Глушанскі хутарок-2018

Госць на парозе: народныя правілы беларускага этыкету

201
(абноўлена 17:15 05.06.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць сустракаць і выправаджваць гасцей, як гэта рабілі нашы продкі.

Збіраць гасцей або "ладзіць гасціны" на Беларусі было прынята ў два тэрміны: ад пачатку кастрычніка да запустаў і ад Калядаў да Масленіцы. Гасцінныя гаспадары славіліся не толькі стравамі, якія ставілі на стол, але і паважлівым стаўленнем да сваіх гасцей. Таму перад тым, як сесці за стол, заўсёды казалі: "Сілкуйцеся, што Бог падаў. Харошым людзям і мы рады будзем. Палажы госцю не ячную лусту, а пшанічнае слова".

Правілы гасціннага этыкету

Існаваў і пэўны этыкет гасцявання. Напрыклад у госці абавязкова ішлі з гасцінцам. На прапанову гаспадароў "Разгасцюйся ў нас, здзень кажух (будь як у сваёй хаце) " прышлы чалавек мог адказаць: "Гасцяваць бы гасцяваў ды хлеба із сабою ня браў".

Гаспадары заўсёды імкнуліся зрабіць гасцяванне утульным і прыемным. Мяркуючы, колькі можа прыбыць на гасцяванне людзей, у хату прыносілі дадатковыя сталы і лавы, часам пазычалі іх у суседзяў. Менавіта таму пра чалавека, які надта вольна рассеўся казалі - "рассесціся як у гасцях".

Не прынята было хутка садзіцца за стол і паказваць свой апетыт. На запрашэнне сядаць за стол звычайна казалі: "Дзякуй за полудзень, я й так не голадзен". Пры гэтым кожны госць памятаў: "У гасцінах за яду астатні прымайся, а першы пераставай". І зусім непрымальным было браць ежу без дазволу гаспадароў у запас. Часам гаспадары жартавалі: "Есце вы госцейкі, ужывайце, толькі ў кішэню не хавайце". Насамрэч пасля такіх банкетаў гаспадары самі кожнаму з гасцей давалі які небудзь гасцінец. Пра такі звычай  у Краснаполлі казалі "Угасціць і выправадзіць як госця". Асабліва гэта было прынята на вяселлі.

Пра сардэчны гасцінны пачастунак у народзе  казалі - "Частаваць як госця". Пра багата накрыты стол госці казалі, маўляў, еш, хоць расперажыся. І тым не менш памяталі, што абжорлівасць шкодзіць здароўю, а сквапнасць не ўпрыгожвае: "Ліха стала, ці ад круп, ці ад сала і Апанас, не пі пра запас".

З боку гаспадароў настойлівае ўгаворванне госця за сталом, упрошванне яго, ўлагоджванне было неад’емнай часткай традыцыйнага застольнага этыкету беларусаў. Такія паводзіны называлі прымусам. На пытанне знаёмых  ці добра было ў гасцях, незадаволеныя частаваннем маглі адказаць: "Якое там гасцяванне, калі прымусу не было" або "Якое там гасцяванне, калі  не прагналі й смагу". Але пра прыемнае баўленне часу, пачцівую ссустрэчу і гасцінны пачастунак, наадварот, доўга ўспаміналі цёплымі словамі:  "Няма чаго казаць — добра гасцявалі". Госці шчыра дзякавалі гаспадарам за пачастунак: "У нашага свата новая хата, печ малявана, чэсць яго кахана!".

Не жадаючы развітвацца з гасцямі гаспадары імкнуліся перапыніць іх. Але кожны памятаў, што не трэба злоўжываць гасціннасцю гаспадароў і заставацца ў іх звыш таго тэрміна, які вызначаны традыцыяй. Пра тое нагадвалі прыказкі: "Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дамоў едзь" або "Госць па абедзе дамоў едзе".

Госці дзякавалі за пачастункі і ад’язджалі. Народная мудрасць усіх навучала: "Гдзе любюць - рэдка хадзі, гдзе ня любюць — кругом абхадзі".

Гусь печаная з яблыкамі

Інгрыдыенты:

  • 1 гусь
  • Соль
  • 0,5 лыжкі кмену
  • 2 цыбуліны
  • 20 дробных і 10 вялікіх яблыкаў
  • 100 г свежага сала

Як гатаваць:

Калі вы не купілі гуску на кірмашы, то яе варта абскубці, абпаліць, ачысціць, затым выпатрашыць, добра памыць. Шыю, ножкі да каленнага сустава і крылцы да першага сустава адсячы. З укормленай гусі зняць залішні тлушч, нацерці яе кменам і соллю зверху і з сярэдзіны і пакінуць так на 1,5-2 гадзіны, нафаршыраваць дробнымі яблыкамі, зашыць брушка іголкай з суровай ніткай.

Ніткай трэба перавязаць гуску такім чынам, каб прыціснуць крылцы і ножкі, абкласці тонкімі пласцінкамі сала зверху  і пячы на блясе спінкай уніз, падсыпаўшы папярэдне жменю рэзанай цыбулі  і паліваючы спачатку булёнам, а потым сокам, які будзе выцякаць з гусі. Пры падачы абкласці спечанымі асобна яблыкамі, пакласці і тыя, што былі ў сярэдзіне. Запякаць гусь трэба напрацягу 2-3 гадзін  у залежнасці ад велічыні гусі.

201
Тэги:
спадчына, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (96)
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Смачна і музычна: як прайшоў Купальскі пленэр на Хутары Дудара

65
(абноўлена 14:02 13.07.2020)
Беларусы любяць Купалле і захоўваюць традыцыю яго святкавання дагэтуль, перадаючы наступным пакаленням.

Купалле – адно з самых любімых беларусамі святаў, традыцыя святкавання якога захавалася і дагэтуль. Шматлікія калектывы і аматары беларускай культуры штогод ладзяць музычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да таямнічага дзейства.

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Зладзілі любімае свята і ў аграсядзібе "Хутар Дудара" бліз Ракава. Госці спявалі, танчылі, вадзілі карагоды і каштавалі самыя смачныя беларускія прысмакі.

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Цягам усяго дня наведвальнікаў чакалі прагулкі па лесе і лузе, купанне ў рацэ Яршоўка, пляжны адпачынак, футбол, валейбол і настольныя гульні. Аматары традыцыйных беларускіх забавак удзельнічалі у майстар-класе па вырабе свечак.

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Абавязковая частка кожнага купальскага свята – спеўныя сходы-карагоды, пляценне вянкоў і падрыхтоўка вогнішча. Для гэтага дзяўчаты і хлопцы аб’ядноўваюць свае сілы.

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара

Яркай кропкай гэтага свята стала прэзентацыя новага праекта легендарнага музыкі Івана Кірчука, салісткі Вялікага тэатра Беларусі Маргарыты Ляўчук і заснавальніка гурта Vuraj Сяргея Доўгушава  - "Try Nice".

Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купальскі пленэр на Хутары Дудара
65
Тэги:
Купалле

Брэсцкі канструктывізм: экскурсія для знатакоў стылю

20
(абноўлена 09:43 10.07.2020)
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Валанцёры распавядаюць аб брэсцкім канструктывізме з дапамогай налепак у кавярнях горада
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак гісторыка-культурнага значэння
  • На адну з экскурсій па мадэрнісцкім Брэсце запрасілі Міхала Пшчулкоўскага
Неабыякавыя берасцейцы стварылі праект папулярызацыі гарадской забудовы ў стылі канструктывізму. Для знатакоў міжваеннай архітэктуры яны падрыхтавалі анлайн карту, а гараджане могуць паўдзельнічаць у выратаванні помнікаў.

"Брэсцкі канструктывізм" - так у горадзе над Бугам называюць архітэктуру, пабудаваную тут у 1920-30-х гадах. Спецыялісты адносяць яе да агульнаеўрапейскага стылю мадэрнізму, які ў свой час адмовіўся ад старых традыцый.

Гэты стыль ўключае ў сябе функцыяналізм, канструктывізм, манументалізм і іншыя стылістычныя напрамкі. У Брэсце яго можна пазнаць па некалькіх характэрных рысах. Гэта выкарыстанне простых кубічных формаў, пераменная вышыня будынкаў, стужачныя вокны і плоскія дахі.

У канструктывісцкім духу берасцейцы будавалі не толькі жылыя дамы. Храмы, адміністрацыйныя будынкі, турма, установы аховы здароўя і адукацыі - новы стыль удала ўпісаўся ў гарадскую тканіну. Да прыкладу, амаль увесь паўднёва-заходні бок галоўнай гарадской плошчы - запар помнікі эпохі 1920-30-х.

Одна из волонтеров проекта Марина Завражная
© Sputnik Артем Кирьянов
Адна з валанцёраў праекта Марына Заўражная распавядае, што да нядаўніх часоў валанцёры знаёмілі берасцейцаў з канструктывізмам на "Мадэрнісцкіх шпацырах". Пакуль экскурсіі вырашылі адкласці з-за эпідэміялагічнага становішча.

Сёння ў Брэсце налічваецца больш за два дзясяткі будынкаў у гэтым стылі. Знайсці іх і пазнаёміцца з гісторыяй славутасцяў можна на анлайн карце праекта. Таксама валанцёры распрацавалі алгарытмы выратавання помнікаў архітэктуры ў выпадку пагрозы іх захаванасці.

20
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Мабыць, самы незвычайны прыклад брэсцкага канструктывізму - кірха на сучаснай вуліцы Карла Маркса. Яе пабудавалі ў 1938 годзе для евангелісцка-аўгсбургскай абшчыны горада з 198 вернікаў. У савецкі час тут працаваў кінатэатр "Змена", а цяпер будынак займае рэкламнае агенцтва.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Адзін з найбуйнейшых помнікаў канструктывізму - будынак былой швейнай фабрыкі "Надзея". Будаваўся ён як дом Яніны Урбановіч. Берасцейцы кажуць, па форме дом чымсьці нагадвае знакаміты хмарачос- "прас" у Нью-Ёрку. Пасля рамонту тут з'явіліся офісы ў стылі лофт.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    На паўднёва-заходнім баку плошчы Леніна ў стылі канструктывізму пабудаваны не толькі будынак цяперашняга аблвыканкама. Упраўленне КДБ, адміністрацыя Ленінскага раёна, бальніца хуткай дапамогі - цэлая вуліца стала вялікім помнікам стылю.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik из личного архива Юрия Рубашевского

    У стылі канструктывізму планавалі перабудаваць і галоўны каталіцкі храм Брэста. Але з-за вайны планам было не наканавана спраўдзіцца. Так што Крыжаўзвіжанскі касцёл застаўся ў ранейшых формах позняга класіцызму.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Традыцыі "брэсцкага канструктывізму" жывыя і сёння: архітэктары выкарыстоўваюць традыцыйныя мясцовыя формы пры ўзвядзенні новых будынкаў у цэнтры горада.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Усе помнікі архітэктуры брэсцкага канструктывізму і іх гісторыя сабраныя на адной анлайн карце.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Марта Мартынюк

    На жаль, гэты "цацачны" асабняк 1937 года ў рэдкім стылі стрымлайн мадэрна выратаваць не ўдалося. Будынак павольна руйнаваўся з-за будаўніцтва па суседстве тэатра лялек. Помнік архітэктуры састарэў, яго пазбавілі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і знеслі год таму.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    У гэтым доме з характэрным для канструктывізму стужачным шкленнем сёння працуе знакаміты брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    "За польскім часам" берасцейцы атрымалі нават спартыўны манеж у стылі канструктывізму. У ынаш час ён застаецца дзеючым, а час ад часу тут адбываліся гарадскія выставы-кірмашы.

  • Валанцёры распавядаюць аб брэсцкім канструктывізме з дапамогай налепак у кавярнях горада
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Валанцёры распавядаюць аб брэсцкім канструктывізме з дапамогай налепак у кавярнях горада.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Эпоха брэсцкага канструктывізму памятае і прысуд Веры Харужай. У гэтым будынку ў 1927 году падпольшчыцу асудзілі на шэсць гадоў катаргі.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Турысты могуць пазнаёміцца з архітэктурай мадэрна і па выдадзенай праектам брашуры. Усе помнікі міжваеннай эпохі сабраны ў адным выданні - па ім лёгка арыентавацца падчас прагулкі па горадзе.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Дом у стылі канструктывізму пабудаваў для сябе і галоўны прадстаўнік брэсцкай школы мадэрна Юзэф Бараньскі. Архітэктар меў асабістую гербавую пячатку і валодаў правам праектаваць будынкі любой складанасці. Яму належаць шматлікія знакавыя для горада збудаванні: філармонія, корпус чыгуначнага каледжа і касцёл на Граеўцы ў форме паравоза.

  • Будынак гісторыка-культурнага значэння
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Амаль усе помнікі гэтай эпохі ў Брэсце ўключаныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. На выпадак пагрозы захаванасці будынкаў валанцёры падрыхтавалі тры алгарытмы дзеянняў, якія дапамогуць выратаваць помнікі архітэктуры.

  • На адну з экскурсій па мадэрнісцкім Брэсце запрасілі Міхала Пшчулкоўскага
    © Sputnik Артем Кирьянов

    На адну з экскурсій па мадэрнісцкім Брэсце запрасілі Міхала Пшчулкоўскага - буйнога польскага спецыяліста па архітэктуры канструктывізму. Натхніўшыся тэмай, адна з валанцёраў праекта напісала ўласную навуковую працу аб брэсцкім мадэрне.

Тэги:
спадчына, архітэктура, Брэст
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

0
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

0
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь