стакан

П’яны пенсіянер “замініраваў” мост у Оршы

62
Мясцовы жыхар паведаміў аб тым, што рыхтуецца выбух падвеснага моста праз раку.

МІНСК, 13 ліп —Sputnik. П'яны пенсіянер "замініраваў" мост у Оршы, паведамілі Sputnik ў панядзелак у МУС Беларусі.

Паведамленне аб тым, што рыхтуецца выбух паступіла ў нядзелю ў 12:00. П'яны пенсіянер, 1940 года нараджэння, па тэлефоне "102" распавёў аб замініраванным падвесным масце праз раку.

"У ходзе праведзенага комплексу мерапрыемстваў выбуховая прылада не выяўлена, інфармацыя не пацвердзілася", —гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве таксама дадалі, што мясцовы жыхар затрыманы і ў дачыненні да яго распачата крымінальная справа ч. 1 арт. 340 КК Рэспублікі Беларусь.

62
Тэги:
Здарэнні, Грамадства, Чалавецтва, МУС РБ, Орша, Віцебская вобласць, Беларусь, Еўропа
Каментары