Касметыка

Малдаванін хацеў правезці праз мяжу 53 кілаграма касметыкі

32
(абноўлена 18:10 02.06.2015)
Канфіскаваны груз быў ацэнены амаль у 40 мільёнаў рублёў.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Грамадзянін Малдовы спрабаваў правезці транзітам праз Беларусь у Расію больш за 50 кілаграмаў касметыкі, паведамілі Sputnik ў аўторак у прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 2 чэрвеня. У пункце пропуску "Новая Гута" пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі гомельскай мытні ў рэйсавым аўтобусе Skania, які рухаўся па маршруце Бельцы — Санкт-Пецярбург, выявілі груз, схаваны ад мытнага афармлення.

"У асабістых рэчах 41-гадовага грамадзяніна Малдовы была схаваная касметыка ў асартыменце, агульнай вагой больш за 53 кілаграмаў. Як растлумачыў ўладальнік грузу, касметыку ён вёз транзітам праз Беларусь у Расійскую Федэрацыю", — удакладнілі ў Дзяржпагранкамітэце. Кантрабандны груз канфіскаваны супрацоўнікамі гомельскай мытні. Сума ацэнкі склала каля 40 мільёнаў рублёў.

32
Тэги:
Кантрабанда, Злачынства, закон і правасуддзе, Злачынства, Гомельская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары