Cпявак Амар, архіўнае фота

Папулярны кыргызскі спявак затрыманы за махінацыі з фасоллю

117
(абноўлена 16:00 28.07.2015)
Уладальніка “Залатой зоркі Алы” на конкурсе “Новая хваля” падазраюць у тым, што ён прысвоіў 40 тысяч долараў ЗША ад продажу буйной партыі фасолі.

МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Папулярны кыргызскі спявак Амурбек Жанышаў, які выступае пад псеўданімам Амар, затрыманы па падазрэнні ў махлярстве, паведамляе Sputnik Кыргызстан са спасылкай на прэс-службу УУС Таласской вобласці рэспублікі.

Па папярэдніх дадзеных следства, у красавіку гэтага года ў абласную міліцыю звярнуўся жыхар Балот Бейшэналіеў, які паведаміў, што ў мінулым годзе яго знаёмы Нуржанбек Токтогулаў ўзяў у яго 40 тон фасолі пад рэалізацыю, але грошы не аддаў.

У канцы ліпеня Токтогулаў быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА. Падчас допыту ён заявіў, што ўсю фасолю прадаў разам з Жанышевым, які прысвоіў частку грошай, атрыманых ад здзелкі, – каля 40 тысяч долараў ЗША.

Як паведамляе прэс-служба УУС, спявак быў затрыманы адразу пасля канцэрту, які прайшоў у нядзелю ў абласным цэнтры — горадзе Талас.

“Амурбэк Жанышаў быў затрыманы ў рамках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле 166 КК рэспублікі (“махлярства” – Sputnik)” – паведамляе прэс-служба.

Зараз праводзіцца следства, у сераду Таласскі аблсуд вынесе рашэнне аб меры стрымання для спевака.

Паводле інфармацыі Sputnik Кыргызстан, цяпер прадстаўнікі шоў-бізнэсу краіны збіраюць подпісы — як гарантыю таго, што спявак, якога яны просяць вызваліць з-пад варты, ня пакіне краіну падчас правядзення следства.

Амурбек Жанышаў – папулярны ў Кыргызстане выканаўца сучасных песень. У 2008 годзе 26-гадовы спявак ганараваўся “Залаты зоркай Алы” падчас конкурсу “Новая хваля”.

117
Каментары