Вадасховішча ў Мінску

Пенсіянерка хацела ўтапіцца ў мінскім вадасховішчы

32
Жанчына хацела пакончыць самагубствам з-за таго, што нядаўна павесіўся яе сын.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Спробу скончыць жыццё самагубствам 75-гадовай жанчыны прадухілілі ратавальнікі, паведамілі Sputnik ў МНС.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары каля 18:00 28 красавіка. Пенсіянерка ўвайшла ў ваду, адплыла некалькі метраў ад берага і схапілася за буёк. Відавочцы здарэння адразу паведамілі ў МНС, пасля чаго на дапамогу жанчыне адразу прыбылі ратавальнікі.

"Ратавальнікамі ў дзесяці метрах ад берага выратавана грамадзянка 1940 года нараджэння, пенсіянерка (пражывае па вул.Кальцова), якая шпіталізавана ў УЗ  "РНПЦ Псіхічнага здароўя", — в распавялі ў МНС.

Як паведамляюць СМІ, пенсіянерка хацела скончыць жыццё самагубствам з-за таго, што нядаўна павесіўся яе сын.

32
Тэги:
Суіцыд, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, Мінск, Беларусь
Каментары