Прэзідэнт Расійскага фонда культуры, рэжысёр Мікіта Міхалкоў

Студыю Міхалкова “ТрыТэ” абстралялі ў Маскве

49
(абноўлена 16:20 28.04.2015)
Праваахоўныя органы Масквы шукаюць зламыснікаў, якія разбілі вокны ў студыі Міхалкова.

МНІСК, 28 кра — Sputnik. Невядомыя разбілі вокны ў студыі Мікіты Міхалкова "ТрыТэ" ў цэнтры Масквы. Гаворка можа ісці пра абстрэл будынку, паведамляе РИА Новости са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

"У нядзелю супрацоўнікі студыі выявілі разбітыя вокны, скразныя адтуліны ў шкле, і звярнуліся ў паліцыю. На думку тых, хто аглядаў пашкоджанні, гэта могуць быць кулявыя адтуліны", — паведаміла крыніца агенцтва.

Паводле яго слоў, вокны студыі невядомыя маглі абстраляць з пнеўматычнай зброі або металічнымі шарыкамі з рагаткі. У ГУУС Масквы пацвердзілі інфармацыю аб тым, што ў паліцыю паступіла заява пра пашкоджанне маёмасці арганізацыі, размешчанай па Малым Казіхінскім завулку.

Прадстаўнік глаўка паведаміў, што па гэтым факце праводзіцца праверка, прымаюцца працэсуальныя рашэнні. "Падазраваныя пакуль не затрыманыя", — удакладніў ён.

49
Тэги:
культура і мастацтва, Кіно, Злачынства, Мастацтва, ТрыТэ, Мікіта Міхалкоў, Масква, Расія
По теме
Міхалкоў і Канчалоўскі плануюць канкураваць з McDonald’s
Затрымання на акцыях у Мінску 26 кастрычніка

МУС расказала аб колькасці затрыманых падчас пратэстаў у панядзелак

6
(абноўлена 12:48 27.10.2020)
Пасля заканчэння "народнага ультыматума" ў Мінску прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту студэнтаў і шэсці, а таксама "Марш пенсіянераў".

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Праваахоўнікі затрымалі больш за 500 чалавек па Беларусі ў панядзелак за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, паведаміла Sputnik прэс-сакратар МУС РБ Вольга Чамаданава.

Прэс-сакратар ведамства адзначыла, што міліцыя прадпрымала неабходныя меры па падтрыманні парадку і грамадскай бяспекі падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Паводле яе слоў, агрэсіўна настроеныя грамадзяне блакавалі дарогі і аказвалі непадпарадкаванне і супраціў пры затрыманні.

"У Мінску разрозненыя групы людзей утварылі калону і прайшлі ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа. Асноўную масу ўдзельнікаў склалі студэнты і пенсіянеры. Увечары зафіксаваныя масавыя зборы і групавыя шэсці на цэнтральных вуліцах сталіцы агрэсіўна настроеных грамадзян. Усяго за парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у Беларусі затрыманыя больш за 500 чалавек. Да разгляду спраў у судзе па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 434 чалавекі", - сказала Чамаданава.

Нагадаем, што ў ноч на 26 кастрычніка скончыўся тэрмін абвешчанага Святланай Ціханоўскай уладам Беларусі "народнага ультыматума". Чакалася, што ў Беларусі ў панядзелак пачнуцца забастоўкі на прамысловых гігантах, аднак яны сваю працу працягнулі.

На вуліцу ў цэнтры сталіцы выйшлі пенсіянеры і студэнты, ГУУС паведамляла пра затрыманні. Пратэсты працягнуліся да ночы, акцыі прайшлі пераважна ў сваіх раёнах і каля Кастрычніцкай плошчы.

У рэгіёнах акцыі былі нешматлікія, праваахоўнікі не перашкаджалі правядзенню мітынгаў, аднак затрымлівалі найбольш актыўных удзельнікаў.

6
Тэги:
акцыі пратэстаў, МУС РБ
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Офіс Беларуснафта

Супрацоўнікі "Беларуснафты", якія аб'явілі пра забастоўку, звольненыя

12
(абноўлена 11:27 27.10.2020)
У панядзелак шасцёра супрацоўнікаў кампаніі заявілі, што далучаюцца да забастоўкі, пра пачатак якой заяўлялі ўдзельнікі пратэстных акцый.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Шэсць супрацоўнікаў кампаніі, якія прынялі ўдзел у забастоўцы, звольненыя з прадпрыемства, заявілі ў прэс-службе кампаніі "Беларуснафта".

Пратэстны ролік

У панядзелак у інтэрнэце з'явіўся ролік, у якім супрацоўнікі ўпраўлення прамыслава- геафізічных работ выказалі пратэст у сувязі з сітуацыяй у краіне і далучыліся да забастоўкі.

"Гэтыя людзі звольненыя за парушэнне працоўнага заканадаўства. Падрабязнасці тычацца толькі работніка і наймальніка, таму гэта каментаваць мы не можам. Усе падраздзяленні "Беларуснафты" працуюць у штатным рэжыме, прыпыненняў на вытворчасці няма", - запэўнілі ў кампаніі.

У прыватнасці, з горадаўтваральнага прадпрыемства ў Рэчыцы былі звольненыя інжынер-электронік Уладзімір Кайла, начальнікі партыі прамысловай геафізікі Сяргей Палякоў і Андрэй Коваль, і тры машыніста - Андрэй Кандраценка, Андрэй Шульжонак і Максім Сапончык.

Штатная праца

У панядзелак 26 кастрычніка па ўсёй Беларусі павінна была стартаваць агульнанацыянальная забастоўка ў рамках ультыматума ўдзельнікаў акцый пратэсту на адрас беларускіх уладаў.

Масавых акцый пратэсту ў сталіцы не было, але частка рабочых на прамысловых гігантах па ўсёй краіне адкрыта выказвала сваю незадаволенасць. Да спынення працы прадпрыемстваў гэта не прывяло.

Разам з тым, частка студэнтаў сталічных ВНУ прыняла ўдзел у акцыях. Удзень у Мінску сабраўся мітынг пенсіянераў. У ГУУС сталіцы паведамілі аб затрыманнях падчас недазволеных акцый.

12
Тэги:
"Беларуснафта"
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:49 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень анімацыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 кастрычніка

  • У 1523 годзе ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • У 1925 годзе была створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
  • У 1939 годзе ў Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
  • У 1945 годзе ў Мінску быў закладзены парк Перамогі.
  • У 1999 годзе была заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.

Хто нарадзіўся 28 кастрычніка

  • 1884 год: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра.
  • 1904 год: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
  • 1922 год: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.

28 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.

Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.

Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі насякомых, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей