Аб'ява пра вышук зніклага дзіцяці

Выратавальнікі знайшлі зніклага 9-гадовага хлапчука

47
(абноўлена 09:32 24.04.2015)
Абставіны, пры якіх было знойдзена дзіця, пошукава-выратавальны атрад “Анёл” не выдае.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Зніклы ў Мінску 9-гадовы Андрэй Шарамецьеў быў знойдзены жывым позна вечарам 23 красавіка, паведамілі Sputnik ў ПВА "Анёл".

Пра знікненне дзіцяці было абвешчана напярэдадні. Паводле інфармацыі валанцёраў, хлопчык знік 22 красавіка каля чатырох гадзін вечару. Было вядома, што Андрэй пасля ўрокаў накіраваўся дадому са школы №137, якая размяшчаецца па адрасе вуліца Каліноўскага 50/2.

"Андрэй знойдзены. Вялікі дзякуй усім за дапамогу! Малайцы", — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйнай старонцы ПВА "Анёл" у сацсетцы VK.

47
Тэги:
Пошук зніклых людзей, Дзеці, Грамадства, ПВА "Анёл", Мінск, Беларусь
Каментары