На беразе Бярэзіны знайшлі ўнікальны шлем

"Шлем Марзалюка" атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

41
(абноўлена 17:37 28.10.2020)
У красавіку мінулага года ў Бабруйску на беразе Бярэзіны знайшлі шлем X-XI стагоддзяў, які паспелі абвясціць шлемам полацкага князя Ізяслава. Што вядома пра артэфакт, разбіраўся Sputnik.

Нядаўна стала вядома, што ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета было прынята рашэнне аб прысваенні шлему, знойдзенаму ў Бабруйску, статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Адразу пасля таго, як у красавіку ў ходзе работ па паглыбленні дна ракі ў затоцы правага берага Бярэзіны, быў знойдзены сярэднявечны шлем, да вывучэння знаходкі падключыўся дэпутат і па шчаслівым збегу абставінаў археолаг Ігар Марзалюк.

Дзякуючы яго намаганням шлем быў перададзены кваліфікаваным спецыялістам на рэстаўрацыю ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыкі прыйшлі да высновы, што дадзены артэфакт з'яўляецца нічым іншым, як помнікам зброевага мастацтва Х-ХІ стагоддзяў.

Ігар Марзалюк выказаў здагадку, што гэты статусны прадмет належаў Ізяславу, сыну полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра.

Шлем, пячатка і экспедыцыя

"Менавіта такія шлемы называлі залатымі. Такія шлемы належалі, як правіла, менавіта тым, хто кіраваў дружынай, як правіла, першым у бой ішоў князь.

Усё гэта дазваляе казаць, што гэта ўнікальная рэч, якая, безумоўна, належала чалавеку з высокім сацыяльным статусам", - тлумачыў Ігар Марзалюк.

Па версіі беларускіх гісторыкаў, шлем, знойдзены ў Бабруйску, быў зроблены ў Скандынавіі, а затым ужо прывезены ў Беларусь па старажытным гандлёвым шляху "з варагаў у грэкі".

Родапачынальнік дынастыі полацкіх князёў Ізяслаў памёр прыблізна на пачатку XI стагоддзя, але інфармацыі пра месца яго пахавання няма. Адзінай вядомай археалагічнай знаходкай, якая пэўна звязана з яго імем, з'яўляецца пячатка з надпісам князь Ізяслаў і горад Полацак. У 1954 годзе яна была знойдзена на раскопках у Ноўгарадзе. Цікава, што на пячатцы таксама намаляваны трызубец - радавы знак Рурыкавічаў.

Князь Ізяслаў вядомы не толькі як палітык, які здолеў аднавіць разбураны яго бацькам Полацк, але і як дзед Усяслава Чарадзея. Пры кіраванні апошняга ў горадзе быў узведзены Сафійскі сабор як сімвал магутнасці княства.

Погляд з Кіева на бабруйскі шлем

У сваю чаргу кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Кіеўскага нацыянальнага універсітэта Арцём Папакін распавёў, што знаходка сапраўды унікальная для Беларусі, але ні пра якую сенсацыі не можа ісці і гаворкі.

"Вось так ствараюцца міфы. Цудоўнай захаванасці шлем тыпу "Чорная Магіла" (курган пад Чарнігавам, які, на думку даследчыкаў, з'яўляецца помнікам эпохі вікінгаў - Sputnik), знойдзены ў Бярэзіне каля Бабруйска - адзіная знаходка такога тыпу на тэрыторыі Беларусі - "спрытным рухам рукі" ператварылася ў шлем Ізяслава Уладзіміравіча і адначасова ў сімвал беларускай дзяржаўнасці. Разам з тым агучылі няправільную колькасць шлемаў гэтага тыпу (ужо вядома больш за 40 цэлых і фрагментаў), недарэчна параўналі з "шапкай Манамаха" і прыпісалі аўтарства выраба скандынавам", - лічыць украінскі гісторык.

Паводле яго слоў, "ні пра якую прывязку да гістарычных асобаў гаворкі быць не можа. Гэтыя шлемы разам з арабскім срэбрам і іншымі рэчамі ўсходняга паходжання распаўсюджваліся ў Х стагоддзі ў многіх рэгіёнах ваенна-гандлёвай актыўнасці ўсходніх вікінгаў: у Ноўгарадзе, Сярэднім Падняпроўі, Прусіі і Вялікай Польшчы".

Спецыяліст па гісторыі зброі упэўнены, што бабруйскі шлем варта разглядаць у кантэксце такіх знаходак, як Брылеўскі скарб (знойдзены ў Барысаўскім раёне і адносіцца да IX стагоддзя і эпохі вікінгаў - Sputnik), месца яго знаходкі паказвае не на цэнтр княжацкай улады, а на гандлёвы і ваенны шлях па Дняпры да Балтыкі.

Рэха ўнікальнай знаходкі

У маі бягучага года непадалёк ад таго месца, дзе быў знойдзены адзіны ў Беларусі шлем тыпу "Чорная магіла", атрымалася знайсці меч эпохі высокага Сярэднявечча.

Средневековый меч найден в Бобруйске на берегу Березины
© Photo : Николай Силков
Сярэднявечны меч знойдзены ў Бабруйску на беразе Бярэзіны

"Гэты меч датуецца XI-XIII стагоддзямі і адносіцца да поствікінгскай эпохі. На дзяржальні захаваліся сляды серабрэння. Стан для археалагічнага артэфакта ў яго добры", - распавёў гісторык Мікалай Сілкоў.

У цэлым меч захаваўся амаль цалкам і толькі часткова згублена лязо. Гэта дазваляе яго датаваць і аднесці да пэўнага тыпу.

Пры гэтым ён удакладніў, што цяпер меч пры захаванасці каля 80% адсоткаў важыць прыблізна 1,2 кілаграма і мае даўжыню ў 70 сантыметраў. На жаль, нельга вызначыць дакладна, дзе быў выраблены меч.

"Меч трэба чысціць і рэстаўраваць, тады можна будзе вызначыць ўсё больш дакладна. Пакуль можна казаць толькі пра тое, што ён належаў або князю ці дружынніку. Простыя воіны ў гэты час былі ўзброены дзідай і сякерай", - падкрэсліў гісторык.

Знойдзеныя ў Бабруйску шлем і меч, могуць быць паміж сабой звязаныя, таму што маглі існаваць у адзін час. Абедзве знаходкі вельмі статутныя, але сур'ёзных доказаў гэтаму пакуль няма.

41
Тэги:
Бабруйск
Танзілія з аўтографам

Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам

30
(абноўлена 16:08 08.06.2021)
Сын Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да гэтага ўстанова наогул не мела ні воднай кнігі "Танзілія".

Сёлета адзначаецца 135-годдзе вядомага літаратара, чые творы ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца на працягу ўжо больш як ста гадоў. Аднак далёка не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Зядулі зберагліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны.

Адным з такіх выключэнняў была яго кніга "Танзілія", выпушчаная літаратурным аб’яднаннем "Узвышша" у 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яфім Самуілавіч Плаўнік разам са сваёй жонкай перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дарчым надпісам.

"Творчае знаёмства нашай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэтым, юбілейным,  годзе", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша. У студзені адбыўся навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", а ў красавіку ледзь не кожны тыдзень праходзілі нейкія мерапрыемствы: выставы, круглы стол і іншае.  У многіх з іх Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел. Дарэчы, на восень  запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў, таксама прысвечаны Бядулі.

Празаічны зборнік Змітрака Бядулі "Танзілія" доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка. Узрушаны такой увагай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сын пісьменніка перадаў яго ў дар установе. Вельмі хутка чытачы змогуць замовіць гэты ўнікальны экзэмпляр і пазнаёміцца з ім бліжэй. Даследчыкі літаратуры не выключаюць, што дзякуючы гэтаму выданню, у творчай біяграфіі Бядулі можа з’явіцца новая старонка.

"Беларускі салавей"

Змітрок Бядуля,  сапраўднае імя якога Самуіл Яфімавіч Плаўнік - беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. У пачатку сваёй кар’еры працаваў у "Нашай ніве" з Янкам Купалам.  Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.

Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі гадоў працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», рэдагаваў дзіцячы часопіс «Зоркі». Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўчага этнаграфічнага часопіса "Наш край". Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", затым у "Узвышша".

Найбольш вядомыя яго творы былі выдадзены пасля рэвалюцыі 1917 года, у вершах - "Палескія байкі" і паэма "Ярыла", у прозе - аповесць "Салавей", зборнік апавяданняў "Незвычайныя гісторыі" і раман "Язэп Крушынскі". У 1939 году выйшла аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах".

Чытайце таксама:

30
Тэги:
кніга, Змітрок Бядуля, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Сустрэча на Сёмуху: як прайшоў абрад "Ваджэнне Кусты"

62
(абноўлена 15:17 01.06.2021)
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
Сёмуха — старажытнае свята беларускай культуры, якое сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ушанаванне зеляніны, дрэў, кветак.

Сёмуху яшчэ называлі "Зяленымі святкамі". Сёмуха прыходзіць на час, калі квітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, адбываецца невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.

Гэта свята лічыцца таксама дзявоцкім, таму што менавіта дзяўчына сімвалізуе маладосць і прыгажосць прыроды.

Обряд Вождение Куста
© Sputnik Альфред Микус

30 мая Тройцу ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна на Сёмуху правялі абрад "Ваджэнне Кусты". Свята арганізавалі сіламі аддзела культуры вёскі Гродзі разам з народным калектывам аграгарадка Гальшаны і сямейным калектывам "Граўжанцы".

"Куста" - гэта сімвал ураджаю. 3 цягам часу абрад набыў вясельную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу.

Гурт з "Кустой" абышоў амаль усю вёску са святочнымі песнямі, просячы гаспадароў двароў адарыць яе і завітаць на свята.

Каб абрад быў цалкам завершаны, кожны з прысутных павінен быў сарваць з "Кусты" па некалькі лісткоў на добры ўраджай.

Сівалічнай сёмушнай стравай лічыцца яечня, прыгатаваная па спецыяльным рэцэпце, якой і частавалі ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў свята.

62
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрад "Ваджэнне Кусты" правялi ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна на Тройцу.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчыну, якая выконвае ролю "Кусты", упрыгожылi лiсцем клёну.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёмуха — старажытнае свята беларускай культуры, якое сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ушанаванне зеляніны, дрэў, кветак.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Свята арганізавалі сіламі аддзела культуры вёскі Гродзі разам з народным калектывам аграгарадка Гальшаны і сямейным калектывам "Граўжанцы".

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Гурт з "Кустой" абышоў амаль усю вёску са святочнымі песнямі.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Гаспадароў прасiлi адарыць "Кусту" і завітаць на свята.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    "Куста" - гэта сімвал ураджаю.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Падарункi ад гаспадароў.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёмуху яшчэ называлі "Зяленымі святкамі".

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёмуха прыходзіць на час, калі квітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, адбываецца невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэта свята лічыцца таксама дзявоцкім, таму што менавіта дзяўчына сімвалізуе маладосць і прыгажосць прыроды.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля ваджэння госцi селi за стол.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сівалічнай сёмушнай стравай лічыцца яечня, прыгатаваная па спецыяльным рэцэпце, якой і частавалі ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў свята.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля правядзення абраду пачалася канцэртная праграма і народныя танцы.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Каб абрад быў цалкам завершаны, кожны з прысутных павінен быў сарваць з "Кусты" па некалькі лісткоў на добры ўраджай.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    3 цягам часу абрад набыў вясельную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу.

Тэги:
Ашмяны, абрады Беларусі

У Маскве ўвялі абмежаванні з-за пагаршэння сітуацыі з COVID-19 відэа

0
(абноўлена 14:50 14.06.2021)
Да 20 чэрвеня ў сталіцы Расіі прыпынілі працу заапаркі, фудкорты і дзіцячыя гульнявыя пакоі. Рэстараны, кафэ, бары і клубы не будуць абслугоўваць гасцей у начны час з 23:00 да 06:00. Глядзіце на відэа, як каронавірус адабраў забавы ў масквічоў.

У расійскай сталіцы з 13 па 20 чэрвеня ўведзены дадатковыя абмежаванні ў сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі. Пра гэта мэр Масквы Сяргей Сабянін абвясціў у суботу.

Згодна з пастановай, работа заапаркаў, фудкорты ў гандлёвых цэнтрах, а таксама дзіцячых гульнявых пакояў будзе прыпыненая.

На кадрах закрыты Маскоўскі заапарк, непрацуючыя атракцыёны ў Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя Горкага, а таксама агароджаныя тэрыторыі кафэ і рэстаранаў унутры будынка Цэнтральнага рынку.

Маскоўскія рэстараны, кафэ, бары і клубы спынілі абслугоўванне наведвальнікаў у начны час з 23:00 да 06:00. На кадрах, знятых увечары 13 чэрвеня, натоўпы жыхароў і гасцей сталіцы стаяць каля закрытых устаноў на Патрыяршых сажалках.

Яраслаўль
© Sputnik / Алексей Куденко

На працягу пазначанага перыяду арганізацыям грамадскага харчавання дазваляецца абслугоўваць наведвальнікаў навынас. Названыя абмежаванні распаўсюджваюцца і на іншыя забаўляльныя ўстановы: караоке, боўлінг і дыскатэкі.

Акрамя таго, Сабянін падпісаў указ аб працягу непрацоўных дзён у перыяд з 15 па 19 чэрвеня з захаваннем заработнай платы. Таксама працадаўцам рэкамендавана перавесці не менш за траціну супрацоўнікаў на аддалены рэжым працы.

Паводле дадзеных аператыўнага штаба, на 13 чэрвеня ў Маскве за суткі выявілі 7 704 новыя выпадкі заражэння COVID-19, што з'яўляецца максімумам з 14 студзеня бягучага года.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
Рэстараны, заапарк, Расія, сталіца, відэа, COVID-19, абмежаванне, Масква
Тэмы:
Каронавірус COVID-19