Дом з балконамі

Школьніца звалілася з 11-га паверху ў Мінску

49
(абноўлена 12:26 18.05.2015)
Праз некалькі гадзін пасля здарэння дзяўчына памерла ў бальніцы.

МІНСК, 18 мая —  Sputnik. Медыкам не ўдалося выратаваць мінскую школьніцу, якая саскочыла з 11-га паверха жылога дома ў Фрунзенскім раёне беларускай сталіцы, паведамілі ў МНС.

Ратавальнікі выявілі ўпалую дзяўчыну на брылі пад'езда шматпавярховага дома, размешчанага на вул. Каменагорскай у Мінску.

 "Ратавальнікі знялі з брыля пад'езда дзяўчыну, якая выпала з балкона 11-га паверха  лесвічнай клеткі і транспартавалі ў машыну хуткай медыцынскай дапамогі мінчанку 1997 года нараджэння, навучэнкі 11-га класа СШ № 42", — паведамілі Sputnik ў панядзелак у Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, школьніца ад атрыманых траўмаў памерла праз некалькі гадзін у лякарні хуткай дапамогі. У МНС сказалі, што магчымая прычына падзення — суіцыд.

49
Тэги:
Грамадства, МНС Беларусі, Мінск, Беларусь
Каментары