Итальянские полицейские охраняют мигрантов

Больш за 4 тысячы мігрантаў выратаваны ў Міжземным моры

33
(абноўлена 14:09 30.05.2015)
У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі італьянскія, нямецкія, бельгійскія і ірландскія караблі.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Італьянская берагавая ахова выратавала ў Міжземным моры больш за 4 тысячы мігрантаў з Афрыкі, перадае BBC

Місія "Трытон" толькі ў пятніцу атрымала 22 сігналу аб дапамозе, выратаваць атрымалася не ўсіх: 17 чалавек загінула. 

У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі італьянскія, нямецкія, бельгійскія і ірландскія караблі. Акрамя таго, для выратавання мігрантаў прыцягнулі таксама некалькі гандлёвых судоў. 

У красавіку Еўрасаюз у тры разы павялічыў фінансаванне аперацый па выратаванні церпяць бедства судоў з мігрантамі. Місія "Трытон" якая займаецца выратаваннем мігрантаў у Міжземным моры, штогод абыходзіцца краінам ЕС у 120 мільёнаў еўра. Па розных ацэнках, да пачатку траўня ў ЕС з Афрыкі па Міжземным моры прыплыло каля 35 тысяч чалавек, амаль дзве тысячы мігрантаў загінулі.


33
Тэги:
Iталiя
Беларускі баец Аляксей Кудзін

Байца ММА Кудзіна затрымалі ў Маскве, цяпер яго адправяць у Беларусь

29
(абноўлена 15:00 21.01.2021)
Вядомага спартсмена абвінавачваюць у супраціўленні супрацоўнікам міліцыі падчас жнівеньскіх пратэстаў у краіне.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Беларускі чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Аляксей Кудзін затрыманы ў Маскве, у бліжэйшы час яго экстрадуюць у Беларусь, распавяла Sputnik Таццяна Кудзіна, жонка спартсмена.

Аляксей 19 лістапада 2020 года ў 9:00 выйшаў са свайго дома ў Маладзечне, каб прыйсці на пачатак судовага працэсу да 10:00, але ў суд так і не з'явіўся. Пасля гэтага яго аб'явілі ў вышук.

У пачатку снежня з'явілася інфармацыя, што спартсмен знаходзіцца ў Парыжы, пра гэта ён напісаў у сябе ў Instagram. Яго жонка Таццяна тады сказала, што не ведае, як муж трапіў у Францыю.

"У Лёшы куча сяброў, якія дапамаглі і працягваюць яму дапамагаць. Зараз ён плануе аднавіць свае трэніроўкі і байцоўскую кар'еру. У Беларусі з-за хатняга арышту ён не мог трэніравацца ў поўнай меры", - сказала тады яна.

Акрамя таго, яна дадала, што ў бліжэйшы час Аляксей збіраецца даць адкрытае інтэрв'ю пра жнівеньскія падзеі і як яго затрымлівалі.

За што збіраюцца судзіць Кудзіна?

Аляксей Кудзін 10 жніўня знаходзіўся на цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, дзе праходзіла несанкцыянаваная акцыя. Спартсмена ў гэты ж дзень затрымалі непадалёк ад месца падзей. Па рашэнні суда ён адбываў арышт у Жодзіна. Як сцвярджаў сам Кудзін, удзел у пратэстах ён не прымаў.

Па крымінальнай справе яму быў прызначаны хатні арышт. Аднак, пасля таго як Кудзін не з’явіўся ў суд, мера стрымання была зменена на заключэнне пад варту.

Знакамітага атлета павінны былі пачаць судзіць па артыкуле 363 "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак" Крымінальнага кодэкса Беларусі. Дадзены артыкул прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

29
Тэги:
Беларусь, акцыі пратэстаў, Маладзечна, Мінск, Масква
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Вярхоўны суд, архіўны фотаздымак

Справа Віктара Бабарыкі перададзена ў Вярхоўны суд

15
(абноўлена 13:25 21.01.2021)
Генпракуратура вывучыла крымінальную справу і прыйшла да высновы, што ўсе доказы цалкам адпавядаюць прад'яўленым абвінавачванням.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Справа ў дачыненні да Віктара Бабарыкі і іншых топ-менеджэраў Белгазпрамбанка перададзена ў суд, паведамляе Генеральная пракуратура.

"Вывучэнне ў Генеральнай пракуратуры матэрыялаў крымінальнай справы паказала, што даследаванне яго абставінаў выканана ўсебакова, поўна і аб'ектыўна. Абвінавачванне прад'яўлена з улікам сабраных доказаў. Падстаў для адмены альбо змены абвінавачаным мер стрымання няма", - гаворыцца ў паведамленні.

У чым абвінавачваюць Бабарыку і топ-менеджэраў

Былы старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, арганізаванай групай, а таксама легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры па ч.3 арт.430 і ч.2 ст.235 КК Беларусі.

Шасці іншым - яго намеснікам - Сяргею Шабану, Аляксандру Ільясюку, Кірылу Бадзею, Дзмітрыю Кузьмічу, а таксама былому першаму намесніку старшыні праўлення Аляксею Задойку і намесніку старшыні праўлення Сяргею Дабралету прад'яўлена абвінавачванне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, арганізаванай групай па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса.

Заснавальніку ТАА "Актыўлізінг" Віктару Кабяку прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч.2 арт.431 КК Рэспублікі Беларусь (дача хабару ў буйным памеры).

Раней у КДБ паведамілі, што "усе фігуранты цалкам прызналі сваю віну ў інкрымінаваных ім злачынствах, за выключэннем Бабарыкі".

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што Віктар Бабарыка, калі быў старшынёй праўлення ААТ "Белгазпрамбанк", з мэтай сістэматычнага атрымання незаконных грашовых узнагарод ад прадстаўнікоў камерцыйных структур стварыў з ліку сваіх намеснікаў арганізаваную групу", - распавяла падрабязнасці начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры Анжаліка Курчак.

Па матэрыялах справы, Віктар Бабарыка і іншыя топ-менеджэры банку з 1 студзеня 2004 года па 11 чэрвеня 2020 года незаконна атрымалі ад камерцыйных арганізацый не менш за 30,491 мільёнаў рублёў (каля 12 мільёнаў долараў на цяперашні курс) "за спрыяльнае вырашэнне пытанняў".

Справа Белгазпрамбанка

Фінансавая міліцыя КДК прыйшла з вобыскамі ў Белгазпрамбанк, які раней узначальваў Бабарыка, 11 чэрвеня. Была ўзбуджана крымінальная справа за фінансавыя махінацыі: ухіленне ад выплаты падаткаў і "адмыванне" грошаў, атрыманых злачынным шляхам. Праз некалькі дзён быў затрыманы Бабарыка, яго сын і яшчэ шэраг падазроных.

З 18 чэрвеня Віктар і Эдуард Бабарыка знаходзяцца пад вартай у СІЗА КДБ, 24 ліпеня Бабарыку-старэйшаму было прад'яўлена новае абвінавачванне. Пазней тэрміны па справе працягнулі.

Раней тое, што адбываецца ў Белгазпрамбанку пракаменціравалі асноўныя акцыянеры - Газпром і Газпромбанк. У сумесным рэлізе кампаніі заявілі аб супрацьзаконным назначэннi часовай адміністрацыі і аб парушэнні ўладамі Беларусі як беларускага заканадаўства, так і дамоў ЕАЭС.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
ААТ "Белгазпрамбанк", Генеральная пракуратура Беларусі, Вярхоўны суд РБ, Віктар Бабарыка
Аэрапорт Унукава

Не толькі Масква: Беларусь і Расія аднаўляюць авіязносіны

5
(абноўлена 12:27 27.01.2021)
Раней РФ прымала авіярэйсы з Беларусі толькі праз аэрапорт Дамадзедава, цяпер гэтыя абмежаванні зняты. Галоўная ўмова пералёту - наяўнасць адмоўнага ПЦР-тэсту, вынік якога неабходна будзе загрузіць у спецыяльную праграму.

МІНСК, 27 сту – Sputnik. Грамадзяне Беларусі змогуць лятаць у Расію пры наяўнасці адмоўных тэстаў на каронавірус, адпаведнае распараджэнне апублікавана на афіцыйным прававым інтэрнэт-партале РФ.

Вынікі ПЦР-даследаванняў неабходна будзе загрузіць у мабільную праграму "Падарожнічаю без COVID-19".

Раней Расія прымала авіярэйсы з Беларусі толькі праз аэрапорт Дамадзедава, цяпер беларусам будуць даступны 20 пунктаў паветранага пропуску РФ.

Распараджэнне будзе дзейнічаць з 1 лютага да 1 сакавіка 2021 года. Аналагічныя меры распаўсюджваюцца і на грамадзян Арменіі.

Праграма "Падарожнічаю без COVID-19" знаходзіць бліжэйшыя медыцынскія ўстановы, у якіх можна здаць аналіз на каронавірус перад падарожжам. У базе дадзеных праграмы - лабараторыі краін ЕўрАзЭС.

Пасля таго, як чалавек здасць ПЦР-тэст, вынікі даследаванняў будуць загружаны ў "Падарожнічаю без COVID-19" у выглядзе QR-кода. Пры перасячэнне мяжы дастаткова будзе толькі прасканаваць гэты код.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
каронавірус, Расія, Беларусь, Авіярэйсы
Тэмы:
Каронавірус COVID-19