Пажар у зоне адчужэння ЧАЭС

МНС: узровень радыяцыі пасля пажару ў зоне ЧАЭС не павысіўся

67
На памежнай тэрыторыі выстаўлены дадатковыя пасты і тэхніка МНС.

МІНСК, 29  кра — Sputnik. Павышэння ўзроўню радыяцыі на тэрыторыі Беларусі пасля пажару на тэрыторыі Украіны ў зоне ЧАЭС не зафіксавана, паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях рэспублікі Уладзімір Вашчанка.

Лясны пажар у зоне адчужэння ў Кіеўскай вобласці ўспыхнуў напярэдадні днём і хутка распаўсюдзіўся на плошчы каля 320 гектараў.

"Перавышэння няма. Сітуацыю мы цалкам кантралюем", — сказаў ён.

Вашчанка падкрэсліў, што ў цяперашні час МНС выставіла на прымежнай тэрыторыі дадатковыя пасты і тэхніку.

Паводле даных міністра, месца пажару размешчана ад мяжы Беларусі на адлегласці 30-35 кіламетраў.

Раней кіраўнік аддзела радыяцыйнага кантролю (РЦРКМ) Юрый Голікаў паведаміў Sputnik, што сетка маніторынгу радыяцыйнай абстаноўкі Гомельскай вобласці пераведзена на пачашчаны варыянт, кантроль за ўзроўнем радыяцыі ўзмоцнены.

67
Тэги:
Пажар, Бедствы і надзвычайныя здарэнні, Бедствы, Міністэрства па надзвычайных становішчах РБ, Уладзімір Вашчанка
По теме
Лясны пажар успыхнуў у Чарнобыльскай зоне адчужэння
Каментары