Столица Непала - Катманду - после землетрясения

МЗС высвятляе, цi ёсць беларусы сярод пацярпелых у Непале

47
(абноўлена 17:13 25.04.2015)
Пасольства Беларусі ў Індыі працуе з непальскімі ўладамі і расійскімі калегамі.

МIНСК, 25 кра — Sputnik. Беларускія дыпламаты высвятляюць, ці пацярпелі грамадзяне рэспублікі падчас землятрусу ў Непале, паведаміў Sputnik прэс-сакратар упраўлення інфармацыі міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык.

Наймацнейшы землятрус адбыўся ў Непале ў 06:11 па часе UTC (09:11 па мiнскім часе) суботы. Эпіцэнтр землятрусу размяшчаўся ў 82 кіламетрах на паўночны захад ад Катманду. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні ад 10 да 15 кіламетраў. СМІ паведамляюць пра 449 загінулых.

"Пасольства Беларусі ў Індыі і ганаровы консул у Непале знаходзіцца ў кантакце з непальскімі ўладамі і расійскімі калегамі. Удакладняецца, ці ёсць сярод пацярпелых грамадзяне Беларусі ", —сказаў Мірончык.

47
Тэги:
Непал
Каментары