Фестываль гістарычнай рэканструкцыі Бітва чатырох эпох

Провады ў армію: што елі, чаго жадалі і якія абрады ладзілі беларусы

240
(абноўлена 15:40 06.11.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра старажытную традыцыю, якая не саступала сваёй ўрачыстасцю вяселлям – праводны вечар.

У апошнія дні восені з даўніх часоў на Беларусі было прынята адпраўляць навабранцаў на службу ў войска. З гэтай нагоды з цягам часу ў народзе быў выпрацаваны адмысловы абрад, які па ўрачыстаці амаль не саступаў вяселлю.

Нягледзячы на ўсе вясковыя справы, звязаныя з нарыхтоўкай ураджаю, самым вялікім клопатам для гаспадароў, калі ў сям’і быў хлопец прызыўнога ўзросту, лічылася арганізацыя праводнага вечара.

Вось, як пра гэтыя часы пісаў беларускі этнограф і фалькларыст Аляксандр Сержпутоўскі ў сваёй кнізе "Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў": "Хлопцы ходзяць п’яныя, гуляюць перад канцом, паюць песні да прашчаваюцца з дзеўкамі. Ніколі так хлопцы не любілі моцно, як цяпер, ніколі не рваласо так сэрцэ, як цяпер на прашчанні. Дзеўкі ходзяць да знахарак варажыць, ці застанецца любы, ці не. А жытка пачынаецца цёмная бы асенняя ночка".

Пілі, біліся і хадзілі ў госці

Працягласць і ўмовы службы ў войску ў розныя гістарычныя перыяды на Беларусі былі розныя. З канца ХІХ стагоддзя  тэрмін службы ў царскім войску значна скараціўся ад 25 да 6 год. Замест рэкруцкай была ўведзена ўсеагульная вайсковая павіннасць, якая ў 1874 годзе распаўсюдзілася і на Беларусь. Такі парадак набору захоўваўся практычна да Кастрычніцкай рэвалюцыі.

"Аб наборы ў 1907 гаду. У прошлым  гаду правіцельство, спадзеючыся, што Дума наробіць клопату, прызвало ў два разы новабранцоў, як заўсягды. Так што назапасіла салдата на колькі гадоў напярод. Цяперака паменшыла яно гэтую лічбу да 6 тысячаў проці прошлае. Усяго ў набор 1907 году пойдзе 463 тысячы", - піша газета "Наша Ніва" ў 16 нумары за 1907 год.

І ўсё ж да мужчын, якія выканалі свой службовы абавязак перад грамадствам, у народзе ставіліся з вялікай пашанай, да іх прыслухоўваліся, з імі раіліся. Іх лічылі дысцыплінаванымі, адважнымі і здольнымі хутка прымаць важныя рашэнні, яны часта добра валодалі граматай. Служылых прасілі ўзначаліць добраахвотныя пажарныя дружыны, быць дэлегатамі па розных пытаннях ад вясковай грамады. Таму паступова беларускія сяляне пачалі ставіцца да службы як да неабходнасці і непазбежнай з’явы на жыццёвым шляху кожнага здаровага хлопца, што дасягнуў пэўнага ўзросту.

Увосень будучыя салдаты пасля заканчэння асноўных сельскагаспадарчых работ цалкам вызваляліся ад усялякай працы. Яны складалі часовы нефармальны гурт, у якім былі свае нормы паводзін. Калі ў штодзённым жыцці бойкі і п’янства строга асуджаліся, то навабранцам гэта дазвалялася, было нормай. Яны, прыбраўшыся ў лепшае адзенне. Хадзілі цэлымі днямі ў госці адзін да аднаго, да сваякоў, суседзяў і ўвогуле маглі зайсці ў любую хату. Адмовіць у пачастунку навабранцам было нельга.  Часам увечары паміж хлопцамі адбываліся бойкі і сваркі, але сельская грамада ўсё ім даравала. У народнай свядомасці яны былі ўжо як бы выведзены за межы разумнага ладу вясковага жыцця. Дарэчы пасля провадаў, выйшаўшы на вуліцу хлопцы з паклонамі прасілі прабачэння ва ўсіх, за магчымыя былыя крыўды.

Білі талеркі "на шчасце" і збіралі грошы "на тытунь"

Сама вечарына адбывалася так. Атрымаўшы павестку навабранец разам з родзічамі ехаў у царкву, дзе за яго здароўё служылі абедню. Пасля запрашалі сваякоў і аднавяскоўцаў на "вечар", акрэсліваючы дзень і гадзіну. У сам вечар каля хаты навабранца збіралася моладзь, а дзяўчаты прытанцоўваючы спявалі адпаведныя частушкі. Сталыя людзі праходзілі ў хату, рассаджваліся па лавах, гаманілі пакуль бацькі не запрашалі ўсіх за стол.

Самыя ганаровыя месцы займаў навабранец і яго хросныя бацькі. Застолле, а іх было два, не адрознівалася ад звычайнай бяседы. Падчас яе гучалі сумныя песні, былыя рэкруты апавядалі рэкруцкія гісторыі, гучалі настаўленні бацькоў, анавяскоўцаў: "Каб табе служыць добра павязло", "Каб мы ў гэтай хаце тваё вяселле згулялі", "Каб бацькоў успамінаў і пісьма дамоў пісаў", "Служы, сынок, добра і сумленна, каб мы маглі ганарыцца табой" і іншыя. Перад навабранцам стаяла талерка, засланая хусцінкай  і кожны павіны быў пакласці туды грошы на "тытунь", "папяросы", "паперу і аловак".

Служба ў войску лічылася вялікім выпрабаваннем не толькі для маладога чалавека, але і ўсёй сям’і, якая ўспрымала "набор" з пэўнай доляй трагізму. Ад наяўнасці лішніх рабочых рук часам залежыў лёс вясковай сям’і. Можа менавіта таму "праводны вечар" быў так насычаны прымхамі і забабонамі, скіраванымі на забеспячэнне бяспекі члену сям’і, які мусіць пакінуць яе на доўгі час.

Каб сын вярнуўсяўся са службы здаровы маці выпякала адмысловы хлеб.

Жители деревни Погост Гомельской области готовятся к народному празднику Юрье
© Sputnik / Егор Еремов
Каб праводзіць сына ў армію, маці пекла адмысловы хлеб

Устаўшы з-за стала хлопец разбіваў талерку на шчасце і пераапранаўся ў іншую кашулю, а ў старую маці загортвала адзін з двух боханаў свежавыпечанага хлеба і хавала яе ў куфар. Там кашуля захоўвалася да вяртання з войска, а бохан павінен быў быць быць абавязкова цэлым, каб і сын вярнуўся дадому "цэлым". Другі бохан хлопцу давалі ў дарогу.

"Каб у добры час пайшоў і ў мірны час вярнуўся"

Каб служба была лёгкай, перад выхадам з хаты блізкія выконвалі цэлы шэраг дзеянняў, якія мелі магічны характар. Так бацькі бласлаўлялі сына малітвай, абразамі з покуці і круглым боханам хлеба, ад якога ён павінны быў тры разы адкусіць.

Выйшаўшы з хаты навабранец паварочваўся тварам у хату і прасіў ва ўсіх прабачэння, а маці ў гэты час пераварочвала вілкі, качаргу каля печы знізу ўверх, што ў народзе лічылася спосабам забеспячэння бесперашкоднага шляху. У двары магічныя дзеі працягваліся. Так сястра або блізкая сваячка павінна была адарваць гузік з кашулі навабранца, а ён у сваю чаргу павінны быў пакінуць след на пяску, які папярэдне перад ганкам насыпалі хлопцы. Сястра зграбала пясок з адбіткам следа ў кучку і завязвала ў хустачку разам з адарваным гузікам, кавалачкам з бохана хлеба ад якога адкусваў навабранец. Маці брала гэту катомачку і хавала яе за абразы ў хаце, дзе яна павінна была захоўвацца да вяртання сына з войска.  Каб дапамагчы сыну ў дарозе, маці клала яму ў кішэню пералёт-траву, якая з’яўлялася абярэгам для падарожнікаў. Сваякі і моладзь праводзілі навабранца за вёску пад музыку, спевы і скокі.

Старажытны абрад Цягнуць Каляду на дуба
© Sputnik Альфрэд Мiкус
Праважалі хлопцаў са спевамі ды скокамі

Адметнай асаблівасцю развітальнага вечара былі танцы, калі хлопец, якога праводзілі на службу танцаваў па чарзе з усімі дзяўчатамі, што былі на вечары. Пасля танца ён развітваўся з дзяўчынай, цалаваў і больш ужо не запрашаў яе. Некаторыя дзяўчаты пасля гэтага дарылі яму насовачку або пояс. Са сваёй нявестай хлопец танцаваў першы і апошні танец.

Існавала традыцыя па якой дзяўчына вышывала на памяць свайму любаму маленькую хусцінку. У мінулым стагоддзі на Палессі яшчэ існаваў абрад чапляння хустачак да культавага дрэва на раздарожжы. Дзяўчына вышывала дзве хустачкі для сябе і для каханага. Яны ішлі на ўскрай вёскі да разлапістага дуба і прывязвалі іх да галінак.  Калі пасля дэмабілізацыі хлопец вяртаўся да хаты пара мусіла зняць свае хустачкі. Па колькасці пар хустачак на дрэве меркавалі колькі хлопцаў не вярнулася ў родную вёску асабліва ў часы ліхалецця.

Народны абрад пад назвай "провады" або "вечар" на вёсцы існуе і цяпер. Натуральна, што з цягам часу ён страціў большую частку элементаў старажытнай абярэгавай магіі, але многае ў абрадзе засталося некранутым часам.  І цяпер многія сем’і, якія маюць прызыўніка традыцыйна збіраюць на ўрачыстасць сваякоў, моладзь і суседзяў і ладзяць пышнае застолле.

240
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, Традыцыі і абрады, Беларусь, армія
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (110)
Танзілія з аўтографам

Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам

27
(абноўлена 16:08 08.06.2021)
Сын Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да гэтага ўстанова наогул не мела ні воднай кнігі "Танзілія".

Сёлета адзначаецца 135-годдзе вядомага літаратара, чые творы ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца на працягу ўжо больш як ста гадоў. Аднак далёка не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Зядулі зберагліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны.

Адным з такіх выключэнняў была яго кніга "Танзілія", выпушчаная літаратурным аб’яднаннем "Узвышша" у 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яфім Самуілавіч Плаўнік разам са сваёй жонкай перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дарчым надпісам.

"Творчае знаёмства нашай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэтым, юбілейным,  годзе", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша. У студзені адбыўся навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", а ў красавіку ледзь не кожны тыдзень праходзілі нейкія мерапрыемствы: выставы, круглы стол і іншае.  У многіх з іх Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел. Дарэчы, на восень  запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў, таксама прысвечаны Бядулі.

Празаічны зборнік Змітрака Бядулі "Танзілія" доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка. Узрушаны такой увагай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сын пісьменніка перадаў яго ў дар установе. Вельмі хутка чытачы змогуць замовіць гэты ўнікальны экзэмпляр і пазнаёміцца з ім бліжэй. Даследчыкі літаратуры не выключаюць, што дзякуючы гэтаму выданню, у творчай біяграфіі Бядулі можа з’явіцца новая старонка.

"Беларускі салавей"

Змітрок Бядуля,  сапраўднае імя якога Самуіл Яфімавіч Плаўнік - беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. У пачатку сваёй кар’еры працаваў у "Нашай ніве" з Янкам Купалам.  Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.

Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі гадоў працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», рэдагаваў дзіцячы часопіс «Зоркі». Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўчага этнаграфічнага часопіса "Наш край". Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", затым у "Узвышша".

Найбольш вядомыя яго творы былі выдадзены пасля рэвалюцыі 1917 года, у вершах - "Палескія байкі" і паэма "Ярыла", у прозе - аповесць "Салавей", зборнік апавяданняў "Незвычайныя гісторыі" і раман "Язэп Крушынскі". У 1939 году выйшла аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах".

Чытайце таксама:

27
Тэги:
кніга, Змітрок Бядуля, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Сустрэча на Сёмуху: як прайшоў абрад "Ваджэнне Кусты"

60
(абноўлена 15:17 01.06.2021)
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
Сёмуха — старажытнае свята беларускай культуры, якое сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ушанаванне зеляніны, дрэў, кветак.

Сёмуху яшчэ называлі "Зяленымі святкамі". Сёмуха прыходзіць на час, калі квітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, адбываецца невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.

Гэта свята лічыцца таксама дзявоцкім, таму што менавіта дзяўчына сімвалізуе маладосць і прыгажосць прыроды.

Обряд Вождение Куста
© Sputnik Альфред Микус

30 мая Тройцу ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна на Сёмуху правялі абрад "Ваджэнне Кусты". Свята арганізавалі сіламі аддзела культуры вёскі Гродзі разам з народным калектывам аграгарадка Гальшаны і сямейным калектывам "Граўжанцы".

"Куста" - гэта сімвал ураджаю. 3 цягам часу абрад набыў вясельную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу.

Гурт з "Кустой" абышоў амаль усю вёску са святочнымі песнямі, просячы гаспадароў двароў адарыць яе і завітаць на свята.

Каб абрад быў цалкам завершаны, кожны з прысутных павінен быў сарваць з "Кусты" па некалькі лісткоў на добры ўраджай.

Сівалічнай сёмушнай стравай лічыцца яечня, прыгатаваная па спецыяльным рэцэпце, якой і частавалі ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў свята.

60
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрад "Ваджэнне Кусты" правялi ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна на Тройцу.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчыну, якая выконвае ролю "Кусты", упрыгожылi лiсцем клёну.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёмуха — старажытнае свята беларускай культуры, якое сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ушанаванне зеляніны, дрэў, кветак.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Свята арганізавалі сіламі аддзела культуры вёскі Гродзі разам з народным калектывам аграгарадка Гальшаны і сямейным калектывам "Граўжанцы".

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Гурт з "Кустой" абышоў амаль усю вёску са святочнымі песнямі.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Гаспадароў прасiлi адарыць "Кусту" і завітаць на свята.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    "Куста" - гэта сімвал ураджаю.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Падарункi ад гаспадароў.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёмуху яшчэ называлі "Зяленымі святкамі".

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёмуха прыходзіць на час, калі квітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, адбываецца невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэта свята лічыцца таксама дзявоцкім, таму што менавіта дзяўчына сімвалізуе маладосць і прыгажосць прыроды.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля ваджэння госцi селi за стол.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сівалічнай сёмушнай стравай лічыцца яечня, прыгатаваная па спецыяльным рэцэпце, якой і частавалі ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў свята.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля правядзення абраду пачалася канцэртная праграма і народныя танцы.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Каб абрад быў цалкам завершаны, кожны з прысутных павінен быў сарваць з "Кусты" па некалькі лісткоў на добры ўраджай.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    3 цягам часу абрад набыў вясельную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу.

Тэги:
Ашмяны, абрады Беларусі
Паломнікі ў Меке

Не больш за 60 тысяч: Эр-Рыяд дазволіць хадж-2021 толькі прышчэпленым пілігрымам

14
(абноўлена 19:37 12.06.2021)
У гэтым годзе вялікі хадж да святынь ісламу, у якім зноў дазволена прымаць удзел замежнікам, выпадае на 17-22 ліпеня.

МІНСК, 13 чэр – Sputnik. У Саудаўскай Аравіі дазволяць 60 тысячам падданых і рэзідэнтаў краіны, якія зрабілі прышчэпку супраць каронавіруса (COVID-19), здзейсніць у бягучым годзе хадж, дадзенае паведамленне распаўсюдзілі сёння дзяржСМІ каралеўства.

Паведамленняў аб тым, што мусульмане з іншых краін могуць здзейсніць паломніцтва да святых месцаў ісламу, пакуль не было. Звычайна на хадж збіраюцца некалькі мільёнаў мусульман. Беларускія мусульмане раней, да пандэміі каронавіруса, таксама рэгулярна наведвалі Меку.

"У святле таго, што ўвесь свет становіцца сведкам развіцця пандэміі каронавіруса і з'яўлення яго новых мутацый, (...) прынята рашэнне абмежаваць рамкі правядзення рытуалаў хаджа. Агульная колькасць паломнікаў - падданых і рэзідэнтаў краіны любой нацыянальнасці - будзе складаць 60 тысяч", - гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні.

Акрамя гэтага, у хадж змогуць адправіцца толькі асобы ад 18 да 65 гадоў, якія зрабілі прышчэпку ад каронавіруса ў адпаведнасці з патрабаваннямі каралеўства. У гэтым годзе вялікі хадж да святынь ісламу, у якім зноў дазволена прымаць удзел замежнікам, выпадае на 17-22 ліпеня.

Паводле апошніх звестак, у каралеўстве з насельніцтвам 34,2 млн чалавек ад пачатку пандэміі былі зарэгістраваны 463 703 выпадкі COVID-19, 7 537 пацыентаў памерлі ад наступстваў заражэння.

З 2010 года хадж да святынь ісламу здзейснілі не менш за 150 мільёнаў чалавек. У 2020 годзе з-за пандэміі паломніцтва ў Меку ўпершыню ў сучаснай гісторыі было абмежавана, дазволілі толькі тысячы мусульман, і толькі падданым Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Мека, Іслам, хадж, Эр-Рыяд
Тэмы:
Каронавірус COVID-19