Ханукальныя свечкі

Па цане "аднапакаёўкі": у Слоніме прадаюць адну з самых старых сінагог краіны

14
(абноўлена 09:06 08.06.2020)
Сярэднявечны культавы будынак, якому ўжо больш за тры стагоддзі, вядомы ў тым ліку ўнікальнымі фрэскамі ў стылі грызайль.

МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Слонімскую сінагогу, пабудаваную ў 1642 годзе ў стылі барока, выставілі на продаж.

Мясцовыя ўлады назвалі стартавы кошт - каля 50 тысяч долараў, паведамляюць рэгіянальныя СМІ.

Сінагогу ў Слоніме ў сярэдзіне XVII стагоддзя пабудавала мясцовая яўрэйская грамада, будынак і зараз размяшчаецца ў цэнтры горада і з'яўляецца адной з галоўных яго славутасцяў. Слонімская сінагога мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Як культавы будынак яна даўно не выкарыстоўваецца і патрабуе рамонту.

"На продаж будынак слонімскай сінагогі выставіў аддзел культуры слонімскага райвыканкама", - паведаміла "Радыё Рацыя".

Стартавую цану для сінагогі гарадскія ўлады назвалі ў памеры 137 тысяч рублёў. Акрамя таго, па ўмовах продажу, будынак можна рэканструяваць пад аб'ект рэлігійнага (культавага) прызначэння, аб'ект культурна-асветніцкага і відовішчнага прызначэння. Названая дата аўкцыёну, на якім у Гродне будуць прадаваць будынак сярэднявечнай сінагогі - 15 чэрвеня 2020 года.

Выданне піша, што ізраільскія яшрэі, чые продкі жылі ў Слоніме, у мінулым годзе пачыналі збіраць грошы, каб выкупіць будынак.

Слонимкая сінагога - адна з самых старых у Беларусі. У пасляваенныя гады ў сінагозе быў склад, затым яна выкарыстоўвалася як гандлёвае памяшканне. У 2001 годзе сінагога была перададзена ва ўласнасць Іўдзейскаму рэлігійнаму аб'яднанню Беларусі. Знаходзіцца на рэстаўрацыі, якая практычна спынілася.

Фрэскі ў сінагозе выкананы ў рэдкай тэхніцы грызайль, элементы дэкаратыўнай ляпніны ў будынку пакрытыя пазалотай або размаляваныя.

14
Тэги:
Беларусь

Там, дзе мінулае жыве ў сучаснасці. Фотапраект аб палешуках

17
(абноўлена 09:58 01.07.2020)
  • Пагашчанкі - удзельніцы святкавання Шчадрэца
Палессе захоўвае ўнікальныя традыцыі, звычаі і вераванні. Чорна-белыя фатаграфіі вёскі Пагост і яе жыхароў нібы пераносяць нас у часе.

"Час падобны да дзіцяці, якое вядуць за руку: глядзіць назад ..." - словы Хуліа Картасара як нельга лепш падыходзяць для таго, каб апісаць атмасферу беларускага Палесся.

Вясна на Палессі
© Sputnik Виктор Веткин

Вёска Пагост Жыткавіцкага раёна, якая адзначае ў 2020 годзе 500 гадоў з дня першага згадвання, - унікальны астравок старажытных вераванняў і светапоглядаў. Тут да гэтага часу можна ўбачыць унікальны "Юраўскі карагод", святкаванне Калядак і Шчадрэц, а пагашчане, як і сотні гадоў таму, усё гэтак жа вераць у русалак і лесавікоў, добрых і злых чараўнікоў.

З-за геаграфічнай закрытасці і цяжкадаступнасці тэрыторыі, нягледзячы на ўсе пераўтварэнні і трансфармацыі ў грамадстве і свеце, у многіх палешукоў і дагэтуль атрымліваецца захоўваць сваю самабытнасць.

Глядзіце таксама:

17
  • Пагашчанкі - удзельніцы святкавання Шчадрэца
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Пагашчанкі - удзельніцы святкавання Шчадрэца.

  • Хлопчык са званочкам падчас святкавання Калядак
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Хлопчык са званочкам ходзіць разам з калядоўшчыкамі падчас святкавання Калядак.

  • Драўляны крыж у вёсцы Пагост
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Драўляны крыж у вёсцы. Паводле мясцовай традыцыі яго ўпрыгожваюць ручнікамі. Здалёк сілуэт крыжа нагадвае сілуэт пажылой жанчыны ў белым, "бабкі".

  • Вёска Пагост упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Вёска Пагост упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя - у летапісе Тураўскага краю як паселішча ў Мазырскім павеце Вялікага княства Літоўскага.

  • Паляшучка Галя Кузьміч разам з бабуляй Марыяй Міхайлаўнай на ганку дома
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Паляшучка Галя Кузьміч разам з бабуляй Марыяй Міхайлаўнай на ганку дома.

  • Жыхар вёскі Пагост
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Жыхар вёскі Пагост.

  • Дзяўчынкі гуляюць на беразе ракі Ствіга
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Дзяўчынкі гуляюць на беразе ракі Ствіга. Юлі Кубацэвіч 13 гадоў, Галі Кузьміч - 9 гадоў.

  • 90-гадовая жыхарка Пагоста
    © Sputnik Сергей Лескеть

    90-гадовая бабуля выйшла на вуліцу, каб убачыць калядоўшчыкаў.

  • Старажытная традыцыя Палесся трымаць дзікіх пчол у бортных калодах
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Мядовая калода на мясцовых могілках. На Палессі захавалася старажытная традыцыя трымаць дзікіх пчол у бортных калодах, якія падвешваюць на высокія дрэвы.

Тэги:
Палессе
Камар

Беларускія народныя рэцэпты: як абараніць сябе ад укусаў камароў

43
(абноўлена 10:36 24.06.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, навошта, згодна з народнымі паданнямі, камары кусаюць людзей і як ратавацца ад крывасмокаў.

Прыгожы летні вечар каля вогнішча разам з сям’ёй і сябрамі не можа сапсаваць нічога. Нічога, акрамя камароў ці астатняй жамяры.

У беларускім фальклоры немала цікавых легенд, паданняў, прыкмет, звязаных з жамярой, а ў народнай медыцыне шмат спосбаў лячэння іх укусаў.

Народнае паданне распавядае, што жамяра з’явілася ў выніку спаборніцтва паміж Богам і чортам, які пільна назіраў за богавымі дзеяннямі. Так, ствараючы птушак, Бог узяў жменю пяску, кінуў яго на вецер і сказаў: "Ляцеце, усялякія птушкі", і птушкі паляцелі і пачалі спяваць, і весела цыркаць. Чорт вырашыў, што ён таксама так можа і гэтым зраўняецца з Богам. Узяў жменю пяску, шыбануў яго ўгору і кажа: "Ляціце", а хто – забыў сказаць...

"А тут як сыпануць мошкі, камары, авады да ўсялякі гнюс, як нападуць на чорта ды давай яго рэзаць, дык ён круціўся-круціўся, бегаў-бегаў, а яны следам за ім роем. Бачыць ён, што няма чым іх суняць, разагнаўся, да боўць у ваду. Камары да мошкі туды да давай пільнаваць, покуль ён вылезе з вады. От затым і да гэтага часу камары, мошкі да ўсялякі гнюс заўсёды снуе да ўецца над вадою".

У народзе прыкмецілі, што ўлетку камары з’яўляюцца і знікаюць у пэўны час, які адпавядае ў народным календары тэрміну ад Пятра - 29 чэрвеня - да Спасу - 19 жніўня.

Вось які аповед аб гэтым  быў запісаны этнографам Чаславам Пяткевічам у Рэчыцкім Палессі: "Камары, ведамо, найгорш надаядаюць пеючы: дзядзечка, дай, дай. Ось як толькі прыйшоў святы Пятро, дак яны зараз к яму прыляцелі да й кажуць: - Святы Пятро, заплаці нам за песню!

- Ета не маё дзела, - кажа святы Пятро, - ідзіце к святому Іллі. Як жа даждаліся святога Іллі, дак прыляцелі дай сваё правяць:- Святы Ілля, заплаці нам за песню! - Ета не маё дзела, - кажа святы Ілля , - ідзіце к святомуСпасу. - Эге! - кажуць. - Покуль прыйдзе Спас, то не будзе і нас".

Навошта кусаюцца камары: народная версія

Існавала перакананне, што камару не патрэбна чалавечая кроў і ён пад прымусам здабывае яе дзеля асобай змяі, якая ўвасабляла сабой галоўнага ворага чалавечага роду. Гэта змяя быццам бы не магла сама здабыць той крыві і таму за яе тое павінны быў рабіць камар. Напіўшыся крыві ён прысядаў на імгненне, развітваўся са светам, а пасля ляцеў проста ў пашчу змяі, дзе знікаў назаўсёды.

Лічылася, што не ўсе камары кусаюць людзей, а толькі тыя, якім надакучыла жыццё, бо калі камар наесца людской крыві, то хутка здыхае.

Але ёсць і інакшыя камары, якія чалавеку не робяць шкоды. Часам увесну можна назіраць, як яны таўкуцца на значнай вышыні і ў народзе кажуць, што “камары мак таўкуць". Калі такое заўважалі, то казалі, што назаўтра будзе цёпла, а гаспадыні верылі – калі з-пад камарынай хмаркі ўзяць жменю зямлі і рассыпаць яе па градах, то гародніна будзе высока паднімацца. Карысна таксама класці такую зямлю ў гняздо квактухі, каб былі надзейныя вывадкі. Яшчэ верылі, што такія бязкрыўдныя камары нібыта душы памерлых, якія выпушчаны на прагулку і перасушку.

У барадзьбе з камарамі і мухамі чалавеку ўдзень дапамагаюць стракозы, якіх у народзе называюць "бабкамі" і за тое іх шануюць. Гаспадыні заўважалі, што вялізарная колькасць гэтых насякомых прадракае ўраджай агуркоў і іншай агародніны.

Уначы над камарамі валадараць кажаны. Лічыцца, што калісці мышы згрызлі праскурку і за тое Бог ператварыў іх ні то ў птушку, ні то ў звера. Ён зрабіў так, каб тая мыш удзень нічога не бачыла, а як добра змеркнецца лавіла камароў і мошак. "Затым то яна ўвесь дзень сядзіць схаваўшыся, а ўночы лятае панадворку, цыркаючы паціхоньку, як мыш, кеб камарнеча не баялася птушкі, бо яна быццам то мыш", - тлумачыцца ў кнізе Часлава Пяткевіча "Рэчыцкае Палессе".

Там, дзе ёсць лясы, камары з’яўляюцца сапраўдным бедствам не толькі для хатняй жывёлы, але і для дзікіх звяроў. У народзе прыкмецілі, што асабліва ад камароў пакутуюць зайцы, якія ратуючыся выскокваюць з лесу ў поле і качаюцца па траве. Паляўнічыя, карыстаючыся няўвагаю звера, забіваюць яго. Такі спосаб палявання меў спецыяльную назву: "Убіць зайца з-пад камароў".

Народныя сродкі ад камароў

Вядома ж пакутавалі ад камароў і людзі. На пачатку ХХ стагоддзя амаль адзіным паспяховым сродкам барацьбы з гэтым насякомым у памяшканнях лічыўся дым з добра высушанай дубовай губы – скрыпель - якая тлела ў вясковай хаце часам проста на глінянай падлозе або ў глінянай плошцы. Пры адсутнасці губы ўжывалі сасновыя шышкі, якія лічылі менш эфектыўнымі. Падчас абкурвання хаты частка камароў, адурманеная дымам падала на зямлю, а рэшта вылятала праз дзверы і адчыненыя вокны. Камароў, якія пры абкурванні сядзелі на столі і сценах, час ад часу зганялі палатнянай анучай ці мятлой. У гэтай супрацькамарынай аперацыі ўдзельнічала ўся сям’я. Каля хлявоў пры даенні кароў у перыяд найболшага размнажэння "камарнечы" распальвалі вогнішчы з вільготнага леташняга лісця, а паляўнічыя, што палявалі вечарамі на качараў у пералёце, ратаваліся дымам з люлек.

Акрамя абкурвання дымам, каб адагнаць мух, камароў, аваднёў, лясных кляшчоў і іншай жамяры ў некаторых мясцовасцях карысталіся тлушчам рыбы, якім перш, чым ісці ў лес ці на балота, абмазвалі ўсе адкрытыя часткі цела. Пазней, з гэтай жа мэтай у сярэдзіне ХХ стагоддзя быў вельмі папулярны адэкалон "Гвоздика".

Калі ж здаралася быць абкусаным крывасмокамі і месцы ўкусаў моцна свярбелі і прыпухалі, то знахары раілі змазаць іх уласнай слінай або чыстым шкіпінарам. Таксама націралі сырой бульбай, сокам кветак календулы, сокам лісця пятрушкі, часнаком, прыкладалі ліст трыпутніка. Калі праз дзень сверб не сунімаўся, рабілі накладкі з мокрай харчовай соды. Каб сода не высыхала, яе замацоўвалі вільготнай марляй і мянялі павязку кожныя 3 гадзіны. Але самая галоўная ўмова ў лячэнні – не часаць месцы ўкусаў.

43
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія