Пасольства РФ в Рэспубліке Беларусь

Пасольства РФ у Мінску высвятляе сітуацыю з бізнэсмэнам Фінскім

38
(абноўлена 14:37 29.05.2015)
Праваахоўныя органы Беларусі “адхрысціліся” ад інфармацыі аб затрыманні ў Мінску “правай рукі” алігарха Міхаіла Прохарава.

 МІНСК, 29 мая — Sputnik. Супрацоўнікі расійскага пасольства ў Мінску высвятляюць ці затрымліваўся на тэрыторыі Беларусі расійскі бізнэсмэн Максім Фінскі.

Інфармацыю аб тым, што ўцёк з-пад хатняга арышту член савета дырэктараў "Интергео" Фінскі, якога называюць асноўным партнёрам алігарха Міхаіла Прохарава, быў затрыманы ў Мінску з пашпартам на імя Уласава, у мінулы чацвер паведаміла выданне yodnews.ru. У КДБ, Следчым камітэце і Дзяржпагранкамітэце Беларусі гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

"Пасольства па розных каналах высвятляе, ці знаходзіўся сярод затрыманых у Беларусі грамадзянін Расіі Максім Фінскі", — паведамілі Sputnik ў пятніцу ў расійскай дыпмісіі.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, пакуль што афіцыйнай інфармацыяй пра тое, ён быў затрыманы ў Беларусі, пасольства не мае. "Мы працягваем высвятляць інфармацыю", — падкрэслілі ў пасольстве РФ.

38
Тэги:
Арышт і затрыманне, Пасольства РФ у Беларусі, Максім Фінскі, Мінск, Беларусь
Каментары