Аэрапорт Шэрэмеццява

Аэрафлот 30 мая адмяніў вячэрні рэйс з Масквы ў Мінск

66
Самалёт у сталіцу Беларусі павінен быў вылятаць з “Шарамеццева” ў 22:45.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Рэйс SU 1834/1835 маршрута Масква — Мінск, быў адменены 31 мая ў сувязі з наступствамі навальніцы, паведамляе авіякампанія "Аэрафлот".

Усяго ў сувязі з непагаддзю ў трох маскоўскіх аэрапортах затрымалася або было адменена больш за 100 рэйсаў. Акрамя рэйса SU 1834/1835 у Мінск, адменены самалёты ў Будапешт, Мілан, Барселону, Афіны, Жэневу і іншыя гарады.

Рэйс павінен быў вылецець з "Шарамеццева" ў 22:45. У той жа час, на 16:40 у табло рэйсаў на афіцыйным сайце аэрапорта рэйс ня пазначаны як адменены. У пятніцу 29 мая МНС РФ аб'явіла штармавое папярэджанне ў Маскве да раніцы суботы. У аэрапортах сталіцы Расіі ўжо ў гэты дзень былі затрыманыя дзясяткі рэйсаў.

66
Тэги:
Паветраны транспарт, Здарэнні на паветраным транспарце, Транспарт, Беларусь, Расія
Каментары