Старонка сацсеткі Вконтакте

Чарговую крымінальную справу распачалі за порна ў сацсетцы “Вконтакте”

228
Малады чалавек зарэгістраваўся ў сацсетцы ананімна і больш за год размяшчаў забароненыя матэрыялы на сваёй старонцы.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Крымінальную справу ў дачыненні да 25-гадовага жыхара Магілёва распачалі за распаўсюд у сацыяльнай сетцы "Вконтакте" парнаграфічных матэрыялаў, паведаміў Sputnik намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Магілёва па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Андрэй Казінец.

Малады чалавек быў зарэгістраваны ў сацсетцы ананімна і доўгі час размяшчаў забароненыя матэрыялы на сваёй старонцы.

"Старонка хоць і была зарэгістраваная пад псеўданімам, аднак для супрацоўнікаў міліцыі не склала працы высветліць сапраўдныя дадзеныя карыстальніка", — сказаў Казінец.

Ён таксама адзначыў, што малады чалавек не абмежаваў доступ карыстальнікаў да сваіх запісаў.

Паводле інфармацыі прадстаўніка РУУС, жыхар Магілёву распаўсюджваў і рэкламаваў парнаграфічныя матэрыялы з мая 2013 года па снежань 2014-га.

Казінец таксама паведаміў, што ў дачыненні да 25-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 343 КК Беларусі.

Раней Следчы камітэт Беларусі інфармаваў, што з 2013 года ў краіне назіраецца рост колькасці злачынстваў у сферы распаўсюджвання парнаграфіі: у 2013 годзе была ўзбуджаная 278 крымінальных спраў, у 2014 — 397, а за восем месяцаў 2015 ўжо 404 крымінальных справы. Пры гэтым значная іх частка звязана менавіта з матэрыяламі, размешчанымі ў сацсетках.

228
Тэги:
Грамадства, Парнаграфія, Злачынства, закон і правасуддзе, Злачынства, Здарэнні, Магілёў, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары