Вэбкамера

Расследаванне па справе аб арганізацыі порнастудыі ў Мінску завершана

40
(абноўлена 14:00 28.04.2015)
Следчыя ўстанавілі, што 14 дзяўчат, якія працавалі ў студыі, і яшчэ 20, якіх распаўсюднікі порна спрабавалі завербаваць.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да мужа і жонкі, якія арганізавалі ў Мінску порнастудыю, паведамляе СК.

У беларускай сталіцы 25-гадовая грамадзянка Расіі, якая мае від на жыхарства ў Беларусі, з 31-гадовым мужам з чэрвеня па снежань 2014 года распаўсюджвалі ў інтэрнэце порнаматэрыялы. Муж і жонка наймалі беларускіх дзяўчат для "працы" ў порнастудыі, якая размяшчалася на здымнай кватэры.

"Следствам устаноўлена 14 дзяўчат, якія працавалі ў студыі, а таксама каля 20 дзяўчат, якіх спрабавала завербаваць у злачынную дзейнасць", — сказалі ў СК.

Па словах следчых, мужчына займаўся тэхнічным абслугоўваннем кампутараў і тэхнікі, з дапамогай якой кліенты студыі размаўлялі з дзяўчатамі. У СК адзначылі, што кліенты пералічвалі грошы абвінавачаным на аформленыя на падстаўных асоб карты замежных банкаў.

"Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаны вынікі мастацтвазнаўчай экспертызы, якая прызнала трансляваныя матэрыялы парнаграфічнымі", — падкрэслілі ў камітэце.

Там таксама адзначылі, што дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па ч. 2 арт. 343 КК — выраб, распаўсюджванне і рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў і малюнкаў групай асоб па папярэдняй змове з выкарыстаннем глабальнага камп'ютэрнага сеціва інтэрнэт.

У СК паведамілі, што мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных з моманту іх затрымання не змянялася — яны заключаны пад варту, крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

40
Тэги:
Праваахоўчыя органы, Парнаграфія, Грамадства, Грамадскія каштоўнасці, УСК па Мінскай вобласці, Мінск, Беларусь
Каментары