Агонь

Жыхар Мінскага раёна падпаліў сваю жонку

31
У дачыненні да затрыманага – работніка кацельні –узбуджаная крымінальная справа.

МІНСК, 8 ліп —Sputnik. Крымінальная справа за замах на забойства распачата ў дачыненні да жыхара Мінскага раёна, які падпаліў сваю жонку, паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

У вёсцы Старое Сяло Мінскага раёна са свайго дома ў бальніцу з тэрмічнымі апёкамі твару, цела і канечнасцяў змешчана непрацуючая 50-гадовая жанчына.

"Устаноўлена, што яе па месцы жыхарства ў сварцы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, абліў бензінам і падпаліў муж", — паведамілі Sputnik ў сераду ў МУС.

Там таксама ўдакладнілі, што ў дачыненні да затрыманага, які працуе ў мясцовай кацельні, распачата крымінальная справа па падазрэнні ў замаху на забойства.

Следчыя высвятляюць матывы здзейсненага злачынства, сказалі ў праваахоўных органах.

31
Тэги:
Злачынства, закон і правасуддзе, Злачынства, Надзвычайнае здарэнне, Здарэнні, Мінскі раён, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары