Аўтамабілі хуткай дапамогі

У аварыі пад Смаленскам загінула 6 чалавек і 19 сабак

11
Сярод загінулых – 32-гадовы жыхар Віцебска.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. У выніку сутыкнення грузавіка і мікрааўтобуса ў Вяземскім раёне Смаленскай вобласці загінулі шэсць чалавек і 19 сабак.

Аўтакатастрофа адбылася рана раніцай, каля 06:00, 8 чэрвеня на 208-м кіламетры трасы М1. Па папярэдніх дадзеных, прычынай смяротнага ДТЗ стала тое, што адзін з вадзіцеляў не справіўся з кіраваннем.

"Па папярэдніх дадзеных, кіроўца аўтамашыны Mercedes Sprinter, 1971 года нараджэння, жыхар Разанскай вобласці, накіроўваючыся ў бок Мінска, не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу, прызначаную для сустрэчнага руху, і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Iveco", — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення МУС па Смаленскай вобласці.

У выніку ДТЗ абодва кіроўцы памерлі на месцы. Загінула таксама і чатыры пасажыра Mercedes —  дзве масквічкі і дзве жыхаркі Уладзівастока.

Пазней у сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб тым, што ў мікрааўтобусе перавозіліся яшчэ 19 сабак, якія таксама загінулі. Паводле папярэдніх дадзеных, у Mercedes былі жывёлы пераважна пароды хаскі і кокер-спаніэль. Гаспадары ўсіх загінулых сабак знойдзеныя.

11
Тэги:
Дарожна-транспартнае здарэнне, Здарэнні на транспарце, Здарэнні, Надзвычайнае здарэнне, Упраўленне МУС па Смаленскай вобласці, Смаленская вобласць, Цэнтральная ФА, Расія, Еўропа, Увесь свет
Каментары