лясныя пажары

МНС тушыць лясны пажар на мяжы з Украінай

119
Адзін з ачагоў пажару, па дадзеных выратавальнікаў, знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі –у 50 метрах ад мяжы з Беларуссю.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Ратавальнікі-пажарныя ліквідуюць лясны пажар на мяжы з Украінай, паведамілі Sputnik ў сераду ў прэс-службе МНС.

Паведамленне пра лясны пажар паступіла ў МНС каля 16:30 7 ліпеня. У выніку праведзенай праверкі Мазырскім авіяаддзяленнем "Беллесавія" Міністэртсва па надзвычайных сітуацыях было ўстаноўлена, што максімальная плошча пажару складае каля 120 гектараў.

"Па стане на 8:00 8 ліпеня агонь падзелены на чатыры ачагі, два з іх у чатырох кіламетрах ад вёскі Ковыжаў, плошчай каля 15 гектараў кожны (адзін з ачагоў знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці). Яны лакалізаваны. У раёне вёскі дыслакуецца мабільны пункт кіравання і сітуацыйны штаб ліквідацыі НС", — гаворыцца ў паведамленні МНС.

У ведамстве таксама распавялі, што ў раёне памежнага пераходу "Глушкавічы" агонь, які ішоў з тэрыторыі Украіны, быў спынены непасрэдна на мяжы шляхам апашкі.

"Чацвёрты ачаг знаходзіцца паблізу дзяржаўнай мяжы на тэрыторыі суседзяў. Адлегласць ад абзы пажару да мяжы складае каля 50 метраў. Між агнём і мяжой маецца трайная апашка", — дадалі ратавальнікі.

Леснікі, вайскоўцы Мазырскага пагранатрада, а таксама ратавальнікі-пажарныя робяць усё неабходнае, каб не даць агню перакінуцца на беларускую тэрыторыю.

"Для ліквідацыі пажару прыцягнуты верталёты МІ-26 і МІ-8 Авіяцыі МНС (тушэнне балоцістай мясцовасці і верхавога пажару), больш за 150 чалавек ВЛГА, уключаючы трактары і плугі для апашкі, і больш за 30 ратавальнікаў са спецыялізаванай тэхнікай", — рэзюмавалі ў МНС.

Па дадзеных Міністрэства лясной гаспадаркі, забарона на наведванне лясоў працягвае дзейнічаць практычна на ўсёй тэрыторыі краіны. За выключэннем Валожынскага, Мядзельскага, Веткаўскага, Бераставіцкага і Мастоўскага раёнаў.

119
Тэги:
Пажар, Бедствы і надзвычайныя здарэнні, Надзвычайнае здарэнне, Здарэнні, МНС Беларусі, Гомель, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары