Адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы Антон Лявіцкі нарадзіўся ў 1869 годзе ў маёнтку Добасна, які знаходзіўся на месцы цяперашняга аднаіменнага аграгарадка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці.
На яго жыццёвым шляху было шмат цікавых кропак – ад працы правізарам да літаратурный творчасці і палітычнай дзейнасці.
Ён вучыўся ў Дуніна-Марцінкевіча, вучыў Янку Купалу і нават здзейсніў пешае падарожжа ад Вільні да Карпілаўкі, якое адным з першых беларускіх аўтараў занатаваў у заметках.
Sputnik сабраў пяць цікавых фактаў пра таленавітага прадстаўніка беларускай літаратуры.
Пасля таго, як звыклы Новы год адгрымеў, а вуліцы зноў запоўніліся людзьмі, не спяшайцеся развітвацца са святочным настроем, наперадзе чакае яшчэ адно важнае зімовае свята — Стары Новы год. Адзначаецца гэтая дата ў ноч з 13 на 14 студзеня. І, як любое свята, якое прыжылося ў славян, Стары Новы год захоўвае ў сабе масу традыцый.
У Беларусі і Украіне гэтае свята вядомы як "Шчодры вечар", а ў Расіі — "Овсень". Па старым летазлічэнні гэты дзень прыпадаў на 1 студзеня і называўся Васільевым днём, так як быў днём памяці Васіля Вялікага, а напярэдадні памінальнага дня, адпаведна, 31 снежня — Васільевым вечарам.
Ніякага асаблівага сэнсу ў назве гэтага свята не існуе. Так называецца гэты дзень толькі таму, што па юліянскім календары Новы год выпадаў з 13 на 14 студзеня. Сёння мы карыстаемся грыгарыянскім календаром, які быў уведзены ў 1918 годзе, таму свята і завецца "Стары" Новы год.
Раней Стары Новы год адзначалі ва ўсіх краінах Савецкага Саюза. Сёння гэтае свята існуе ў Беларусі, Расіі, Украіне, Арменіі, Грузіі, Малдове, Казахстане і Кыргызстане, а таксама ва Узбекістане і Азербайджане.
Такая традыцыя захавалася і на тэрыторыі Швейцарыі, Чарнагорыі, Македоніі і Сербіі. У апошняй, напрыклад, гэтае свята называецца Сербскі Новы год. У ноч з 13 на 14 студзеня на плошчы ў Белградзе традыцыйна даюць салют.
У Японіі Стары Новы год называецца "рысюн" — пачатак вясны, адзначаецца ён не ў сярэдзіне зімы, а 4 лютага.
Да гэтага свята куплялі добрую прыгожую вопратку. Вечар 13 студзеня называўся "шчодрым", а таму і стол накрывалі адпаведны. Людзі верылі, якім будзе стол, такім будзе і год. Раніцай жанчынам неабходна было прыгатаваць кашу, зробленую з суцэльных зерняў пшаніцы. Кашу запраўлялі салам або мясам. Альбо падавалі з варэннем або мёдам. Таксама гаспадыні пяклі пірагі, бліны або варэнікі.
Святы Васіль лічыўся заступнікам свінаводаў, таму і галоўным пачастункам на святочным стале былі стравы са свініны.
Увечары народ адпраўляўся па суседзях, каб сустрэць Стары Новы год у свеце. Лічылася асабліва важным, каб першым у дом прыйшоў "патрэбны" чалавек, а такім быў малады чалавек са шматдзетнай паважанай сям'і, у якой вялікая гаспадарка. Раніцай моладзь скакала праз падпаленыя снапы сена, каб прагнаць паскуддзе.
У некаторых паселішчах на свята хадзілі калядоўшчыкі. Выканаўцаў калядных песень традыцыйна адорвалі пачастункамі.
Прыкметы гэтага свята былі звязаны як з надвор'ем, так і навагоднім сталом. Напрыклад, калі прыгатаваная святочная каша атрымлівалася пышнай, прыгожай і смачнай, значыць, чакаць трэба добрага года. Калі ж гаршчок у печы трэскаецца або каша выходзіла нясмачная — трэба чакаць дрэннага года.
Таксама лічылася, калі ў ноч вецер будзе дзьмуць з поўдня, то будучы год будзе шчасным і цёплым, калі ж з захаду — чакаць трэба багацця малака, а таксама рыбы, ну а калі з усходу, то ў годзе будзе добры ўраджай садавіны.
Аб ночы народ казаў: "Васільева ноч зорная — да ўраджая ягад". Калі ж надвор'е марознае, але сухое раніцай, то грыбоў у будучым годзе шмат чакаць не варта.
Тыя, хто народзіцца 14 студзеня 2018 года, для поспеху і багацця павінны насіць яшмавы камень. Таксама да вечара 13 студзеня неабходна прыбраць з дому святочную елку і раздаць усе даўгі, каб не быць даўжніком увесь 2018-ы год. І, вядома, неабходна памірыцца з усімі, з кім былі ў сварцы, і дараваць ўсім, на каго трымалі крыўду.
Паводле старажытных традыцый, на стале ў Васільеў вечар павінна была быць шчодрая куцця. Халвы, арэхаў, мёду і разынак не шкадавалі: чым шчадрэй будзе страва, тым насычаней і багацей новы год.
Акрамя таго, на стале абавязкова былі парася, певень або заяц. Усе тры гатункі мяса неслі ў сабе розны сэнс: свініна абяцала багацце, стравы з пеўня — свабоду, а з зайца — поспех ва ўсіх справах.
Немалаважным з'яўлялася і тое, што ўваходзіла ў начынне святочных пірагоў і, што самае галоўнае, варэнікаў на Стары Новы год. Напрыклад, грыбы ў начынні — да доўгага і шчаслівага жыцця, мяса — да дабрабыту, рыс — да багацця, капуста — да грошай, а кроп — да дужага здароўя.
За тыдзень да Старога Новага года нельга было прыбірацца ў новую вопратку, гэта можна зрабіць толькі ў само свята. У гэты дзень нельга казаць віншаванні з адмоўнай часціцай "не" — гэта можа спудзіць жаданне і ўдачу. Таксама нельга сустракаць гэтае свята выключна ў жаночай кампаніі — так можна наклікаць нешчаслівы год.
На святочным стале не павінна быць ракаў і іншых істот, якія адступаюць назад, таму што як можна ў Новы год перанесці былыя праблемы. Таксама ў гэты дзень строга забаронена прыбіраць, таму што можна вынесці поспех і шчасце з хаты.
Дзяўчыны ў ноч з 13 на 14 студзеня варажылі на розных прадметах. Васільеў вечар лічылі самым удалым для прадказанняў. Людзі верылі, што ўсё нагаданае і загаданае ў гэты час спраўджваецца. Аднак Праваслаўная царква не ўхваляе варажбы.
Каляды для нашых продкаў былі галоўным зімовым святам.
7 студзеня ў першы калядны дзень было прынята збірацца ўсёй сям'ёй за сталом, сытным і мясным, каб на працягу ўсяго года быць побач! А ўвечары людзі збіраліся кампаніямі і ішлі калядаваць, абавязкова аднаго з членаў групы апраналі казой.
Калядоўшчыкі хадзілі па дварах, спявалі песні, жадалі людзям дабра і здароўя, багатага ўраджаю. За гэта гаспадары дамоў шчодра абдорвалі калядоўшчыкаў рознымі смачнасцямі.
Каб абрад калядавання ў Лунінецкім раёне Беларусі не сышоў у мінулае і не згубіў свой сэнс, удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Лобчанка» з вёскі Лобча аднавілі і арганізавалі абрад «Каляда» з каляднымі песнямі на мясцовым дыялекце і атрыбутамі абраду: калядная зорка, ражаны, і вядома ж каза, дзед, цыганка. І ў гэтым годзе абрад вырашылі правесці 7 студзеня ў вёсцы Дубоўка, недалёка ад Лобчы.
Жыхары вёскі з задавальненнем і радасцю сустракалі калядоўшчыкаў, якія прыехалі на кані, і па меры сваіх магчымасцяў абдорвалі іх.
Надвор'е было самае каляднае: ішоў багаты снегапад, але калядоўшчыкаў гэта не спыняла: яны спявалі песні, танцавалі, варажылі і весяліліся.
Чытайце таксама:
Матыліцкая: сэнс многіх калядных абрадаў - гэта абарона ад злых духаў
У вёску Дубоўка разам са снегападам завіталі калядоўшчыкі.
Вёска сустракала калядоўшчыкаў, якія прыехалі на кані.
Трэба захаваць дзівосны момант: жыхары вёскі вітаюць калядоўшчыкаў.
Каляды для нашых продкаў былі галоўным зімовым святам.
Увечары 7 студзеня людзі збіраліся кампаніямі і ішлі калядаваць.
Наўкол снег і вільгаць. Чаму б не сагрэцца народным сродкам?
Калядоўшчыкі абавязкова аднаго з членаў групы апраналі казой.
Надвор'е было самае каляднае, быў моцны снегапад, але калядоўшчыкаў гэта не спыняла.
Удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Лобчанка» з вёскі Лобча.
Каб калядаванне ў Лунінецкім раёне Беларусі не сышло у мінулае і не згубла свой сэнс, аматары фальклору аднавілі і арганізавалі абрад «Каляда» з каляднымі песнямі.
Жыхары вёскі з задавальненнем і радасцю па меры сваіх магчымасцяў абдорвалі калядоўшчыкаў.
Каб лепей гралася и спявалася!
Калядоўшчыкі спявалі песні, танцавалі, варажылі, весяліліся і... збіралі пачастункі!
Гаспадары дамоў шчодра абдорвалі калядоўшчыкаў рознымі смачнасцямі.
Калядоўшчыкі хадзілі па дварах, спявалі песні, жадалі людзям дабра і здароўя, багатага ўраджаю.
Бывайце здаровы, жывіце багата!
Да новай сустрэчы, калядная зорка!
Каляда паехала... да наступнага года.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. У Беларусі рознічныя цэны на дызель і бензін павялічацца на 1 капейку з 21 студзеня, паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".
Такім чынам, з сённяшняга дня маторнае паліва на АЗС будзе каштаваць:
Гэта першае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. У мінулы раз кошт павялічваўся 86 дзён таму - 27 кастрычніка 2020 года. Дарэчы, у мінулым годзе цэны на маторнае паліва мяняліся 16 разоў.
У "Белнафтахіме" падкрэслілі, што ў студзені 2021 года адзначаецца значны рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара за барэль і ўзрасла ў параўнанні са снежаньскім узроўнем каціровак на 9%, а ў параўнанні з сярэднегадавым узроўнем 2020 года - на 30%.
З улікам змянення знешніх фактараў у студзені бягучага года кошт нафты, якая закупляецца беларускімі НПЗ, узрасла да снежня на 11%.
"У мэтах забеспячэння ўстойлівай працы НПЗ і недапушчэння рэзкіх ваганняў кошту паліва на ўнутраным рынку канцэрнам прынята рашэнне ў студзені працягнуць цэнавую стратэгію па індэксацыі ўзроўню гранічных максімальных цэн на нафтапрадукты штотыдзень не больш чым на 1 капейку", - патлумачылі рашэнне на "Белнафтахіме".
Тым часам, цэны ў Беларусі застаюцца на 22 - 51% ніжэй, чым у сумежных еўрапейскіх дзяржавах і вышэй рознічных цэн Расійскай Федэрацыі на 8 - 10%.
Старшыня "Белнафтахіма" Аляксандр Рыбакоў раней адзначаў, што канцэрн не збіраецца мяняць падыходы да цэнаўтварэння на аўтамабільнае паліва ў рэспубліцы, таму што яны прайшлі праверку часам.
"У залежнасці ад змянення кошту нафты з улікам комплекснай ацэнкі дзейнасці нафтаперапрацоўчых заводаў рух цэн будзе адбывацца ў бок як павелічэння, так і зніжэння не больш за 1 капейку за 1 літр на тыдзень", - растлумачыў кіраўнік канцэрна.
Паводле яго слоў, беларусы станоўча ўспрымаюць існуючыя падыходы да цэнаўтварэння на паліва.
Чытайце таксама: