Пешаходны пераход

Кіроўца маршруткі, які збіў мінчанку, арыштаваны

45
(абноўлена 16:25 16.05.2015)
Следства распачало дзве крымінальныя справы ў дачыненні да п’янага кіроўцы маршруткі, які збіў жанчыну на пешаходным пераходзе.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Пракуратура Мінска дала санкцыю на арышт кіроўцы маршрутнага таксі, які ў стане алкагольнага ап'янення здзейсніў наезд на жанчыну, паведаміў СК.

Кіроўца маршрутнага таксі, якi 11 мая на пешаходным пераходзе збіў 27-гадовую мінчанку і схаваўся з месца здарэння, жанчына была шпіталізавана.

"Мужчыне прад'яўлена абвінавачванне па двух артыкулах крымінальнага кодэксу — за парушэнне ПДР у стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула цяжкія цялесныя пашкоджанні, і за пакіданне чалавека ў небяспецы", — паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго слоў, пракуратурай Мінска санкцыянавала прымяненне да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Герасімаў адзначыў, што пацярпелая была шпіталізавана з траўмамі, якія па сваім характары могуць быць аднесены да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Вадзіцеля затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Згодна медыцынскаму агляду, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, расследаванне працягваецца.

45
Тэги:
Дарожна-транспартнае здарэнне, Бедствы і надзвычайныя здарэнні, Крымінальна следчы камітэт па г. Мінску, Мінск, Беларусь
Каментары