ДТЗ у Мінскай вобласці

СК шукае відавочцаў смяротнага ДТЗ пад Мінскам

39
ДТЗ забрала жыццё пасажыркі аднаго з аўтамабіляў, два вадзіцелі былі шпіталізаваны.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Супрацоўнікі Следчага камітэта Беларусі пачалі расследаванне па факце ДТЗ у Мінскай вобласці, у якім загінула жанчына, паведаміла прэс-служба СК.

Здарэнне адбылося ў мінулую пятніцу на трасе Мінск — Мікашэвічы. Жанчына, якая кіравала аўтамабілем Renault, выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з Opel пад кіраваннем жыхара Мінска 1983 года нараджэння.

"У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажырка "Рэно Меган Сцэнік" 1957 года нараджэння, загінула, а абодва кіроўцы былі шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя з целавымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці", — гаворыцца ў паведамленні.

Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу па факце здарэння і просіць сведак аказаць садзейнічанне ў расследаванні абставінаў ДТЗ, патэлефанаваўшы па тэлефонах: (017) 267-45-27, (029) 359-17-05.

39
Тэги:
Здарэнні на транспарце, Здарэнні, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Каментары