Мінскі гарадскі суд

Маці напаіла сына перад тым, як скінуць яго з 12 паверха

68
(абноўлена 11:30 25.05.2015)
Абвінавачаная просіць судзіць яе за “зачыненымі дзвярыма”. Адвакат тлумачыць, што яна знаходзіцца ў складаным маральным стане.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Абвінавачаная Іна Зубовіч перад тым як, скінуць свайго трохгадовага сына з 12 паверха, напаіла яго, заявіў пракурор, зачытваючы абвінавачванне.

Жанчына звярнулася з просьбай слухаць яе справу за зачыненымі дзвярыма, перадае карэспандэнт Sputnik з залы пасяджэнняў Мінскага гарадскога суда. "Мне так цяжка", —  заявіла яна.

У панядзелак Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд справы па абвінавачванні Іны Зубовіч ў забойстве ўласнага сына, якога 34-гадовая мінчанка ў стане алкагольнага ап'янення скінула з 12 паверху, але сама здзяйсняць суіцыд не стала.

Суд пастанавіў не задавальняць хадайніцтва аб закрытым слуханні справы. Пракурор ў сваю чаргу паведаміў, што жанчына, маючы намер на супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця, напаіла свайго дзіцяці і выкінула яго з 12 паверха.

Паводле слоў дзяржаўнага абвінаваўцы, экспертыза паказала, што ў трохгадовага дзіцяці ў крыві было 1,9 праміле алкаголю.

Дзіця ад атрыманых траўмаў пры падзенні памёр у бальніцы. Абвінавачаная сваю віну прызнала.

68
Тэги:
Дзеці, Забойства, Злачынства, Здарэнні, Мінск, Беларусь
Каментары