Аўтамабіль хуткай дапамогі

Мікрааўтобус з беларусамі разбіўся пад Санкт-Пецярбургам

17
(абноўлена 09:21 27.04.2015)
На месцы ДТЗ загінуў адзін чалавек, шпіталізаваны кіроўца і пяць іншых пасажыраў.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Мікрааўтобус з беларусамі разбіўся на шостым кіламетры Зеленагорскай шашы, паведамляе Neva Today.

ДТЗ адбылося рана раніцай 25 красавіка ў курортным раёне Санкт-Пецярбурга. Вядома, што за рулём мікрааўтобуса Volkswagen Transporter знаходзіўся 26-гадовы грамадзянін Беларусі, які не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго адбылося сутыкненне з легкавым аўтамабілем Mitsubishi. Ад удару мікрааўтобус, вылецеўшы з праезнай часткі, урэзаўся ў апору лініі электраперадач.

На месцы здарэння загінуў 25-гадовы пасажыр мікрааўтобуса. У Сестрарэцкую бальніцу №40 з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны кіроўца і пяць іншых пасажыраў. Двое з іх — старэйшыя браты загінулага.

17
Тэги:
Дарожна-транспартнае здарэнне, Санкт-Пецярбург, Расія
Каментары