Выбух у магазіне піратэхнікі ў Арле

У Арле загінулі людзі з-за выбуху ў магазіне піратэхнікі

48
(абноўлена 12:49 24.04.2015)
У выніку здраэння было пашкоджанна 11 суседніх будынкаў, з іх пяць жылых дамоў.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Два чалавекі загінулі з прычыны выбуху піратэхнікі ў Арле, паведамляецца на сайце Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Арлоўскай вобласці.

Надзвычайнае здарэнне адбылося днём 23 красавіка. Паводле інфармацыі МНС выбухнуў склад-крама піратэхнічных вырабаў. У ліквідацыі наступстваў выбуху прымалі ўдзел 76 чалавек і 22 адзінкі тэхнікі.

"На месцы здарэння высветлілася, што адбылося ўзгаранне прыватнага хлява, у якім захоўваліся піратэхнічныя сродкі. З прычыны выбуху пацярпела 20 чалавек, у тым ліку два чалавекі загінула", — гаворыцца ў паведамленні ратавальнікаў.

У МНС ўдакладнілі, што выбух пашкодзіў 11 суседніх будынкаў, з іх пяць жылых дамоў, у тым ліку адзін шматкватэрны.

48
Тэги:
Выбух, Бедствы і надзвычайныя здарэнні, Надзвычайнае здарэнне, МНС РФ, Арол, Арлоўская вобласць, Расія
Каментары