Маскітная сетка

СК: у Мінску 6-цігадовы хлопчык выпаў з акна і разбіўся

68
У момант трагедыі ў кватэры знаходзілася прабабуля дзіцяці.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Мінскія следчыя ўсталёўваюць абставіны падзення 6-гадовага хлопчыка з акна кватэры ў сталіцы, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Першамайскі раённы аддзел СК праводзіць праверку па факце смерці дзіцяці пасля падзення з вышыні на вуліцы Валгаградскай у Мінску.

"Першапачатковымі праверачнымі мерапрыемствамі ўстаноўлена, што хлопчык, гуляючы каля акна, абапіраўся на маскітную сетку, якая не вытрымала, з прычыны чаго адбылося падзенне", —паведаміў Sputnik ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго слоў, падчас здарэння ў кватэры, размешчанай на трэцім паверсе, знаходзілася прабабуля хлопчыка.

"Дзіця з траўмамі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову, дзе праз некаторы час памёр", — сказаў Герасімаў.

Прадстаўнік СК таксама паведаміў, што ў рамках праверкі па факце надзвычайнага здарэння вядуцца прадугледжаныя законам мерапрыемствы, Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз даручана правесці шэраг даследаванняў.

68
Тэги:
Дзеці, Надзвычайнае здарэнне, Здарэнні, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь, Еўропа
Каментары