Разбіты матацыкл

ДАІ: пяць байкераў разбілася на Беларусі ў красавіку

40
Усяго з пачатку байкерскага сезона ў рэспубліцы адбылося 26 ДТЗ з удзелам матацыклістаў.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Лік "смяротных" дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў пасля адкрыцця мотасезона вырасла — толькі ў красавіку на дарогах Беларусі загінула пяць байкераў, паведамілі Sputnik ва УДАІ МУС Беларусі.

Усяго з пачатку года ў рэспубліцы адбылося 26 ДТЗ з удзелам мотатранспарту.

"Па віне матацыклістаў адбылося 17 ДТЗ, у якіх пяць чалавек загінула і 17 атрымала раненні. У пяці выпадках вадзіцелі матацыклаў знаходзіліся за рулём у стане ап'янення. Ужо ў красавіку адбылося пяць смяротных ДТЗ з удзелам матацыклістаў", —  сказалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

У ДАІ падкрэслілі, што часцяком аварыі адбываюцца з-за ліхацтва ўладальнікаў матацыклаў і таго, што ў іх няма неабходных навыкаў кіравання гэтага віду транспарту.

У інспекцыі ў чарговы раз заклікалі байкераў няўхільна выконваць ПДР: сачыць за хуткаснымі рэжымамі, прытрымлівацца правілаў манеўравання і абавязкова выкарыстоўваць шлемы. Там таксама нагадалі, што ўладальнікі матацыклаў і мапедаў не павінны забываць пра тое, што днём ім неабходна ездзіць з уключаным блізкім святлом.

40
Тэги:
Дарожна-транспартнае здарэнне, Стыль жыцця і адпачынак, Матацыклы і мапеды, Стыль жыцця, Надзвычайнае здарэнне, ДАІ МУС, Беларусь
Затрымання на акцыях у Мінску 26 кастрычніка

МУС расказала аб колькасці затрыманых падчас пратэстаў у панядзелак

10
(абноўлена 12:48 27.10.2020)
Пасля заканчэння "народнага ультыматума" ў Мінску прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту студэнтаў і шэсці, а таксама "Марш пенсіянераў".

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Праваахоўнікі затрымалі больш за 500 чалавек па Беларусі ў панядзелак за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, паведаміла Sputnik прэс-сакратар МУС РБ Вольга Чамаданава.

Прэс-сакратар ведамства адзначыла, што міліцыя прадпрымала неабходныя меры па падтрыманні парадку і грамадскай бяспекі падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Паводле яе слоў, агрэсіўна настроеныя грамадзяне блакавалі дарогі і аказвалі непадпарадкаванне і супраціў пры затрыманні.

"У Мінску разрозненыя групы людзей утварылі калону і прайшлі ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа. Асноўную масу ўдзельнікаў склалі студэнты і пенсіянеры. Увечары зафіксаваныя масавыя зборы і групавыя шэсці на цэнтральных вуліцах сталіцы агрэсіўна настроеных грамадзян. Усяго за парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у Беларусі затрыманыя больш за 500 чалавек. Да разгляду спраў у судзе па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 434 чалавекі", - сказала Чамаданава.

Нагадаем, што ў ноч на 26 кастрычніка скончыўся тэрмін абвешчанага Святланай Ціханоўскай уладам Беларусі "народнага ультыматума". Чакалася, што ў Беларусі ў панядзелак пачнуцца забастоўкі на прамысловых гігантах, аднак яны сваю працу працягнулі.

На вуліцу ў цэнтры сталіцы выйшлі пенсіянеры і студэнты, ГУУС паведамляла пра затрыманні. Пратэсты працягнуліся да ночы, акцыі прайшлі пераважна ў сваіх раёнах і каля Кастрычніцкай плошчы.

У рэгіёнах акцыі былі нешматлікія, праваахоўнікі не перашкаджалі правядзенню мітынгаў, аднак затрымлівалі найбольш актыўных удзельнікаў.

10
Тэги:
акцыі пратэстаў, МУС РБ
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Офіс Беларуснафта

Супрацоўнікі "Беларуснафты", якія аб'явілі пра забастоўку, звольненыя

18
(абноўлена 11:27 27.10.2020)
У панядзелак шасцёра супрацоўнікаў кампаніі заявілі, што далучаюцца да забастоўкі, пра пачатак якой заяўлялі ўдзельнікі пратэстных акцый.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Шэсць супрацоўнікаў кампаніі, якія прынялі ўдзел у забастоўцы, звольненыя з прадпрыемства, заявілі ў прэс-службе кампаніі "Беларуснафта".

Пратэстны ролік

У панядзелак у інтэрнэце з'явіўся ролік, у якім супрацоўнікі ўпраўлення прамыслава- геафізічных работ выказалі пратэст у сувязі з сітуацыяй у краіне і далучыліся да забастоўкі.

"Гэтыя людзі звольненыя за парушэнне працоўнага заканадаўства. Падрабязнасці тычацца толькі работніка і наймальніка, таму гэта каментаваць мы не можам. Усе падраздзяленні "Беларуснафты" працуюць у штатным рэжыме, прыпыненняў на вытворчасці няма", - запэўнілі ў кампаніі.

У прыватнасці, з горадаўтваральнага прадпрыемства ў Рэчыцы былі звольненыя інжынер-электронік Уладзімір Кайла, начальнікі партыі прамысловай геафізікі Сяргей Палякоў і Андрэй Коваль, і тры машыніста - Андрэй Кандраценка, Андрэй Шульжонак і Максім Сапончык.

Штатная праца

У панядзелак 26 кастрычніка па ўсёй Беларусі павінна была стартаваць агульнанацыянальная забастоўка ў рамках ультыматума ўдзельнікаў акцый пратэсту на адрас беларускіх уладаў.

Масавых акцый пратэсту ў сталіцы не было, але частка рабочых на прамысловых гігантах па ўсёй краіне адкрыта выказвала сваю незадаволенасць. Да спынення працы прадпрыемстваў гэта не прывяло.

Разам з тым, частка студэнтаў сталічных ВНУ прыняла ўдзел у акцыях. Удзень у Мінску сабраўся мітынг пенсіянераў. У ГУУС сталіцы паведамілі аб затрыманнях падчас недазволеных акцый.

18
Тэги:
"Беларуснафта"
Багач

Народны каляндар: святкуем Юл’яна, гатуем стравы для дзетак

0
(абноўлена 16:49 30.10.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае як нашы продкі баранілі дзяцей ад хваробаў і што гатавалі для іх.

У народзе лічылі, што калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, то гэта хата не мае шчасця. 31 кастрычніка ў Народным календары адзначаюць прысвятак Юльяна, ахоўніка дзяцей. Але не толькі ў  гэтага святога бацькі прасілі дапамогі для сваіх дзяцей. Найважнейшымі аступнікамі ад усялякага ліха лічылі Прачыстую, Ісуса Хрыста і анёлаў ахоўнікаў, якія ў народным уяўленні адбіваюць чалавека ад "усіх наглых урагоў". У народнай міфалогіі дзецьмі апекавалася Дамавуха, якая магла калыхаць калыску з немаўляткам і бавіцца з астатнімі дзецьмі гаспадыні, якая ёй падабалася.

Але першай і наймацнейшай апякункай і абаронцай для сваіх дзяцей заўсёды была маці. Яна спявала на ноч калыханку, апранала, рабіла ляльку, сачыла, каб дзіця было здаровае і сытае.

Багач у Вязынцы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Наймацнейшай апякункай дзяцей заўсёды была маці

У народзе лічылі, што падчас цяжарнасці жанчына павінна была выконваць шэраг перасцярог, у выніку якіх гарантавалася нараджэнне здаровага немаўляці. Але і надалей маці верыла, што напрацягу першага года жыцця лёс дзіцяці наўпрост залежыць ад яе паводзін. Таму падчас кармлення сама жанчына не павінна была сілкавацца, каб дзіця не было абжорай, не пазяхаць, каб дзіця не было гультаём, ні з кім не спрачацца, каб не было схільным да спрэчак і сварак. Лічылася, што карміць дзіця ў дрэнным настроі ні ў якім разе нельга. Маці павінна супакоіцца, іначай дзіця  да канца свайго жыцця будзе тужыць. Таму, каб яго лёс быў шчаслівым, маці карміла яго толькі ў светлым настроі, ласкава называючы "маё сонейка яснае", "мая зоранька ранняя", "мой верабейка, птушачка, крошачка" і інакш.

Часта кармленне павольна пераходзіла ў калыханне, дзе ў калысцы, як апісваў беларускі этнограф Чэслаў Пяткевіч  у кнізе "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся"засынаў "абагоўлены скарб" пад манатоннае напяванне: "Аа, аа, дзе-е-таачка спаць, а я буду каа-лы-хаць, а-а…, а ты паганае, чаго слепкі вытарашчыло? Ось я табе як дам плескача, то мне зараз заснеш — аа-аа... ".

Але такое стаўленне да немаўляці заканчвалася праз год "адлучэннем". Гэты сямейны абрад, апісаны Пяткевічам адбываўся наступным чынам. Пакарміўшы дзіця грудзямі апошні раз, маці садзіла яго на памост для спання, а бацька клаў перад ім медзяны грош, кавалачак хлеба, валовы рог, ці, калі дзяўчынка, тронку ад сярпа. Калі дзіця пацягне ручку найперш да рога, то лічылі, што яно будзе добрым гаспадаром, калі да хлеба, то будзе гультаём, ахвотнікам да гатовага хлеба, калі да гроша – будзе схільным прыхапіць чужое – будзе злодзей.

Праздник средневековой культуры Меч Брачыслава
© Sputnik Альфред Микус
Галоўнае, каб дзіцяці вырасла добрым чалавекам

Рэзкае адлучэнне ад грудзей у дзіцяці практычна заўсёды выклікала доўгатэрміновы разлад страўніка і пераход на "свой хлеб" адбываўся даволі балюча. Смяротнасць сярод дзяцей гэтага ўзросту была даволі высокай і асабліва ў сем’ях сялян. Не разумеючы прыроды таго ці іншага дзіцячага захворвання, верылі, што віной таму сурокі, пярэпалахі, начніцы, крыксы, капрызы, падвей і іншыя міфалагічныя істоты.

Спосабы дыягностыкі і лячэння былі часам такімі ж дзіўнымі, як і тыя нячысцікі, што па народных уяўленнях шкодзілі дзецям. Так, каб высветліць, ці будзе жыць вельмі хворае дзіця, варажылі з дапамогай мурашніку. Маці ішла ў лес і здымала верхнюю частку мурашніка, рабіла з гэтага адвар і купала ў ім дзіця тры дні запар. Пасля ізноў ішла ў лес і глядзела ці аднавілі мурашкі свой дом. Калі мурашнік меў ранейшы выгляд, то была надзея, што дзіця паздаравее. У такіх выпадках маці шукала любых паратункаў. У справу ішлі і малітвы да святых і язычніцкія замовы, якія выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне. Вось як лячылі начніцы.

Калі спакойнае ўдзень дзіця непакоілася і ўначы не спала, то лічылі, што яму шкодзяць начніцы. Яны ўяўляліся чорным кудлатым чарвяком, які быццам бы прапаўзаў пад калыбеллю. Супраць гэтай напасці ў дзвярах ставілі страх (пудзіла), як на вераб’ёў, апраналі ў вывернутую наадварот сарочку, у калысцы мянялі палажэнне ног і галавы, калыхалі дзіця ў начоўках і чыталі замовы: "Зара-зарыца, вазьмі ў майго дзіцяці начніцы. Дзе зара патухаіць, там начніцы прападаюць".

А вось як паэтычным народным словам супакойвалі дзіця перад сном на Ашмяншчыне: "Дрымоты, пакой, адшукай рабу Бога (імя), няхай яна спіць, высыпаецца, ноччу не прасыпаецца. Зоркі няхай будуць ёй сёстрамі, месяц ёй братам, а сон ёй кумам і сватам. Амын".

Існавала і такая практыка, калі дзіця быццам ахвяравалі Богу, просячы заступніцтва за яго і шчаслівага лёсу. Трэба было аднесці ў касцёл прызначаныя на ахвяру грошы, кавалак палатна, крыху лёну. Гэтай ахвярай тройчы малявалі кола вакол дзіцяці і накрывалі яго ёю. Пасля клалі ахвяру на алтар.

Дожинки в Мяделе - 2018
© Sputnik Альфред Микус
У народзе лічылі, што, калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, у ёй няма шчасця

Калі дзіця было як быццам бы здаровае, але вельмі худзенькае, яго дастаткова было ўзважыць на шалях і тады яно быццам бы пачынала папраўляцца. Каб дзіця хутчэй расло, маці здымала з яго кашульку толькі праз галаву і карміла як мага часцей.

У перыяд ранняга дзяцінства як у сялянскай так і ў заможных дваранскіх сем’ях дзецям гатавалі асобныя стравы з лепшых прадуктаў, якія дарослым не заўсёды траплялі на стол, паколькі ад якасці ежы залежыла здароўе дзіцяці. Вядома ж меню вясковай малечы вельмі адрознівалася ад дзіцячага меню ў заможных сем’ях, дзе былі знаёмыя з заходнееўрапейскай кухняй. Тут пэўныя веды аб сістэме харчавання і ўтрымання дзяцей дазвалялі рабіць яе больш сбалансаванай і правільнай. У выніку, дзеці вышэйшых саслоўяў хварэлі і паміралі значна радзей чым сялянскія. Але як бы там ні было і сялянка, і пані песцілі сваіх дзетак смачнымі стравамі.

Гатавалі звычайна салодкія кашы, бліны з начынкамі і без іх, пончыкі, тварожныя запяканкі, цыбрыкі грыбкі і яечні, разнастайнае печыва, стравы з лепшых гатункаў мяса, клёцкі, калдуны з ягаднымі начынкамі, разнастайныя супы і булёны і ў тым ліку супы-пюрэ з гародніны ды шмат што яшчэ.

Вось як гатавалі малочны суп з морквай ў вёсцы Літва Ляхавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Суп малочны з морквай

Інгрыдыенты:

  • 4 шклянкі малака
  • 3 шклянкі вады
  • 1 морква
  • 1 яйка
  • 1 шклянка мукі
  • 2 чайныя лыжкі цукру
  • 50 г сметанковага масла
  • Соль

Як гатаваць:

Малако змяшаць з вадой і давесці да кіпення, пакласці старкаваную на буйной тарцы моркву, соль, варыць да гатоўнасці морквы. У муку ўбіць яйка, дадаць вады, старанна перамяшаць, каб атрымалася цеста, як густая смятана. Паступова ўліваць цеста ў суп пры няспынным памешванні. У канцы варкі пакласці цукар і сметанковае масла.

0
Тэги:
Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў