Гаршчочак, вары! Або простая ежа на нашым стале

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГаршчок у печы
Гаршчок у печы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2021
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская узгадвае традыцыі, дзе не апошнюю ролю граў звычайны гаршчок, а таксама дае некалькі рэцэптаў прыгатавання страў у ім.
Гатуючы звыклыя для сябе стравы вяскоўцы лічаць, што перш за ўсё ежа павінна быць пажыўная і смачная. Гэта  спалучэнне для селяніна робіць яе яшэ і прыгожай. Пагутарыць аб тым, якую смакату спрадвек гатавалі ў сям’і - прыемная справа.  Аб стравах, гатаваных маці ў печы, распавядаюць з нейкай асаблівай цеплынёй. Маўляў, смачней за іх няма нічога ў свеце, і яны, як магніт, прыцягваюць разляцеўшыхся па свеце дзяцей у родную хату. Просьба прыгатаваць штосьці асаблівае выклікае радасць у сэрцы маці і жаданне дзейнічаць. Звычайна найлюбімымі лічацца стравы, звыклыя з маленства.

"Мама, звары яду простую"

Кухню звычайнага чалавека часта так і называюць - "простай". Не, гэта зусім не значыць, што яна прымітыўная, не складаная. Наадварот, у народнай кухні вядома немала цікавых і няпростых у прыгатаванні страў. Вялікая ўвага надаецца цеплавой апрацоўцы прадуктаў, традыцыям ужывання ежы: у якім парадку, у які час дня, у які сезон, што з чым і як ядуць. Стравы падзяляюцца на будзёныя і святочныя, нядзельныя. Звычайна для прыгатавання святочных страў затрачваюць больш часу і  бяруць лепшыя прадукты, а для кожнага дня (у залежнасці ад сезона) яны прасцейшыя, але абавязкова пажыўныя і смачныя.
У народзе кажуць, што печ - сэрца хаты. Для таго, каб умець у ёй гатаваць, трэба мець пэўныя навыкі і веды аб пабудове печы, якасці дроў, разумець тое-сёе аб начынні з гліны і розных металаў, ведаць для чаго каля печы чапяла, качарга і некалькі розных памераў вілак. У народнай культуры як сама печ так і пячныя прылады маюць сакральнае значэнне і часта ўдзельнічаюць у розных народных абрадах. Такіх, як вяселле, радзіны, хаўтуры і інш. Не выключэнне і пячны посуд, напрыклад гаршчок.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГаршчок-бобэныкі
Гаршчок-бобэныкі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.07.2021
Гаршчок-бобэныкі
У горадзе ў наш час часцей выкарыстоўваюць такія гліняныя гаршчкі
Беларускі этнограф Таццяна Валодзіна лічыць, што гаршчок у шматлікіх рытуальных практыках сімвалічна рэпрэзентаваў сабой чалавека - яго галаву і чэрава. Так пра не надта разумную, цяжкую да думак галаву ў Драгічынскім раёне казалі, што "мазгоўня бы гаршок стоўбуноваты", старога, нядужага чалавека параўноўвалі з разбітым гаршчком, а бруднага, счарнелага ад працы аратага - з закопчаным гаршчком і інш.
Як і чэрава жанчыны, гаршчок  уяўляўся крыніцай жыцця. Так у радзінна-хрэзбінным абрадзе пшоную кашу варылі ў новым керамічным гаршчку. Гаршчок пры гэтым разбівалі, што мусіла сімвалізаваць нараджэнне новага жыцця. Існаваў і такі звычай, калі на вяселлі пасля першай шлюбнай ночы разбівалі гаршчок, гэта азначала пераход маладой ад дзявоцкасці ў жаночы статус.

Таямніцы перавернутага гаршчка

Не раз даводзілася бачыць, як у добрых гаспадынь, нацёртыя да бляску гаршчкі акуратна перавернуты  на паліцах у клеці. Можа падацца, што гэта робіцца для таго, каб у гаршчок выпадкова не трапляла смецце і гэта справядліва. Але ёсць у пустым, не перавернутым гаршчку нешта забытае, таемнае, што прымушае жанчын не пакідаць пусты посуд на стале і абавязкова закрываць яго накрыўкай, пераварочваць гаршчкі і каструлі.
Справа ў тым, што з найстаражытнейшых часоў у народным усведамленні гаршчок выступаў як умяшчальня душы памерлага. Яго пераварочванне ўстанаўлівала мяжу паміж процілеглымі сферамі. Лічылі, што небяспечная пустата можа быць запоўнена смерцю. Дарэчы нябачным гаспадаром хаты лічылі Дамавіка, цесна звязанага з печчу і ў новы дом яго быццам бы пераносілі ў гаршчку з вуголлем.
Асаблівая, магічная рэч - дзіравы гаршчок. На ўсходнеславянскай тэрыторыі ён выконваў ролю курынага бога*. Дзіравы  гаршчок трымалі над чараўніцай, якая ніяк не магла памецці, ім кідалі ў шкоднага духа «хлеўніка», які мучыў жывёлу, выганяючы з гаспадаркі і інш.
*Курыны бог — каменчык з адтулінай ў цэнтры або гарлачык ад разбітага посуду. Яго вешалі ў куратніку каля седала, каб куры не хварэлі і былі пладавітыя.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтары мерны гаршчок для куцці
Стары мерны гаршчок для куцці - Sputnik Беларусь, 1920, 15.07.2021
Стары мерны гаршчок для куцці
Стары мерны гаршчочак для куцці.
Але вернемся на кухню. Вядома ж, толькі ў казках гаршчок "варыць" сам, а ў кашу з сякеры, якую варыў хітры салдат, трэба было пакласці і крупы, і сала. Што ж казаць пра гаспадыню, якая штодня гатавала ежу для сваёй сям’і. Нягледзячы на тое, што колькасць прадуктаў была часта абмежавана, трэба было прытрымлівацца разнастайнасці ў меню.

Смажанка па-сялянску

З чаго гатаваць:
  • 600г мяса,
  • 6-8 бульбін,
  • 1 морква,
  • 1-2 цыбуліны,
  • 1,5 ст лыжкі мукі,
  • 1,5 ст лыжкі здору,
  • 0,5 шклянкі смятаны,
  • соль, перац, лаўровы ліст.
Як гатаваць. Мяса нарэзаць невялікімі кавалкамі (па 30-40г), злёгку адбіць, пасаліць, паперчыць, укачаць у муку і абсмажыць на здоры да ўтварэння румянай скарынкі. Пакласці мясаў чыгунок, дадаць пачышчаныя і нарэзаныя цыбулю, моркву, бульбу, уліць булён або ваду і тушыць на слабым агні ў сярэдне гарачай печы  каля гадзіны да гатовасці мяса. Калі мяса будзе амаль гатова, дадаць лаўровы ліст, соль, уліць смятану і патушыць 10хв разам.

Запяканка са свініны па-хатняму

З чаго гатаваць:
  • 500г свініны,
  • 1 кг бульбы,
  • 2 цыбуліны,
  • 1 ст лыжка тлушчу або масла,
  • 500 г маянэзу,
  • соль, перац па смаку.
Як гатаваць. Свініну нарэзаць невялікімі кавалкамі, пасаліць, паперчыць, пакласці на дно шырокага гаршчка або глыбокай патэльні з растопленым тлушчам. Затым накрыць мяса слоем цыбулі, нарэзанай колцамі і зверху пакласці загадзя абабраную і нарэзаную кружкамі бульбу. Дадаць соль, заліць маянэзам і ўставіць у сярэдне гарачую печ на 1,5 гадзіны.
Заўвага. Соус накшталт сучаснага маянэзу беларускім кухарам быў добра знаёмы. Яго рабілі ў хатніх умовах з яек, алею, гарчыцы і воцату або сока лімона. Вядома ж такі соус часцей выкарыстоўвалі на кухні не ў вёсцы, а ў мястэчках і фальварках. Што ж тычыцца простай кухні, то маянэз часта замянялі смятанай, у якую дадавалі для вастрыні крыху гарчыцы.
Смачна есці!
Стужка навiн
0