў у вёсцы Стаўбун

55
(абноўлена 15:49 01.06.2020)
  • Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
  • У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
  • Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
  • Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
  • У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
  • Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
  • Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы.
  • Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
  • Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
  • У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
  • Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
  • Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
  • Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.
  • Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
  • Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
  • Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
Народнае беларускае свята Ушэсця не мае пэўнай даты - яно прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Звычайна на Ушэсце на Беларусі ладзілі таямічы абрад, традыцыя правядзення якога захавалася толькі ў некалькіх беларускіх вёсках.

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" традыцыйна ладзілі на Беларусі на Ушэсце - свята, якое прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Сёння ён праводзіцца толькі у некалькіх вёсках Веткаўскага і Чачэрскага раёна на Гомельшчыне.

Напрыклад, у 2005 годзе гэтаму абраду ў вёсцы Казацкія Балсуны надалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.

На гэты раз фотакарэспандэнт sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на ваджэнне Стралы ў вёсцы Стаўбун. З-за эпідэміялагічнага становішча сюды не запрашалі вялікай колькасці гасцей і правялі абрад толькі ў коле блізкіх людзей.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як на Беларусі захоўваюць традыцыю аднаго з самых таямнічых і архаічных абрадаў.

Глядзіце таксама:

  • Як прайшоў абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Валасовічы – фота
  • Традыцыя жыве: на Палессі зноў зладзілі "Юраўскі карагод"

55
  • Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.

  • У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.

  • Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.

  • Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.

  • У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.

  • Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Галоўнай "стрэльнай" песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.

  • Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    "Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".

  • Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.

  • Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.

  • У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.

  • Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.

  • Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.

  • Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.

    Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.

  • Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.

  • Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.

  • Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.

Тэги:
Беларусь, Традыцыі і абрады
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (91)
Дзядоўнік

Алей, суп і каша: што яшчэ нашы продкі гатавалі з дзядоўніка

18
(абноўлена 12:58 31.05.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць лекі і смачныя стравы с самага знакамітага пустазелля.

Другая палова мая ў народзе лічылася самай прыгожай парой года. Нездарма пра яе казалі: "Май і пад кустом рай".

Для тых, хто цікавіцца народнай медыцынай, надышоў час нарыхтоўкі лекавых раслін. Некаторыя зёлкі збіраюць толькі ў маі, паколькі лічыцца, што менавіты ў гэтыя часы яны валодаюць найлепшымі карыснымі ўласцівасцямі. Сярод іх лопух вялікі, які ў народзе і цяпер называюць "дзед" або "дзядоўнік". Дарэчы, дзядоўнікам у народзе называлі яшчэ шэраг "калючых" раслін, якія па-руску называюцца "чертополох" і "татарник".

Дзядоўнік - дзіўная па сваіх лекавых і харчовых якасцях расліна, але лічыцца яна злосным пустазеллем з-за вялікай колькасці насення. Дзядоўнік можна сустрэць на пустках, уздоўж дарог, па берагах рэк і азёр, а таксама каля жытла чалавека. Яго карысныя ўласцівасці не засталіся не заўважаным народнымі лекарамі і як у даўнія часы, так і цяпер дзядоўнік у пашане.

З лекавай мэтай звычайна нарыхтоўваюць карані адна-, двухгадовай расліны, але можна таксама збіраць і маладое лісце і нават насенне. Карані выкопваюць у кастрычніку- лістападзе, калі расліна адцвіла або ранняй вясной на пачатку красавіка, чысцяць, крышаць на кавалкі і сушаць у добра праветрываемых памяшканнях або сушыльнях. Высушаныя карані захоўваюцца ў папяровых або палатняных мяшэчках некалькі гадоў.

Водныя выцяжкі з дзядоўніка маюць мачагоннае, патагоннае, нязначнае жаўцягоннае дзеянне, а таксама паляпшаюць мінеральны абмен. Настоі і адвары на аснове дзядоўніка выкарыстоўваюцца для лячэння такіх захворванняў як цукровы дыябет, гастрыт, хваробы печані і нырак і многіх іншых.

Настой каранёў дзядоўніка на аліўкавым алеі выкарыстоўваюць для ўмацавання валасоў, маззю лечаць скураныя захворванні і апёкі. Алей, мазь, настоі і адвары не цяжка зрабіць самастойна папярэдне параіўшыся са сваім доктарам. Вось некалькі не складаных рэцэптаў.

Алей з дзядоўніка

Здробненыя і ачышчаныя сырыя карані заліваюць гарачым алеем у суадносінах частак 1:5, настойваюць у цёмным месцы два тыдні і ўціраюць у карані валос для іх умацання.

Можна выкарыстоўваць як алей са сланечніка, так і аліўкавы.

Мазь з каранёў дзядоўніка

75 грамаў здробненых і ачышчаных сырых каранёў заліваюць 200 грамамі гарачага сланечнікавага або міндальнага алею і пакідаюць настойвацца ў цёплым месцы на адзін дзень. Затым кіпяцяць на малым агні 15 хвілін, працэджваюць і далей ужываюць як мазевую накладку на гнойныя раны, апёкі, пролежні, экзэму, псарыяз.

Агарод ў парадку, ці як змагацца з пустазеллем
© Photo : Светлана Тарасова, Россия

Свежае лісце дзядоўніка прыкладаюць у выглядзе кампрэсаў на суставы пры рэўматызме, пры высокай тэмпературы, ім абкладаюць хворага. Сок лісця лопуху вельмі гаючы і ў народнай медыцыне выкарыстоўваеццаяк як супрацьпухлінны, гаючы сродак. Але ён вельмі горкі і, каб пазбавіць сок горычы, неабходна лісце вымочваць у халоднай вадзе з дадаткам харчовай солі.

Адціснуты са свежага маладога лісця сок і змяшаны з мёдам  у прапорцыі 10:1 п’юць пры скураных хваробах па 1/3-1/2 шклянкі перад ужываннем ежы, а таксама палошчуць горла пры запаленнях слізістай.

У народнай медыцыне з гэтай раслінай звязаны цэлы шэраг прыкмет і павер’яў. Так на Чэрвеньшчыне казалі, што "каб вылечыцца ад бясплоднасці, трэба было ў дзядоў дзяцей папрасіць".

Ад сурокаў на Полаччыне калючкі дзядоўніка кіпяцілі і мыліся гэтым адварам на захад сонца, а рэшткі ўзвару вылівалі ўбок.

Вельмі сур’ёзна ставіліся ў народзе і да лячэння спужання які, калі яго не лячыць, мог стаць прычынай больш сур’ёзных захворванняў. З гэтай нагоды казалі: "Каб якая хвароба горай не падкаснулася". Сярод мноства спосабаў лячэння спужання выкарыстоўвалі і дзядоўнік. У гэтым выпадку капалі яго далёка ад вёскі, каб у радыюсе 10 кіламетраў не было чутно пеўня, парылі корань і давалі піць хвораму. На Барысаўшчыне рэкамендавалі выкапаць карэнне калючых дзядоў і тры разы пераказаць: "Дзед, дзед, я цябе капаю, з карэнняў вываджу, вывядзі ў майго дзіцяці перапуд". На месцы выкапанага кораня трэба было пакласці кавалак хлеба.

А ў Вілейскім раёне з той жа мэтай пералівалі праз студню ў пустую пасудзіну адвар з напаранымі дзядамі і давалі спуджанаму чалавеку выпіць і абмыць твар.

У Францыі, Бельгіі, ЗША, Японіі і Кітаі лопух вялікі вырошчваюць на агародах і на прамысловых сельскагаспадарчых плантацыях як харчовую расліну. У Беларусі ж яе выкарыстоўваюць выключна як лекі і толькі аматары і хворыя на цукровы дыябет гатуюць з дзядоўніка смачныя стравы. Маладыя карані кладуць у супы, ядуць сырымі, печанымі, смажанымі, гатуюць з іх катлеты, кісла-салодкае павідла, марынуюць і робяць нарыхтоўкі на зіму. Здробненыя на мясарубцы карані захоўваюць ў халадзільніку і дадаюць да мясных і рыбных страў.

Дзядоўнік вараны

Інгрыдыенты:

  • 200 г кораня дзядоўніка
  • 15 г сметанковага масла
  • Соль па смаку

Як гатаваць:

Маладыя карані добра памыць, парэзаць на кавалкі даўжынёй 2-3 см і варыць 20-25 хвілін у падсоленай вадзе. Пасля гатовасці аблупіць скурку і падаць з вяршковым маслам або смятанай.

Дзядоўнік смажаны

Інгрыдыенты:

  • 200 г кораня дзядоўніка
  • 20 г алею
  • 1 цыбуліна
  • 5 г кропу
  • Таматны сок
  • Соль па смаку

Як гатаваць:

Маладыя карані добра памыць, абскрэбці скурку, пасмажыць на алеі. Заправіць таматным сокам, пасаліць і тушыць з накрышанай цыбуляй пад накрыўкай 5-7 хвілін. Гатовую страву пасыпаць зялёным кропам.

Суп з лісця дзядоўніка

Інгрыдыенты:

  • 700 мл вады
  • 60 г капусты
  • 20 г морквы
  • 20 г цыбулі
  • 60 г бульбы
  • 10 г пятрушкі
  • 30 г таматаў
  • 100 г сцябла і лісця дзядоўніка
  • 100 г смятаны
  • Соль і спецыі па смаку

Як гатаваць:

Зварыць булён з гародніны, у канцы варкі дадаць дробна накрышанае сцябло і лісце дзядоўніка і варыць яшчэ 5-7 хвілін. Перад падачай забяліць смятанай і пасыпаць кропам.

Каша з дзядоўніка

Інгрыдыенты:

  • 300 г кораню дзядоўніка
  • 1 шклянка малака
  • 15 г сметанковага масла
  • Цукар і соль па смаку

Як гатаваць:

Маладыя карані добра памыць, абскрэбці скурку, перакруціць праз мясарубку. Заліць малаком, дадаць масла, цукар і соль і варыць на малым агні да гатовасці.

Дзядоўнік можна ўжываць у ежу і проста печаным. Для гэтага неабходна пакласці яго ў жар і пчы да гатовасці, а потым зняць скурку і есці, дадаючы соль па смаку.

18
Тэги:
Народныя традыцыі, Кухня, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Будынак Нацыянальнага банка Беларусі

ЗВР Беларусі за май амаль не змяніліся

0
(абноўлена 15:31 05.06.2020)
У маі беларускі ўрад і Нацбанк пагасілі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у валюце на суму каля 220 мільёнаў долараў.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі за май практычна не змяніліся, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка рэспублікі.

Па папярэдніх дадзеных, золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня склалі 7,879 мільярда долараў у эквіваленце.
"За май 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 3,7 млн. долараў ЗША (на 0,05%) пасля росту ў красавіку на 96,4 млн. долараў ЗША (на 1,2%)", - паведамілі ў рэгулятары.

У маі ўрад і Нацбанк загасілі ўнутраныя і знешнія абавязацельствы ў валюце на суму каля 220 мільёнаў долараў.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР, адзначылі ў рэгулятары, спрыялі купля Нацбанкам валюты на біржавых таргах, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Мінфінам аблігацый і кошт росту манетарнага золата.
"Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш 7,3 мільярда долараў ЗША", - заключылі ў Нацбанку.

Нагадаем, ЗВР Беларусі ў гэтым сакавіку прыкметна "аселі": знізіліся больш, чым на мільярд долараў на фоне продажу рэгулятарам валюты на біржы для падтрымання курсу і пагашэння знешніх абавязацельстваў.

На пачатку года золотвалютные рэзервы Беларусі складалі крыху менш за 9,4 мільярда долараў.

0
Тэги:
Нацбанк РБ, Беларусь