Баку ў чаканні І Еўрапейскіх гульняў

Аўтобус збіў аўстрыйскую спартсменку ў Баку

28
У дзяўчыны зафіксавана мноства пераломаў – яна прааперыравана.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Аўтобус збіў групу аўстрыйскіх спартсменак — самыя цяжкія траўмы атрымала сінхраністка Ванэса Сахіновіч, у якой зафіксавана мноства пераломаў, паведаміў міністр спорту Азербайджана дырэктар аперацыйнага камітэта першых Еўрапейскіх гульняў Азад Рагімаў.

ДТЗ адбылося ў вёсцы атлетаў 11 чэрвеня. Аўтобус, які перавозіў удзельнікаў спаборніцтваў, здзейсніў наезд на трох аўстрыйскіх сінхраністак — Ванэсу Сахіновіч, Луну Пайер і Венеру Брайт. У выніку аварыі больш за ўсё пацярпела Сахіновіч.

"Адпаведныя следчыя органы займаюцца гэтым інцыдэнтам, нас паставяць у вядомасць аб тым, якія меры будуць прынятыя. Дзве спартсменкі атрымалі нязначныя пашкоджанні. Трэцяя спартсменка санітарным самалётам была адпраўлена ў Аўстрыю, яна прааперыравана", — прыводзіць "Р-Спорт" словы Рагімава.

Паводле яго слоў, дзяўчына можа двігацца. "Спадзяюся, з ёй усё будзе добра. Пасольства Азербайджана ў Аўстрыі аказвае ўсялякую дапамогу. Мы і ў далейшым будзем дапамагаць, каб дзяўчынка (спартсменцы 15 гадоў — Sputnik) аднавілася і вярнулася ў строй", —сказаў Рагімаў. Ён таксама дадаў, што кіроўца аўтобуса, які здзейсніў наезд, знаходзіцца пад следствам.

Першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні, якія ў далейшым будуць праводзіцца раз у чатыры гады, стартуюць ў Баку сёння, 12 чэрвеня. Спаборніцтвы працягнуцца да 28 чэрвеня. Падчас спаборніцтваў будуць разыгрывацца 253 камплекты медалёў у 20 відах спорту.

28
Тэги:
Здарэнні на транспарце, Дарожна-транспартнае здарэнне, Здарэнні, Еўрапейскія гульні-2015, Баку, Еўропа, Увесь свет
Каментары