Мабільны тэлефон

Раўніўцу пагражае два гады пазбаўлення волі за праслушку тэлефона

25
Пасля таго, як муж праслухаў тэлефонныя размовы сваёй жонкі, выхваляўся гэтым і цытаваў яе словы.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Жыхар Магілёва паставіў на праслухоўку тэлефон сваёй жонкі за, што яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, паведамілі Sputnik ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Жанчына звярнулася ў міліцыю пасля таго, як даведалася, што муж праслухоўваў яе тэлефонныя размовы і нават выхваляўся гэтым. Супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС аблвыканкама з падобнымі заявамі ў сваёй практыцы сутыкнуліся ўпершыню.

"Праваахоўнікі высветлілі, што раўнівы муж вырашыў адсачыць хто тэлефануе жонцы і каму тэлефануе яна. Потым знайшоў у інтэрнэце спецыяльную праграму, якая дазваляе праслухоўваць чужыя тэлефонныя размовы, чытаць смс-паведамленні, перапіску ў сацыяльных сетках і гэтак далей", — паведамілі ва УУС.

У міліцыі падкрэслілі — мужчына ведаў, што выкарыстанне гэтай праграмы-праслушкі парушае заканадаўства: таемнае назіранне за чалавекам без яго абвесткі забаронена.

 "Пасля ўстаноўкі праграмы ён перыядычна цытаваў жонцы яе размовы", — распавялі праваахоўнікі. Супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій агледзелі тэлефон, знайшлі ў ім захаваныя аўдыёфайлы і сталі праводзіць праверку. Адміністрацыя сайта, прадукцыю якога выкарыстоўвалі ў супрацьпраўных мэтах, пайшла насустрач праваахоўнікам і прадаставіла ўсе рэквізіты карыстальніка. Выкліканы на размову муж не стаў адмаўляцца ад сваіх дзеянняў.

Матэрыял праверкі перададзены ў Следчы камітэт для распачынання крымінальнай справы. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам пакаранне за выкарыстанне шкодных праграм — ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

25
Тэги:
Закон і правасуддзе, Злачынства, Сям'я, Пазбаўленне волі, УУС Магілёўскай вобласці, Магілёўская вобласць, Беларусь
Каментары