Порхаўка цёмна-шэрая

Табакерка на абед, або Як гатаваць порхаўкі

182
(абноўлена 08:41 30.08.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае як нашы продкі вызначалі ядомыя грыбы з дапамогай ката і вучыць смажыць порхаўкі.

У народзе кажуць: "Не кідай у боршч мяса, бо грыб — лепшая закраса". Беларускую кухню цяжка ўявіць сабе без грыбоў. Бадай у кожнай гаспадыні ў любую пару года можна знайсці розныя грыбныя прыпасы. Ні расліна і ні жывёла — яны з даўніх часоў прыцягвалі да сябе ўвагу чалавека.

Грибы белые и подосиновики
© Sputnik Людмила Янковская
Грыбы белыя і падасінавікі

Згодна з паданнямі, грыбы з'явіліся, дзякуючы святому Пятру. У даўнія часы ён хадзіў па зямлі разам з Хрыстосам. Пятро насіў у торбачцы пасілак і аднойчы, моцна прагаладаўшыся, укінуў у рот кавалачак хлеба. Але праглынуць яго не паспеў, паколькі Хрыстос  звярнуўся да яго з пытаннем, што яшчэ добрае для людзей можна зрабіць. Збянтэжаны Пятро выплюнуў на зямлю той хлеб і з яго пачалі расці грыбы.

Недаацэненая порхаўка

У розныя часы ў розных мясцінах ядомымі лічыліся розныя грыбы. Напрыкад, апенькі, вядомыя з XVII стагоддзя, елі і назапашвалі далёка не паўсюдна.

Беларусы ў далёкім мінулым таксама ўжывалі ў ежу невялікую колькасць грыбоў: глызнікі або баравікі, абабкі, асавікі або чырвонагаловікі, маслякі, казлякі, а таксама апенькі, радоўкі, зялёнкі і сыравежкавыя грыбы.

Каб пакаштаваць які-небудзь новы грыб, нашы продкі на Віцебшчыне на дапамогу клікалі ката. Вусаты дэгустатар еў грыбок абавязкова з салам: калі яму не стала дрэнна і кот прасіў такога пачастунку яшчэ раз, грыбы лічылі прыдатнымі і для сябе.

Порхаўка перлавая
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Порхаўка перлавая

Порхаўкі раней таксама знаходзіліся ў спісе неядомых грыбоў. Дзеці выкарыстоўвалі іх для забавы: калі наступіць на шэра-карычневы шарык, з яго пойдзе руды дымок.

Лічылася, што ад порхаўкі няма ніякай карысці, таму нават пра некаторых людзей казалі "карысці як з порхаўкі".

Тым не менш, порхаўка — адзін з самых старажытных грыбоў. Іх бліжэйшыя сваякі ўжо былі на нашай планеце 130 мільёнаў гадоў таму ў мезазойскую эру і захаваліся дагэтуль у Казахстане і Сярэднеазіяцкіх краінах.

У розных рэгіёнах Беларусі порхаўка мае шмат назваў — пампуха, вароні сыр, пухоўка, шыптуха. Безліч назваў мае маленькі грыб, у кожным рэгіёне ў яго па некалькі цікавых мянушак.

Да порхавак у Беларусі адносяцца тры сямействы:  порхаўкі — 6 відаў, галавачы — 6 відаў, порхаўка гіганцкая — 1від, вага якой можа дасягаць 9 кілаграм, а ў дыяметры могуць дасягаць амаль метар. Усе гэтыя грыбы ядомыя ў маладым узросце, пакуль мякаць белая. Атрутных сярод гэтых грыбоў няма, а сустрэць іх можна не толькі ў лесе, але нават у полі і ва ўласным садзе.

Загойвае раны, здымае боль

З даўніх часоў порхаўкі выкарыстоўвалі як лекавы сродак. Свежую мякаць прыкладвалі да раны, каб зменьшыць боль. У шэрагу краін дагэтуль існуе трывалае народнае перакананне ў прафілактычных і супрацьпухлінных якасцях порхавак. У Вялікабрытаніі імі лечаць воспу, крапіўніцу і ларынгіт.

Навуковая медыцына з галавача гіганцкага атрымала рэчыва мукапратэін, якое дапамагае лячыць адну з форм саркомы, а таксама антыбіётык кальвіцын, які прыпыняе развіццё лейкіміі.

Карысныя порхаўкі і пры ўжыванні ў ежу. Да прыкладу знакамітыя баравікі ўтрымваюць у сабе 5,39% бялкоў, а порхаўкі — 7,23%. Акрамя беларускай кухні стравы з порхавак вядомы італьянскай, французскай, бельгійскай і швейцарскай кухням.

Порхаўкі смажаныя ў цыбульнай поліўцы

Перш чым гатаваць порхаўкі, неабходна зняць з іх абалонку. Грыб трэба памяць у руках як варанае яйка, абалонка патрэскаецца і лёгка знімецца. У некаторых грыбаў абалонка здымаецца лёгка і так, а шыпаваную порхаўку ўвогуле не чысцяць.

Інгрыдыенты:

  • 1 кг порхавак
  • 2 цыбуліны
  • 2 ст лыжкі сметанковага масла
  • 1 шклянка смятаны
  • Соль да смаку

Як гатаваць:

Зняць з порхавак верхнюю абалонку, памыць, падсушыць, парэзаць на лустачкі або кубікі і смажыць у гарачым масле 15 хвілін, часта памешваючы. Пасля гэтага паставіць даходзіць да гатовасці ў негарачую духоўку.

Смажаныя порхаўкі
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Смажаныя порхаўкі

Тым часам на скавародцы разагрэць масла, пакласці ў яго дробна пакрышаную цыбулю, пасаліць і смажыць да мяккасці. Затым уліць смятану і пратушыць. Атрыманым соусам поліўкай трэба заліць грыбы. Пры жаданні добра дадаць крыху чорнага перцу.

Страву можна есці як гарачай, так і халоднай.

Смача есці! Але памятайце, што грыбы не ядуць людзі з хворым страўнікам, таму "чаго не ясі, таго ў губу не нясі"!

182
Тэги:
Народныя традыцыі, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (64)
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Хлебніца і драмуха: з чаго гатавалі гарбату нашы продкі
Маліны для малімоніка: гатуем смачныя і карысныя стравы з салодкай ягады
Віно і смажаныя кураняты: што яшчэ гатавалі нашы продкі з агрэсту
Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ
Лідскі замак

Беларусь містычная: самыя знакамітыя замкі з прывідамі

591
(абноўлена 12:19 25.09.2020)
Самыя папулярныя беларускія замкі і прывіды, якія іх ахоўваюць - у аглядзе Sputnik.

Беларускія замкі — сапраўдны скарб для тых, хто хоча паказытаць нервы. У кожным жыве свой прывід, які абараняе пэўную легенду і нават скарб.  Тым, хто ўсё жыццё марыў папаляваць на прывідаў, ёсць дзе разгуляцца.

Нясвіжскі замак

Самы рамантычны і самы знакаміты прывід Беларусі — Чорная Панна Нясвіжа. Так называюць пакутлівую душу недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта — Барбары Радзівіл.   

Гісторыя адносінаў паміж свякроўкай і нявесткай старая як свет. Маці Жыгімонта Бона Сфорца люта ненавідзела "выскачак" Радзівілаў. І нават калі сын таемна ажаніўся з Барбарай, не прыняла яго выбар і загадала сваім памочнікам атруціць прыгажуню. Маладая каралева выпіла зелле, якое аптэкар Монці выдаў за лекі ад бясплоддзя. Яе пахавалі ў Віленскім кафедральным касцёле.

Несвижский замок
© Sputnik Ася Поплавская
Нясвіжскі замак

Каралева беларускіх прывідаў неаднойчы натхняла творцаў — Аляксей Дудараў прысвяціў ёй п'есу, па якой паставілі спектакль на сцэне Купалаўскага. Пастаноўка рэжысёра Валерыя Раеўскага ідзе з 2000 года і дагэтуль збірае поўныя залы.

Гальшанскі замак

Супрацьпаставіць жыхарцы Нясвіжскага замка па колеру можна гаспадыню Гальшан — Белую даму ці Белую Панну. Пры жыцці яна была жонкай будаўніка, якую прынеслі ў ахвару. Яе абралі выпадкова — гаспадынька першай з усіх прынесла мужу абед і стала платай будаўнікоў вышэйшым сілам за тое, каб паспяхова працягнуць будаўніцтва.

Разам з белай прыгажуняй па замку калі-некалі шпацыруе Чорны Манах — каханы Ганны-Гардзіславы Гальшанскай, якая апранала для сустрэч з ім манаскае адзенне. Аб іх каханні даведаўся бацька дзяўчыны — жорскі магнат. Ён загадаў замураваць Грэміслава Валюжыніча ў сцяну замка і тым самым зрабіў яго пастаянным жыхаром гэтага месца.

Мірскі замак

Яшчэ адна містычная Белая Пані мае прапіску ў Міры. Так завуць Сонечку — дачку гаспадара замка Мікалая Святаполка-Мірскага. Ён вырашыў на месцы сада выкапаць сажалку і тым самам даў ход пракляццю — тут павінна было загінуць столькі людзей, колькі дрэў было спілена ў садзе. Цяпер Сонечка па начах шпацыруе па замку ў белым адзенні.

Жыве ў Міры і прывід з роду Радзівілаў. Кажуць, што ён абараняе свой скарб, які дагэтуль знаходзіцца тут. Знайсці багацце зможа той, хто набярэцца смеласці і паразмаўляе з прывідам.

Мірскі замак
© Sputnik / Иван Руднев
Мірскі замак

Лідскі замак

Замак пабудаваны знакамітым Гедымінам для абароны ад крыжаносцаў, таму не дзіўна, што менавіта яго абралі для вечнага жыцця некалькі воінаў. Падзеі адбываліся ў снежні 1392 года: крыжаносцы па лёдзе вельмі блізка падыйшлі да сценаў замка. У тыя часы там знаходзіўся Дзмітрый Карыбут, які ўначы разам з войскам накіраваўся ў Наваградак.

У замку засталіся толькі некалькі воінаў. Яны мужна прынялі смерць і абараняюць замак ужо доўгі час.

Крэўскі замак

Амаль кожны беларускі замак ахоўвае памерлая прыгажуня і Крэва — не выключэнне. Лічыцца, што тут жыве дух дзяўчыны, якая дапамагла збегчы адсюль Вітаўту. Яна аддала князю сваё адзенне, за што і паплацілася жыццём. Памочніцу ўцекача скінулі з Крэўскай вежы.

Кревский замок в музее архитектурных миниатюр
© Photo : Сергей Балай, БелаПАН
Крэўскі замак у музее архітэктурных мініяцюр

Непрыемны лёс напаткаў тут яшчэ адну прыгажуню. У яе закахаліся два хлопцы, якія біліся на дуэлі. Але капрызная княжна адмовіла пераможцу і за гэта яе замуравалі прама ў сцяну разам з сабачкай.

Смалянскі замак

Каралева Бона Сфорца валодала Смалянамі ўсяго чатыры гады, пасля чаго перадала мястэчка роду Сангушак, якія пабудавалі тут замак вядомы як Белы Ковель. Але мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што прывід наравістай жанчыны жыве менавіта тут. Лічыць так не замінае нават факт, што памерла Бона Сфорца ў Італіі.  З'яўляецца прывід звычайна позняй восенню, калі над мясцовай рэчкай Дзярноўкай ўздымаецца густы туман.  

Быхаўскі замак

Гэты замак у якасці рэзідэнцыі будаваў Ян Кароль Хадкевіч. У народзе казалі, што падчас будаўніцтва не абыйшлося без чорнай магіі з-за якой тут і з'явіліся прывіды юнака і дзяўчыны.

Справа ў тым, што будаўнікі скардзіліся на працу: інструмент валіцца з рук, а ўсё, што  было пабудавана за дзень, назаўтра развальваецца. Як было прынята ў тыя часы, вырашылі зрабіць ахвару. Платай для нячысцікаў сталі юнак і дзяўчына, якія проста ішлі па дарозе. Дзякуючы іх душам, замак стаў моцным і непрыступным, а выпадковыя мінакі дагэтуль сцерагуць яго сцены.

Любчанскі замак

Любча стала належаць магнату Яну Кішку ў 1547 годзе. Ён зрабіў вельмі многае для развіцця гэтых мясцін — пабудаваў тыпаграфію, малельны дом, школу і сам замак. Менавіта ў часы Кішкі Любча атрымала Магдэбургскае права і герб.

Любчанскі замак
Любчанскі замак

Таму валанцёры, якія займаліся рэстаўрацыяй замка, не здзівілся, калі напаткалі тут прывід — магнат і па сённяшні дзень абараняе свае ўладанні. Кажуць, што прывід пільна сачыў за працай і нават жартаваў над тымі, хто ўзгадваў Кішку нядобрым словам.

591
Тэмы:
Беларусь містычная: легенды, паданні, казкі
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

23
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

23
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская

Пра што дамаўляліся Лукашэнка і губернатар Браншчыны

0
(абноўлена 17:45 30.09.2020)
Губернатар вобласці адзначыў, што пра падзеі ў Беларусі на Браншчыне ведаюць не па чутках, бо рэгіёны знаходзяцца па суседству. У рэспубліцы шмат у каго ёсць знаёмыя і сваякі. Глядзіце на відэа, аб супрацоўніцтве ў якіх сферах дамаўляюцца Беларусь і Браншчына.

Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку будаўніцтва.

Лукашэнка прапанаваў прыгледзецца да беларускага патэнцыялу ў гэтай сферы і вылучыць пляцоўку, якую беларусы забудавалі бы "пад ключ". Лукашэнка адзначыў - у Расіі цяпер дэфіцыт працоўнай сілы ў гэтай галіне.

Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва - калійныя ўгнаенні. У рэгіёне развіваецца сельская гаспадарка, адзначыў мастакам, і угнаенняў з кожным годам трэба ўсё больш.

На тэрыторыі суседняй з расійскім рэгіёнам Гомельскай вобласці як раз будуецца новая шахта. Губернатар прапанаваў стварыць сумесны гандлёвы дом, які б прадаваў ўгнаенні ў расійскія рэгіёны.

"Нашы суседзі - гэта Курск, Арол, Варонеж. Усе мы адчуваем сёння праблему з пастаўкамі мінеральных угнаенняў, калійных угнаенняў", - адзначыў губернатар.

Асноўнай падзеяй у сферы рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі стаў сёмы Форум рэгіёнаў. Па яго выніках было падпісана кантрактаў на суму звыш 700 мільёнаў долараў.

0
Тэги:
Бранская вобласць, Беларусь