Старыя ідуць на могілкі ў адселенай вёсцы Дронькі Хойнікскага раёна

На парозе Дзяды: прыкметы і традыцыі старадаўняга свята

1789
(абноўлена 10:25 02.11.2020)
Сёння беларускія каталікі адзначаюць восеньскія Дзяды - дзень памяці памерлых продкаў. Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра карані свята і вучыць гатаваць адмысловыя стравы да святочнага стала.

Кажуць, што душы памерлых падымаюцца на неба па "гусінай дарозе". Гусі адлятаюць у цеплыя краіны восенню, і на гэтыя ж дні прыходзяцца Дзяды - старадаўняе беларускае свята.

 

Дзяды — свята беларускага народнага календара, звязанае з ушанаваннем продкаў ("дзядоў") — не толькі памерлых бацькоў, але і ўсіх родзічаў.

Нашы продкі верылі, што памерлы ператвараецца ў духа-продка, якога блізкія яму людзі імкнуліся задобрыць, таму што лічылі яго магутным, здольным уплываць на жывых. Адсюль такое трапяткое стаўленне да памінальных дзён. Дарэчы, у славянскай міфалогіі дзядамі называюць не толькі продкаў, але і іх душы.

На працягу года свята Дзяды адзначаюць некалькі разоў на год: перад масленічным тыднем, на Радаўніцу, перад Троіцай, перад святам Пятра і на восеньскія Дзяды. Апошнія (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры) — самыя галоўныя. Яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні. Звычайна ў народзе казалі не "адзначыць" або "святкаваць Дзяды", а "Дзяды дзедаваць".

Беларускі архіолаг Людзміла Дучыц лічыць, што рытуал Дзяды ў найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў.

На "Дзяды" ў цэнтры абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў.

 

Тоўстая вячэра

Напярэдадні свята гаспадыні звычайна прыбіралі хату і гаспадарчыя пабудовы. Затым, непасрэдна ў святочны дзень, хатнія мыліся ў лазні, пакідаючы крыху вады і венік для "дзядоў". Не шкадуючы прыпасаў, гатавлі смачныя стравы і пітво для ўрачыстай вячэры. Менавіта таму пра багаты, шчодры стол, застаўлены стравамі, заўсёды казалі: "яды, як на Дзяды", "на стале, як на Дзяды", "наесціся, як на Дзяды". Пачастункі рабілі для таго, каб задаволіць душы продкаў, якія нябачна бы прысутнічаюць на агульным застоллі.

Старажытны абрад Цягнуць Каляду на дуба
© Sputnik Альфрэд Мiкус
За святочным сталом збіралася ўся сям"я

Вера ў тое, што продкі прыходзяць у госці да жывых, існуе па сёння. Існуе перакананне, што калі падчас вячэры са стала скідаецца які-небудзь прадмет, сталовыя прыборы і ежа, то іх не падымаюць да раніцы. Асаблівай прыкметай прысутнасці душаў продкаў лічыцца наяўнасць насякомых вакол стала: іх ні ў якім разе нельга зганяць з ежы - гэта дзяды вячэраюць.

Старажытны абрад Цягнуць Каляду на дуба
© Sputnik Альфрэд Мiкус
Стол на Дзяды быў багаты на стравы і прысмакі

Вакол святочнага стала збіралася ўся сям'я. Гаспадар, які кіраваў абрадам, пасля малітвы паіменна звяртаўся да ўсіх памерлых продкаў, запрашаючы іх прыняць удзел у агульнай вячэры: "Святыя Дзяды, просім за пачэсны стол", або "Дзяды-радзіцелі, хадзіце да нас". Пры гэтым на кароткі час адчынялі дзверы і вокны, а ўюшку ў печы ўвогуле не зачынялі ўсю ноч, паколькі лічылася, што менавіта гэтым шляхам душы продкаў да раніцы пакінуць хату.

 

На стол ставілі так званую Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу.

У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў, дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць). Але, нягледзячы на такую колькасць страў, у некаторых вёсках дазвалялася з'есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. У ліку асноўных страў заўсёды былі бліны, клёцкі "з душамі", кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі або рыбай, верашчака з каўбасой і іншыя.

 

Клёцкі "з душамі"

Інгрыдыенты:

  • 1,5 кг бульбы
  • 1 цыбуліна
  • 2 зубкі часнаку
  • 1 яйка
  • 400 г свінога фаршу
  • Соль
  • Перац або каляндра
  • Кмен
  • Лаўровы ліст

Як гатаваць:

У мясны фарш дадаць дробна насечаную цыбулю і часнок, пасаліць, дадаць прыправу, усё добра памяшаць і скатаць шарыкі. Нацерці бульбу як для дранікаў, добра яе адціснуць праз марлю або трохкутны мяшэчак-клінок для вырабу клінковага сыру ў які-небудзь посуд. Праз 15 хвілін крухмал асядзе на дно, і сок можна выліць, або выпіць, бо гэта вельмі карысна для страўніка. Праўда, як бывае з карысным, бульбяны сок не вельмі смачны.

Вес одной клецки – 250 граммов: 200 граммов картофеля и 50 граммов свиного фарша
© Sputnik / Виктор Толочко
Падаваць клёцкі можна як з булёнам, так і са смятанай

Далей, у адціснутую бульбу дадаць яйка, соль, крухмал і ўсё змяшаць. Атрымаецца бульбянае цеста, якое трэба раздзяліць на часткі па колькасці мясных шарыкаў. Пры гэтым трэба памятаць, што клёцкі павінны атрымацца велічынёй з мячык для жангліравання, або як далікатны жаночы кулачок.

Фарш загортваецца ў бульбу, атрыманыя клёцкі асцярожна апускаюцца у падсолены кіпень. Але вада пры гэтым не павінна моцна кіпець! Варыць іх трэба 30-40 хвілін на слабым агні, не закрываючы каструлю накрыўкай. Клецкі можна падаваць на стол з булёнам ці са смятанай.

Каб дзяды жыццю спрыялі

У час урачыстай святочнай вячэры дазвалялася гаварыць толькі пра дзядоў — пра іх жыццё, асобныя жыццёвыя эпізоды і рысы характару, узгадваліся іх словы і настаўленні, мудрыя парады і добрыя ўчынкі.

Старажытны абрад Цягнуць Каляду на дуба
© Sputnik Альфрэд Мiкус
На Дзяды дазвалялася спяваць і танчыць

Святочны вечар быў напоўнены добрым настроем і таямніцай. Дазвалялася спяваць, граць на музычных інструментах, скакаць, пераапранацца ў касцюмы з маскамі. Так паводзілі сябе таму, што продкаў трэба было не толькі добра пачаставаць, але і павесяліць. Лічылася, што тады яны будуць спрыяць у жыццёвых справах сям'і.

Пасля вячэры гаспадар казаў: "Святыя дзяды, вы сюды прыляцелі, пілі, елі, ляціце ж цяпер да сябе!"

У нашай вёсцы, як і ў многіх мясцінах па Беларусі, на стале і зараз пакідаюць рэшткі страў, бо лічыцца, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да раніцы.

1789
Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (101)

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

511
(абноўлена 09:47 23.11.2020)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

511
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
Вёска Навасёлкі

Кухня нашых продкаў: гатуем прысмакі для бабулі з дзядулем

27
(абноўлена 09:14 23.11.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра цудоўнае свята ўшанавання бабуль і дзядуль і вучыць гатаваць для іх святочны стол.

У народным календары апошнім святам гаспадарчага года лічыцца Міхайлаў дзень, які адзначаюць 21 лістапада. Канец восені для вясковага чалавека вызначаўся тым, што асноўныя палявыя работы былі ўжо завершаны і можна было крыху разняволіцца, схадзіць у госці, наведаць сваякоў, зладзіць дзецям вяселле, зрэшты сказаць "дзякуй" старэнькім бацькам. Менавіта іх было прынята ўшаноўваць у Міхайлаў дзень.

У народным усведамленні адзінокая, пакінутая без увагі блізкіх старасць успрымалася як трагедыя. Непавага, выказаная старым бездапаможным бацькам успрымалася, як вялікі грэх і загана. Таму павага і любоў да старэйшых у дзецях выхоўвалася з малку на прыкладзе бацькоў.

Навучанне паводзінам і узаемаадносінам паміж членамі сям’і адбывалася непасрэдна ў паўсядзённым жыцці. У добрай сям’і, дзе быў лад паміж бацькамі, панавалі мір, спакой і згода і паміж дзецьмі. Нездарма ж казалі: "Калі матка ведзьма, дык і дачка зелле знае".

Да старых людзей, уласных бацькоў, дзядуль і бабуль на Беларусі заўсёды ставіліся з павагай і пашанай, прыслухоўваючыся да іх парад, заснаваных на вялікім жыццёвым вопыце.

У народнай памяці засталося паданне, якое з цягам часу ператварылася ў казку пра тое, як у даўнія часы было прынята забіваць старых бацькоў. Маўляў, яны станавіліся лішнім ротам у сям’і. Жорсткі звычай перапыніў сын, які схаваў свайго бацьку насуперак волі суседзяў. У галодны год бацька падказаў сыну, што калісці накрыў страху хаты не абмалочанымі снапамі жыта, і гэта выратавала яго сям’ю ад галоднай смерці. Даведаўшыся пра сынову міласэрнасць і бацькоўскую мудрасць і іншыя людзі перасталі пазбаўляцца старэнькіх бацькоў. Як кажуць: "Людзей слухай, а свой розум май".

Узаемныя абавязкі блізкіх членаў сям’і такія як павага, паслухмянасць, дапамога і клопат аб кожным былі галоўнымі ў маральным кодэксе беларусаў. Асабліва кранальнымі былі зносіны паміж самымі старэйшымі і дзецьмі. Вядома ж, знаходзячыся ўвесь час у хаце, дзядуля з бабуляй часцей песцілі малых, чым бацькі, якія былі больш занятыя штодзённымі клопатамі.

У цяперашні час, калі сем’і часта жывуць асобна, да старэнькіх бацькоў прыязджаюць у госці. Нажаль у ХХ стагоддзі звычай наведваць бацькоў у Міхайлаў дзень з пачастункамі і падарункамі амаль забыўся. І толькі ў 90-я гады мінулага стагоддзя цудоўная традыцыя пачала адраджацца.

Святочны абед за агульным сталом і цёплая гутарка - цудоўны падарунак нашым любімым дзядулям і бабулям.

Булён грыбны з грэнкамі

Інгрыдыенты:

  • 30 г сушаных грыбоў
  • 1 морквіна
  • 2 цыбуліны
  • 300 г белага хлеба
  • 1 яйка
  • 1 ст лыжка сметанковага масла
  • 1 ст лыжка смятаны
  • Перац
  • Соль
  • Лаўровы ліст
  • Зеляніна пятрушкі

Як гатаваць:

Загадзя замочаныя грыбы адварыць, булён працадзіць. У грыбны адвар пакласці моркву і цыбуліну, перац, соль, лаўровы ліст, варыць да мяккасці агародніны, зноў працадзіць, закіпяціць.

Сушеные грибы
© Sputnik Людмила Янковская
Грыбы - асаблівы інгрыдыент

З белага хлеба зрэзаць скарынку, нарэзаць кубікамі. Вараныя грбы пасячы або прапусціць праз мясарубку, змяшаць з абсмажанай на масле цыбуляй, смятанай, сырым жаўтком, пасаліць і перамяшаць. Атрыманай масай намазаць грэнкі, зверху пакрыць узбітым бялком, выкласці на бляху і запячы ў духоўцы да ўтварэння румянай скарынкі.

Булён пасыпаць зеленню пятрушкі, асобна падаць грэнкі.

Качка з бульбай і чарнаслівам

Інгрыдыенты:

  • 1 невялікая качка
  • 800 г бульбы
  • 150 г чарнасліва
  • 4 ст лыжкі малака
  • 2 ст лыжкі вяршковага масла
  • Перац
  • Соль

Як гатаваць:

Падрыхтаваную тушку качкі нацерці з сярэдзіны сумессю солі з перцам і нафаршыраваць бульбяной начынкай.

Готовим фаршированную черносливом утку
© Sputnik / Людмила Янковская
Каб прыгатаваць фаршыраваную качку, спатрэбіцца няшмат інгрыдыентаў

Каб яе прыгатаваць, сырую бульбу трэба нацерці як для дранікаў на дробнай тарцы, дадаць кіпячонае малако, масла, папярэдне адвараны ў невялікай колькасці вады і дробна нарэзаны чарнасліў без костачак і перамяшаць.

Зашыць адтуліну ніткамі. Пакласці качку на нацёртую маслам бляху і запякаць у духоўцы пры 180 градусах каля 2-х гадзін, час ад часу паліваючы вытапіўшымся з яе сокам і тлушчам. З гатовай качкі выдаліць ніткі і падаць да стала гарачай.

Крохкае цукровае печыва да гарбаты

Інгрыдыенты:

  • 300 г масла
  • 200 г дробнага цукру
  • 400 г мукі
  • 2 яйкі
  • 2 ст лыжкі буйнога цукру

Як гатаваць:

200 г дробнага цукру і 300г свежага масла расцерці да белага колеру, каб маса стала падобная да смятаны, усыпаць муку, убіць яйкі, добра вымешаць на стальніцы, раскачаць і выціскаць бляшанай формачкай фігуркі, абсыпаць буйным цукрам і паставіць у цёплую печ або духоўку.

Сахар-песок и рафинад
© CC0 / Pexels
Цукровая пудра для гэтай стравы не падыйдзе, патрэбен толькі цукар

Выпякаць да ўтварэння залацістага колеру.

Збіцень

Інгрыдыенты:

  • 150 г мёду
  • 1,5–2 л вады
  • 4 ст лыжкі цукру
  • 2 бутоны гваздзікі
  • 1 ч лыжка карыцы
  • 5-6 гарошын чорнага перцу
  • 0,25ч лыжкі парашку імбіру
  • 2 ч лыжкі мяты
  • 2-3 ч лыжкі зверабою

Як гатаваць:

Мёд развесці шклянкай вады, гэтак жа развесці цукар і пракіпяціць яго. Зліць абедзве часткі, праварыць на малым агні, каб выпарылася больш вадкасці.

Банки с медом, архивное фото
© CC0 / Pixabay / Hans
Для гэтай стравы падыйдзе любы мёд

У ваду, якая засталася, пакласці прыправы, варыць іх 15-20 хвілін, зняць з агню і даць настаяцца на працягу 10 хвлін, працадзіць, уліць мядова-цукровую сумесь.

Падаваць збіцень гарачым.

27
Тэги:
Ларыса Мятлеўская
Урач хуткай дапамогі

Мінздароўя: На выплату "кавідных" надбавак сышло больш за 844 мільёны рублёў

0
(абноўлена 17:39 24.11.2020)
У кастрычніку грашовае заахвочванне атрымалі звыш за 71 тысячу работнікаў медыцыны - і гэта не толькі ўрачы і медсёстры.

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. За час пандэміі на выплату "кавідных" надбавак было выдзелена 844,8 мільёна рублёў, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У прыватнасці, з кансалідаванага бюджэту накіравана 422,4 млн рублёў, мясцовых бюджэтаў - 405,7 млн ​​рублёў, рэспубліканскага бюджэту - 16,7 млн ​​рублёў.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у кастрычніку выплаты атрымалі больш за 71 тысячу работнікаў аховы здароўя. Паведамляецца, што сярод іх былі ўрачы, медсёстры, санітаркі, медыцынскія дэзінфектары, вадзіцелі, ліфцёры і іншыя супрацоўнікі.

Сярэдні памер фактычна выплачанай надбаўкі склаў: урачам - 700 - 1800 рублёў, сярэдняму медперсаналу - 400 - 1000 рублёў, іншым работнікам - 300 - 500 рублёў.

Нагадаем, устанаўленне штомесячнай надбаўкі за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, прадугледжана Указам прэзідэнта Беларусі №131 ад 16 красавіка 2020 года. Выплаты атрымліваюць урачы-спецыялісты, медыцынскія работнікі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, іншы персанал аховы здароўя. Пералiк пасад вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 8 чэрвеня 2009 года №61. У яго ўключаны ўсе - ад прадстаўнікоў адміністрацыі клінік да малодшага медперсаналу, а таксама медыцынскія дэзінфектара, медрэгістратар, біёлагі, хімікі і кіроўцы. Памер даплат складае ад 300 да 4000 рублёў.

0
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19